гатава́ць несов.

1. (создавать запас) заготовля́ть, загота́вливать;

г. дро́вы на зіму́ — заготовля́ть (загота́вливать) дрова́ на́ зиму;

2. (приводить в надлежащее состояние) гото́вить, приготовля́ть, пригота́вливать;

г. насе́нне да пасе́ву — гото́вить семена́ к се́ву;

г. цёплую во́пратку на зіму́ — гото́вить (приготовля́ть, пригота́вливать) тёплую оде́жду на́ зиму;

3. (пищу) гото́вить, приготовля́ть, пригота́вливать, вари́ть, стря́пать;

4. (воду и т.п.) кипяти́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зарадзі́цца 1, ‑родзіцца; зак.

Узяць пачатак, узнікнуць. Задума напісаць паэму пра Кастуся Каліноўскага зарадзілася ў Танка пры абставінах, вартых асобнай увагі. У. Калеснік. У беларускіх саўгасах масавае спаборніцтва зарадзілася ў веснавую пасяўную кампанію 1929 г. «Весці».

зарадзі́цца 2, ‑раджуся, ‑радзішся, ‑радзіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць зараджаным (пра агнястрэльную зброю, зарад і пад.). Стрэльба зарадзілася. Міна зарадзілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць гатовым да дзеяння, выкарыстання. Фотаапарат зарадзіўся.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Назапасіць патрэбную колькасць якой‑н. энергіі (пра якое‑н. цела, прыбор і пад.). Акумулятар зарадзіўся.

4. перан.; чым і без дап. Пабыць некаторы запас энергіі, падбадзёрыць сябе. Зарадзіцца бадзёрасцю. □ Шыковіч не толькі «не разрадзіўся» ў той дзень, як яму здавалася, зморанаму фізічна і душэўна, а наадварот — «зарадзіўся». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыдо́ба ’спрыяльныя прыродныя ўмовы; выгода, раздолле’ (Бяльк., ст.-дар., бярэз., Янк. 1; Сл. ПЗБ, ПСл, ЛА, 5), прыдо́бства ’зручнасць, выгада’ (Ян.), прыдо́бны ’ўрадлівы’ (калінк., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад до́ба з семантыкай ’уласная прырода, уласцівасці (пра чалавека); асяроддзе’ (гл.), што да прасл. *doba ’(зручны) час, перыяд часу, тэрмін, момант; узрост’. У SP (3, 285–286) прапануецца звязваць прыведзеныя вышэй значэнні з *doba, якое ўзыходзіць да і.-е. назоўніка з асновай на ‑r‑ (‑r‑/‑n‑) — *dhabhō(r) > *dabō(r) > Р. скл. адз. л. *dabons > *doby; параўн. асабліва літ. dabar̃ ’цяпер’. З другога боку, існавала аманімічнае першаму *doba, але з асновай на ‑ā, роднаснае літ. dabà ’прырода, натура, характар, звычай’ і лат. daba ’спосаб, уласцівасць, звычай, характар’. Прыняўшы гэтае меркаванне і маючы цяпер ў падмурку поўны слоўнікавы матэрыял і асабліва семантыку ўтварэнняў з прэфіксам пры‑ (сюды ж укр. придо́ба ’добрыя ўмовы жыцця; зручнасць; зручнае для чаго-небудзь месца’), можна ўпэўнена рэканструяваць у прасл. *doba сінанімічныя дыялектныя значэнні ’прырода, (добрыя, спрыяльныя) прыродныя ўмовы; прырода, уласцівасці (чалавека)’, параўн. тут яшчэ крыху аддаленыя серб.-харв. прѝдобница ’цяжарная’, в.-луж. dobaзапас, наяўнасць’. Гл. таксама ЕСУМ, 2, 96–97; Анікін, Этимология, 214–215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зато́е, злучн.

1. Злучае сказы і члены сказа пры замяшчальным супастаўленні; па значэнню адпавядае словам: «аднак», «але», «у той жа час». Жыта на «лужках» вымакла зусім, затое на гары і пад лесам сцяной ідзе. Лынькоў. У паветры ўжо адчуваўся подых блізкай восені. Днём усё яшчэ было горача. Затое ноччу дацінаў холад. Асіпенка. / Часта ў спалучэнні з «але», «ды». Не важна, хто каго перамог, але затое ўсім весела. Скрыган. І сілу [Марылька] мела, як у таго камара. .. Ды затое была .. такая смелая, што і хлопец другі не дакажа. Якімовіч.

