Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дро́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Невялікі па аб’ёму, велічыні. Дробнае каменне. Дробныя яблыкі. Разбіць на дробныя кускі. □ Ён нагатаваў дробных паленцаў, збіраючыся раскладаць агонь на прыпеку.Колас.Як чырвоныя пацеркі, рассыпаліся .. [суніцы] між дробных лісцікаў ягадніку на мяккім моху.Якімовіч.// Малога веку; малалетні. Не спіць гэтаксама і Марыля са сваімі дробнымі дзеткамі, прыслухоўваецца.Нікановіч.// Невялікі па колькасці. Разбіцца на дробныя групы.
2. Невялікай, нязначнай вартасці. Дробныя грошы.
3. Які складаецца з малых аднародных частачак. Дробны пясок. □ Пачынаў церусіць дробны дожджык.Гартны.Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассцілаліся па небе, сеючы халодным дажджом і дробным градам.Колас.// Кароткі, з частым паўтарэннем аднолькавых кароткіх элементаў. Дробныя крокі. □ Ззаду па дарозе пачуўся дробны стукат колаў.Краўчанка.На гнуткіх дошках Колька адбіў дробную чачотку.Грахоўскі.
4. Шчуплы, нешырокай косці; маларослы. Лабановічу кінулася ў вочы, што людзі, з якімі ён тут сустракаўся, былі дробныя, худыя, замораныя.Колас.
5. З малымі матэрыяльнымі магчымасцямі; эканамічна слабы. Дробная буржуазія. Дробны ўласнік. Дробныя прадпрыемствы. □ Тым часам з-за ўзгорка выплыў хутарок, сядзіба дробнага арандатара.Колас.// Які рэалізуецца ў малых маштабах, звязаны з малакаштоўнымі рэчамі. Дробны гандаль.
6. Які займае невысокае грамадскае або службовае становішча. Дробны чыноўнік. Дробная шляхта. □ Гэта — вагон трэцяга класа, напоўнены дробным людам, салдатамі, сялянамі.Мікуліч.
7. Нязначны; неістотны. Дробныя справы. Дробныя крыўды. □ Тым часам па ўсёй гэтай мясцовасці не спыняліся то дробныя баявыя сутычкі, то рух машын.Чорны.//перан. Пазбаўлены ўнутранай значнасці; нікчэмны. Смяльчак не зробіць шкоды. На гэта здольна толькі дробная парода, — Мышыная душа.Корбан.Хто ўваходзіць у дачыненні з дробнымі людзьмі, сам не з буйных або неўзабаве здрабнее сэрцам.Лужанін.
•••
Рассыпацца дробным макамгл. рассыпацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дро́бны гандля́р Kléinhändler m -s, -, Krämer m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Дро́бны ’малы, дробны’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах. і г. д.). Гэта слова ўтворана яшчэ ў прасл. час (прасл.*drobnъ(jь); агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 122) і лічыцца вытворным ад асновы *drob‑ (да *drobiti, *drobь).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
драбнава́ты мелкова́тый; см.дро́бны1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дро́бат, -у, М -баце, м.
Дробны стук.
Барабанны д.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)