Ды́ля ’адна з дзвюх рам варштата’ (Сцяц.), ’тоўстая дошка’ (БРС, Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.; Шатал.: дыль). Запазычанне з польск. dyl ’бэлька, брус, распіленае ўздоўж бервяно; тоўстая дошка’. Параўн. ст.-бел. дыль, дылъ ’тоўстая дошка’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч., 103). Польск. слова з ням. Diele (параўн. Слаўскі, 1, 185). Вытворныя: ст.-бел. дилеванье, дылеванье, дылованье, дылеваный, одылеваный (Булыка, там жа), бел. дылёўка ’тоўстая дошка’ (гэта апошняе ці не з польск.?; параўн. польск. dylować, dylowanie).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варста́т ’ткацкі станок’ (Сцяшк. МГ, Шатал.); ’сталярны станок’ (Шатал., Сцяшк. МГ); ’драўляная квадратная скрыня пад жорнамі’ (КЭС). Ст.-бел. варстат, верстат, ворстат (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. (ст.-польск.?) warstat (не з польск. warsztat; з гэтага апошняга бел. варштат, гл.). Форма warstat была ў польск. мове ў XVI ст. (гл. Брукнер, 603); яе можна разумець і як мазурскую. Першакрыніца — ням. Werkstatt (Брукнер, 603; Булыка, Запазыч., 56; Фасмер, 1, 300). Параўн. варшта́т, варста́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кармазы́н ’тонкае сукно пунсовага колеру’ (Нас., Мядзв., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц.), укр. кармазин, рус. кармазин. Праз польск. karmazyn з італ. carmesino (Булыка, Запазыч., 141; Фасмер, 2, 201).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карэ́та ’павозка, экіпаж’. Запазычанне праз польск. kareta з італ. caretta ’вазок’ (ад carro ’воз’ лац. carrus ’воз на чатырох колах’). Гл. Булыка, Запазыч., 141; Слаўскі, 2, 76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́хня ’памяшканне з печчу для гатавання ежы’ (ТСБМ, Хар., Сцяшк., Яруш., Шушк.). Ст.-бел. кухня ’тс’ (з 1498 г.). Запазычанне з польск. kuchnia ’тс’ (Булыка, Запазыч., 183).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вікт ’ежа, харчы’ (Гарб.), ст.-бел. виктъ ’харчы’ (1664 г.). Укр. вікт, польск. wikt, wicht ’тс’. Запазычана з польск. wikt < лац. victus ’харчаванне, ежа’ (Булыка, Запазыч., 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гэ́бель ’гэбель’ (БРС), гебель (Нас.), гебаль (Касп.). Ст.-бел. гебель (Булыка, Запазыч.). З польск. hebel, а гэта з ням. Hobel ’тс’. Гл. Кюнэ, Poln., 57; Брукнер, 170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вака́цыі ’канікулы’, адз. л. вакацыя (БРС). З польск. wakacja < лац. vacātio (Булыка, Запазыч., 55). Больш верагодным трэба лічыць непасрэднае запазычанне з семінарскай латыні. Параўн. Фасмер, 1, 267.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вала́х ’конь; кастрыраваны конь’ (КЭС). Праз польск. walach < н.-в.-ням. Wallach ’тс’ (Булыка, Запазыч., 55; Фасмер, 1, 269; Рудніцкі, 1, 299; Трубачоў, Происх., 59). Гл. валашыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Векаві́сты, векуі́сты ’вечны’ (Шн.). Запазычанне з польск. wiekuisty ’тс’ (да wiek ’век’; гл. Брукнер, 615). У бел. помніках слова векуистый вядома з XV ст. (гл. Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)