пласт, -та́ м., прям., перен. слой, пласт;
ве́рхнія ~ты́ гле́бы — ве́рхние слои́ по́чвы;
нафтано́сны п. — нефтено́сный пласт;
лексі́чныя ~ты́ — лекси́ческие слои́ (пласты́);
◊ ляжа́ць як п. (~то́м) — лежа́ть пласто́м
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бло́га ’аблога, поле, якое не засяваецца год, два і болей’ (Яшкін). Дэкампазіцыяй марфалагічных элементаў з абло́га (гл.). Слова аблога (*ob(ъ)‑loga, прэфікс і аснова log‑: leg‑ ’ляжаць’) трансфармавалася ў выніку этымалагічнай непразрыстасці і змены марфалагічных меж (абло́га → а‑бло́га > бло́га).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
быто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
Разм. Памяшканне на колах для часовага адпачынку ў палявых умовах. У перапынку мы сустрэліся ў перасоўнай бытоўцы, якія ёсць у кожнай брыгадзе. «Беларусь». // Памяшканне на будоўлі для адпачынку і захоўвання інструментаў, прылад і пад. Хлопцы ідуць у бытоўку — рыдлёўкі ляжаць там. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́катам, прысл.
1. Адзін каля аднаго, без асобага парадку (ляжаць, спаць і пад.). Начавалі [студэнты] покатам на сене ў вялікай пуні. Грахоўскі. Покатам ляжалі выносныя сосны, ляжалі ўдоўж і накрыж. Пестрак.
2. Коцячы (рухаць, перамяшчаць і пад.). Два калгаснікі канём.. вытралёўвалі бярвенн[е] да дарогі і тут жа покатам грузілі на машыны. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уле́жаць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Змагчы прабыць некаторы час у ляжачым становішчы; астацца ляжаць. — Хоць Міхаіл Пятровіч прыпісаў мне пасцельны рэжым, але ўлежаць я не мог. С. Александровіч. Снарады клаліся густа і трапна. Улежаць пад такім агнём было цяжка. Машара. — Ты думаеш, дзеравіна гэта доўга ўлежыць тут? — паківала галавой жанчына [экскаватаршчыку]. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляжа́ткі ’планкі ў драбінах воза’ (шчуч., Сцяшк. Сл.; гродз., Сл. ПЗБ). Рус. смал. лежа́тка ’палеглае жыта’, калін. лежато́к ’ляжанка’, ст.-рус. лежатка ’бочка-ляжанка ў адрозненне ад стойкі і чана’. Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе ‑атк‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 31).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ліго́мы ’распешчаны’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Паводле ілюстрацыі бліжэй было б значэнне ’пераборлівы’. Па форме — дзеепрыметнік з суф. ‑ом‑ (як лакомы, ядомы). Да ляжаць (гл.). На значэнне, відавочна, уплывала лексема лігуміны ’ласункі, саладосці’ (Вешт.), якая з польск. legumina ’салодкая, мучная ежа’ і інкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Патыне́ць ’патлець, патрухнуць’ (Юрч.). Да тынець ’тлець, прэць’ (там жа), якое, відаць, з’яўляецца балтызмам. Параўн. літ. truneti ’трухлець, гніць, раскладацца’, лат. trunėt ’тлець’. Хаця семантыка бездакорная, сумненне выклікае ‑г‑ у аснове. У такім выпадку больш блізкім будзе літ. tūnoti ’ляжаць схаваным, схаваўшыся’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трасо́тнік ‘месца на двары, дзе сякуць дровы’ (брасл., віл., чэрв., Сл. ПЗБ). Варыянт да трасочнік ‘тс’ (гл. траскоўнік), магчыма, у выніку ўплыву дрывотнік ‘дрывотня’, што да дравато́нь ‘месца, дзе ляжаць дровы’ (Юрч.) < *drьvotonъ (ЭССЯ, 5, 143; гл. дровы і цяць, тнуць 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́шчма ‘дармо, дарма, марна’ (Ласт.). Відаць, прыслоўе па ўзоры лежма (ляжаць), бегма (бегчы) ад дзеяслова тушчэць (гл. тушчы). На аснове прыслоўя ўтвораны прыметнік тушчы́мны ‘посны’ (Сцяшк. Сл.), які паслужыў, магчыма, узорам для нішчы́мны ‘посны, пусты’ (ад спалучэння ні з чым ‘без нічога’, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)