Пахмыз ’зараслі, хмыз’ (Федар. 7). Рэгіяналізм. Да па‑ (< прасл. pa‑) і хмыз, для якога Трубачоў (Эт. сл., 8, 45) выводзіць прасл. хтухъ (бел. смарг. хмызнік, укр. хмиз, рус. хмыз ’дробны кустарнік, параснік’, бран. хмыс, хмыза ’дробны дождж’), роднаснае да smyzb < і.-е. *smū‑gʼ‑/*smeu‑gʼ‑(ням. Schmauchгусты дым’, англ. smoke ’дым’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіро́п ‘канцэнтраваны раствор соку’, ‘густы адвар’ (ТСБМ), сыро́п ‘тс’ (Ласт., Некр. і Байк.). Новае запазычанне, відавочна, праз рус. сиро́п ‘тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 73, 79 і наст.) або праз польск. syrop ‘тс’. З франц. sirop ‘патака’, якое з італ. siroppo ад араб. šarab ‘напой’ (Праабражэнскі, 2, 289; Фасмер, 3, 627; ЕСУМ, 5, 243).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сла́цца, сцялю́ся, сце́лешся, сце́лецца; сцялі́ся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Ляжаць, распаўсюджвацца па паверхні або над паверхняй чаго-н.

Сцелецца ў лузе густы туман.

Травы сцелюцца мяккім дываном.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расці, распасціраючы галіны па паверхні чаго-н.

Галіны вярбы слаліся амаль па самай зямлі.

3. Слаць сабе пасцель.

Пара слацца і спаць.

Лістам слацца (слаць) (разм.) — выдыгаць перад кім-н., падлізвацца да каго-н., лісліва дагаджаць каму-н. з карыслівай мэтай.

|| зак. пасла́цца, -сцялю́ся, -сце́лешся, -сце́лецца; -сцялі́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разрэ́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разрэдзіць.

2. у знач. прым. Не вельмі часты, не густы. Разрэджаныя пасевы.

3. у знач. прым. Не вельмі шчыльны, не насычаны. Разрэджаны газ. Разрэджанае паветра. // Разбаўлены, размешаны вадой. На плюшнік, на круглыя лісты лотаці пырскаюць разрэджаны торф і жоўтая ржа. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сябрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., з кім і без дап.

Знаходзіцца з кім‑н. у сяброўстве. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага палку. Якімовіч. // перан. Быць неразлучным з чым‑н. Ды [Сёмка] сябраваць стаў З нейкай кніжкай, І ў рамястве — пабіў рэкорд. Лявонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мара́ка ’дробны дождж’ (Ян.). Пад уплывам укр. мря́кагусты туман з імглой’. Параўн. таксама рус. паўн. мо́рок ’дождж’, моро́ка ’хмара’, ’туман’.

Марака́ ў выразе: марака́ бярэ ’траціць прытомнасць, млець’ (Лінгв. зб.), укр. моро́ки беру́ть ’тс’, рус. пск., смал. моро́ка ’пацямненне розуму’, кур. ’прывід’, паўн. ’міраж на моры’, варон. мороки ударяют в голову ’траціць прытомнасць’. Да марока2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мода ’пэўныя густы, звычаі, прывычкі (асабліва ў адзенні), у грамадскім асяроддзі’ (ТСБМ, Жд. 1, Шат., Сл. ПЗБ), моды ’узор у клеткі на палатне’ (бяроз., Сл. Брэс.; ТС, Сцяц.), модзіць, модзіцца ’моднічаць, хітрыць’ (Сцяц., Сл. ПЗБ), модна, монна, модне ’незвычайна, мудрагеліста’ (Сл. ПЗБ). З польск. moda, якое пры пасрэдніцтве ням. мовы з франц. mode < лац. modus ’спосаб’, ’мера’, ’правіла’, ’прадпісанне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асе́нні, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да восені; звязаны з восенню, які адбываецца восенню; восеньскі. Асенняе раўнадзенства. Асеннія месяцы. □ У Заборцах было некалькі хат, больш прасторных і светлых, дзе ў доўгія асеннія вечары збіралася моладзь. Колас. Золь асенняя, туман. Шэпчуць жоўклыя лісты. Ноч — сяброўка партызан, Друг іх верны — лес густы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згалада́лы, ‑ая, ‑ае.

Які доўга цярпеў голад; знясілены ад працяглага недаядання. Згаладалыя людзі ледзь варушацца, яны ўжо не маюць сілы нават трымаць рыдлёўку. Мікуліч. // Які прагаладаўся; галодны. Каб .. паказаць сябе не такім ужо згаладалым, Ота жуе ежу марудна. Бядуля. Згаладалыя за дзень, падпольшчыкі ўзялі лыжкі. Крупнік быў густы, смачны. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́ста,

1. Прысл. да густы.

2. безас. у знач. вык. Вельмі многа, поўна, у дастатку. — Ну, гэта не заўсёды так бывае, — запярэчыў Саўка, — калі пуста, а калі і густа. Колас. // (з адмоўем: не густа). Вельмі мала. Камуністаў у раёне было не дужа густа, і амаль усе яны стаялі на адказных работах. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)