адмы́цца, -мы́юся, -мы́ешся, -мы́ецца; зак.

1. Змыць з сябе бруд.

З дарогі ледзь адмыўся.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зрабіцца чыстым, адмыцца, знікнуць пры мыцці.

Пляма на абрусе адмылася.

3. перан. (звычайна з адмоўем). Аднавіць аб сабе ранейшую думку (разм.).

Страціўшы рэпутацыю, да канца дзён не адмыешся.

|| незак. адмыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улама́ць, уламлю́, уло́міш, уло́міць; улама́ў, -ма́ла; уламі́; улама́ны; зак. (разм.).

1. што. Праламаць, зрабіць пралом.

У. страху.

2. што і чаго. Ломячы, аддзяліць, адламаць.

У. хлеба.

3. перан., каго (што). Пераканаць, угаварыць з цяжкасцю.

Ледзь уламалі ўпартага.

|| незак. уло́мліваць, -аю, -аеш, -ае і уло́мваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уло́мліванне, -я, н. і уло́мванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́валачыся сов., разг. с трудо́м вы́йти;

сто́млены, ён ледзь ~лакся на ву́ліцу — уста́лый, он с трудо́м вы́шел на у́лицу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ке́ўляцьледзь жыць, ледзь дыхаць, вельмі нядужаць’ (Янк. I, Мат. Гом.), ’есці без апетыту’ (З нар. сл.). Гл. кеўлець. Лаўчутэ (Балтизмы, 113) разглядае слова як балтызм. Пры гэтым яна спасылаецца на такія літоўскія прыклады, як kiáulioti ’гадзіць, паскудзіць, швэндацца’, kiáuliotis ’свінячыць, бадзяцца’, якія паходзяць ад kiãule ’свіння’. Трэба адзначыць, што прыведзеныя прыклады семантычна не адпавядаюць беларускім словам, для якіх дамінантным значэннем было б ’нядужаць, слабець’. Можна, аднак, маючы на ўвазе ў аналагічных выпадках невядомую ўсходнебалтыйскую крыніцу, дапусціць наступныя семантычныя пераходы: ’швэндацца, бадзяцца’ > ’марудна рухацца’ > ’слабець, нядужаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нату́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Напружыцца; напружыць усе сілы. Кудлаты.. [конь] старанна натужыўся, трохі пакаўзнуўся пярэднімі нагамі і скрануў сані. Кулакоўскі. Стары закашляўся, зачырванеўся, і на маршчыністым ілбе натужыліся вузлаватыя сінія жылы. Ваданосаў. Мы натужыліся. Машына ледзь-ледзь кранулася з месца. Яна, відаць, важыла тоны тры-чатыры. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утачы́цца 1, уточыцца; зак.

Сточваючыся, зрабіцца вузейшым (пра лязо).

утачы́цца 2, утачуся, уточышся, уточыцца; зак.

Точачы, пранікнуць унутр або ў глыбіню чаго‑н. Крот утачыўся ў зямлю. // перан. Разм. Улезці, трапіць куды‑н. [Ніна:] — Пайшла ў будаўнічы тэхнікум. Ды і то ледзь-ледзь утачылася, — з фізікай у мяне няважна. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвэ́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Ледзь жыць, ліпець (пра стан здароўя). Жонка памерла, і ён ледзь цвэгае. // Жыць у нястачы. Не згадзіліся браць балота-сенажаці. Каб менш было выкупу.. І гэтак цэлы век. Бо трэба было ўсё ж такі жыць. І жылі. Цвэгалі-жылі без свайго сена. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лясні́к, лесніка, м.

Даглядчык, вартаўнік лесу. Раней .. [Савел Іванавіч] працаваў лесніком, аддаў лесу ледзь не ўсё жыццё, зараз на пенсіі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўмы́сля, прысл.

Тое, што і наўмысна. Ідзе Віктар наўмысля марудна, ледзь пераступаючы нагамі, каб як даўжэй працягнуць дарогу. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапяля́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць шапялявага; шапялявае вымаўленне. Гэты лёгкі польскі акцэнт, гэтую ледзь прыкметную шапялявасць Шурка недзе чуў. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)