2. Ужываецца для выражэння выніку; па значэнню адпавядае словам: «таму», «у выніку гэтага». Нібы па кнізе ён чытае Чужыя мыслі ў галаве. Затое ж ён так хіліць, горне К сабе паноў і панскіх слуг. Колас. Часам кавалак у рот не лез ад стомы. Затое ж запас вадзіўся. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхава́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зрабіць амаль нябачным; часова схаваць. Малады бярэзнік і альшэўнік атулілі буданы зялёным аксамітам, прыхавалі ад чалавечага вока. Шчарбатаў. Падчас бойкі ля універсітэта яшчэ мінулай восенню.. [Вольга] памагла мне апрытомнець і прыхавала наган, калі ён выпаў у мяне з кішэні. Карпюк. — А я пайду ставіць каня і прыхаваю ў пуньку бярвенне. Чорны. // Зберагчы для будучых часоў; пакінуць на запас. — Трэба нам быць гатовым на ўсё і хоць што-небудзь прыхаваць. Прыйдзецца ў лес бегчы, тады з лесу выходзіць, дык застанешся ў чым стаіш... Карпюк. — Не, брат Стары, тут і танней пражыць можна. Будзеш сабе сталавацца ў бацькі, можна і капейку прыхаваць. Колас.

2. перан. Схаваць, утаіць, скрыць што‑н. У Марыі кальнула ў сэрцы, але яна старалася прыхаваць гэта ад мацеры. Кулакоўскі. Каб прыхаваць сваю збянтэжанасць, я ўнурыўся ў школьны журнал, разглядаючы спісы вучняў мінулых гадоў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Траска́1 ‘прамысловая рыба, Gadus morhua’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). З рус. треска́ ‘тс’, што збліжаюць з дыял. тре́ска (гл. трэска), нешта накшталт ‘рыба-трэска’ (сухая, нятлустая, а высушаная — расшчэпваецца, як дрэва), і аналагічна да ням. Stockfisch ‘траска’ (< Stock ‘палка’ і Fisch ‘рыба’) (Фасмер, 4, 100; ЕСУМ, 5, 645; Чарных, 2, 261–262; Арол, 4, 100). Белы (Наша Ніва, 2007, 27 крас.) падтрымлівае версію паходжання ад ст.-нарв. thorskr ‘штосьці, што належыць сушыць’, ‘сушаніна’ і характарызуе нарыхтоўку рыбы ў запас, а таксама запазычанне непасрэдна з мовы вікінгаў, што адлюстравалася таксама ў ірл. trosc і шатл. trosg ‘траска’.

Траска́2 ‘траста’ (Мат. Гом.; докш., Янк. Мат.), ‘дробныя частачкі, што застаюцца ад валокнаў лёну’ (лаг., Гіл.), трыска́ ‘лён, падняты і звязаны пасля вылежвання’ (Мат. Маг., 2). Параўн. рус. треста́ ‘кастрыца’, ‘сцябло лёну і канапель пасля сушэння’. Вынік своеасаблівага чаргавання спалучэння зычных *‑st‑/*‑sk‑: траста (гл.) — траска, трэскацца, аналагічна: *pustiti/*puskati > пусціць/пускаць (Трубачоў, Ремесл. терм., 85).

Траска́3 ‘дранка, тоненькія дошчачкі для пакрыцця даху, танчэйшыя за гонт’ (Жд. 1; докш., Янк. Мат.; лаг., Жыв. сл.; віл., Сл. ПЗБ), рус. пск. тре́ска, тре́ски ‘дранка’, ‘трэскі’. Да трэ́ска (гл.). Націск на канцы, відаць, характарызуе сукупнасць, як у літ. skiedrà, skalà ‘дранка’ і ў рус. щепа́, — дарэчы, усе яны абазначаюць як ‘трэска’, так і ‘дранка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́цца 1, маюся, маешся, маецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць у наяўнасці; знаходзіцца; існаваць. Уласна кажучы, рашэнне магло быць і было толькі адно: ісці, не губляючы ні адной хвіліны дарэмна, ісці, пакуль маецца непарушны запас харчоў. Шамякін. [Аксіння:] — Ды мы, сынок, не былі б у крыўдзе, каб у цябе і сакрэты якія меліся... Лынькоў.

2. Адчуваць сябе. — Як маешся? — разглядаючы вільготнымі вачыма сябра .., спытаўся .. [Цімка]. Карпаў. Раніцой, перад пачаткам урокаў, Клава заглянула ў школьны сад: як там маюцца яе бярозкі? Якімовіч.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), з інф. Аб тым, што павінна быць. Меўся распачацца справаздачна-выбарчы сход прафсаюзнай арганізацыі. Карпюк. // Мець намер, збірацца зрабіць што‑н. Кафедра мелася рэкамендаваць кандыдатаў у аспірантуру. Шахавец. З дому Косця меўся ехаць крадком, але перад бацькам нібы прагаварыўся. Адамчык.

