мікра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: а) вельмі малы, дробны, напрыклад: мікраарганізм, мікрараён; б) звязаны з вывучэннем або вымярэннем вельмі малых прадметаў, велічынь, напрыклад: мікрааналіз, мікраскоп, мікрабіялогія; в) мільённая доля адзінкі меры, названай у другой частцы складанага слова, напрыклад: мікраампер, мікравольт.

[Ад грэч. mikrós — маленькі, малы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Марошадробны дождж’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), марошка ’тс’ (Інстр. I). Рус. кастр. мороса́ ’тс’, цвяр. моросейка, алан. моросуха, вяц. моросный ’хмарны, дажджлівы’, том. мо́рош, арханг. мо́рочь, перм. мо́рошено ’хмурнае надвор’е. Да марасі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карабе́йнік, ‑а, м.

Даўней — дробны гандляр, які разносіў па вёсках свае тавары (мануфактуру, кнігі, дробныя рэчы асабістага ўжытку і інш.). Праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзегцяры,.. карабейнікі-пешаходы. Бядуля. А ў кузаве сапраўды поўна тавараў, больш, чым у таго карабейніка ў вядомай рускай песні. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мулю́к ’маленькая рыбка ўсіх парод’ (пін., Кар.), рус. мул, мулёк ’рыба Mugil cephalus’, арханг., наўг., сіб. мулёк ’малёк’, ’дробны акунь’, якія Фасмер (3, 8) суадносіць з моль > мальва́ (гл.). Параўн. таксама польск. mulawka, malawka ’від рыбы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пароша ’снег, які толькі што выпаў’ (ТСБМ, Булг., Сл. ПЗБ, Шат., Касп.), поро́ша ’тс’ (ТС), паро́шка ’пароша; дождж, дробны, як раса’ (Нас.). Рус., укр. поро́ша ’тс’. Ад порах (гл.) з прасл. суф. ‑ja (параўн. SP, 1, 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарбахва́т ’злодзей, рукаты’ (Янк. 2), ’злодзей, той, хто займаецца дробнай кражай’, ’хабарнік, казнакрад’ (Янк. 3.), ’хапуга’ (Юрч. Вытв.), ’дробны злодзей’ (Варл.), ’кар’ерыст’, ’злодзей’ (Яўс.). Ад торба (гл.) і хватаць (гл.) з далейшым семантычным развіццём да ’хабарнік, кар’ерыст’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нашко́дзіць, ‑шкоджу, ‑шкодзіш, ‑шкодзіць; зак., каму і без дап.

Нарабіць шкоды; натварыць чаго‑н. — Не мала [ваўкі] нашкодзілі людзям, пакуль галовамі не налажылі... Пальчэўскі. І хоць дождж быў дробны і рэдкі, аднак нашкодзіў нямала. Сіняўскі. Сядзеў .. [інжынер] згорбіўшыся, як хлапчук, што нашкодзіў і сам зразумеў сваю памылку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахру́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Час ад часу, злёгку хрустаць. Лужыны пахруствалі тонкім лядком, вецер гнаў па зямлі пажоўклае лісце, дранцвелі рукі ад халоднага раствору і настылай за ноч цэглы. Грахоўскі. Пад нагамі .. пахрустваў дробны жвір, маленькія, нібы гарошыны, каменьчыкі.. зрэдку стукаліся аб рэйкі. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дро́бязны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дробязі (у 1 знач.); дробны, невялікі. Дробязны тавар. Дробязныя рэчы. // Які датычыцца ўсіх дробязей, дэталей. Дробязныя клопаты. □ — І хоць ты быў сябрам яго бацькі, гэта не дае табе права на дробязнае апякунства ва ўсім. Савіцкі.

2. Неістотны, дробны (у 7 знач.). Першае баявое заданне не ўзрадавала .. [Сашу], бо здалося дробязным: вялікая справа пашыць чатыры сцягі! Шамякін. Нарады ў канторы выпісваліся на дробязныя работы, на якіх і спіны не паломіш, але і зарабіць не заробіш. Ермаловіч.

3. Які надае занадта вялікае значэнне дробязям, нязначным рэчам. Дробязны чалавек. □ [Кашын і Комлік] былі вартыя адзін аднаго, абодва няшчырыя і дробязныя, якія дбалі толькі аб сабе. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мільга́ (м.) ’дробны, крохкі лёд, які ідзе па рэках ледаставам’, ’шарош’ (Крыў., Дзіс.). Да мальга́ ’дробныя рэчы, дробязь’ (гл.). Мена а > і адбылася праз рэдуцыраваны гук ъ, характэрны гэтым гаворкам. Не выключана магчымасць супастаўлення лексемы мільга́ з мільга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)