•••

Мецца на ўвазе — меркавацца, падразумявацца.

ме́цца 2, нескл., н.

Разм. Тое, што і мецца-сапрана.

[Іт. mezzo — сярэдні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарбо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Скрыначка, бляшанка і пад. з вузкай шчылінай для збірання, назапашвання грошай. Устаўшы раніцай,.. [Юра] разбіў сваю фарфоравую скарбонку і пералічыў грошы. Было аж дваццаць два рублі. Бяганская. На камодзе яго [Шулікава] ўвагу прыцягнула скарбонка, зробленая ў выглядзе прыгожага белага сабачкі з чырвоным банцікам на шыі. Васілёнак. // Бляшанка для збору ахвяраванняў (у царкве, на відовішчах і пад.). А ў царкве ўсё прыбывае Падманутых людзей. Грыміць Царкоўная скарбонка! Корбан. У зале пачыналіся скокі, і медныя гукі аркестра зліваліся з бразга[там] медзякоў у пустыя скарбонкі. Гартны. // перан. Запас грошай; асабовы рахунак эканоміі сродкаў. [Кіра:] — Мы, тата, у камсамольскую скарбонку не адну тысячу паклалі. Карпаў. У скарбонку ашчаднасць пакладзены новыя тысячы рублёў. «Звязда».

2. Тое, што і скарбніца (у 2 знач.). На шчасце, паявіўся Кібрык, які быў сапраўднай скарбонкай розных звестак і чутак. Шыцік. Аповесць «Дрыгва» ўвайшла ў скарбонку не толькі беларускай, але і ўсёй савецкай літаратуры. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяда́ ж. беда́; го́ре ср.;

б. ў тым, што... — беда́о́ре) в том, что...;

як на бяду́ — как на беду́;

на маю́ бяду́ — на мою́ беду́;

не б. — не беда́;

не твая́ б.фам. не твоя́ печа́ль;

тако́й бяды́ — не велика́ беда́;

б. вялі́кая — велика́ беда́;

то́лькі тае́ бяды́! — что за беда́! бо́льше бы беды́ не́ было;

б. мала́я — го́ря ма́ло;

памагчы́ бядзе́ — го́рю помо́чь;

дале́й ад бяды́ — пода́льше от греха́;

нядо́ўга і да бяды́ — до́лго ли до беды́ (греха́);

панацэ́я ад усі́х бед — панаце́я от всех бед (зол);

сябры́ пазнаю́цца ў бядзе́посл. друзья́ познаю́тся в беде́;

б. на бядзе́ е́дзе, бядо́ю паганя́епосл. беда́ на беде́ е́дет, бедо́й погоня́ет;

б. па бядзе́ як па ні́тачцы ідзе́посл. пришла́ беда́ — отворя́й ворота́;

чужу́ю бяду́ рука́мі развяду́посл. чужу́ю беду́ рука́ми разведу́;

запа́с бяды́ не чы́ніцьпогов. запа́с карма́на не дерёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́мяць, -і, ж.

1. Здольнасць захоўваць і аднаўляць у свядомасці ранейшыя ўражанні, вопыт, а таксама сам запас уражанняў, якія захоўваюцца ў свядомасці.

Добрая п.

Урэзацца ў п.

Вылецець з памяці (забыцца). Гаварыць на п. або па памяці (не гледзячы ў тэкст). Выкінуць з памяці (забыць). Дацца ў п. (запомніцца). Падарыць што-н. каму-н. на п. (каб помніў). Не ў п. (пра тое, што не помніцца). На памяці чыёй або пры памяці чыёй ці за чыю п. (у перыяд жыцця каго-н., калі ён сам быў сведкам чаго-н.). Дайсці да памяці (апрытомнець). Прыйсці на п. (успомніцца). Кароткая п. у каго-н. (хутка забывае; звычайна пра таго, хто не хоча помніць, успамінаць што-н.). Курыная п. (вельмі дрэнная; разм., жарт.). П. машыны (перан.: пра запамінальнае ўстройства вылічальнай машыны).

2. Успамін пра каго-, што-н.

Ён пакінуў у нас добрую п. пра сябе.

Захоўваць п. пра якую-н. падзею.

3. Тое, што звязана з памерлым (успаміны пра яго, пачуцці да яго і пад.).

Прысвяціць манаграфію памяці свайго настаўніка.

Ушанаваць п. нябожчыка ўставаннем.

Вечная п. каму-н. (пажаданне, каб доўга, вечна помнілі каго-н. памерлага).

Без памяці

1) без прытомнасці.

Хворы быў без памяці;

2) вельмі моцна (разм.).

Бегчы без памяці;

3) ад каго-чаго. У захапленні (разм.).

Ён без памяці ад дзяўчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)