Лягку́шка ’лёгкае’ (Ян.), тураў. лёгку́шы, легку́шы, лёгку́ша, легку́ша, леўку́ша ’тс’ (ТС). Да лёгкі (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клубня́к1 ’скрутак лык’ (Бяльк.), ’клубок’ (Мат. Гом.). Утварэнне са значэннем сукупнасці прадметаў на ‑няк (Сцяцко, Афікс. наз., 118–119). Гл. клубок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́зілка ’лесвіца’ (Касп.). Беларускае ўтварэнне ад лазіць і суф. ‑лк‑а (прыклады іншых лексем з гэтым суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вярцёха, бяроз. вэртёха ’матавіла’ — рэгіянальнае ўтварэнне, складзенае з асновы вярцець (гл.) і экспрэсіўнага суф. ‑ʼох‑а (‑ёх‑а) (Сцяцко, Афікс. наз., 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабяні́ца (рабені́ца) ’сорт вялікіх груш’ (ТС). Ад рабы (пра словаўтваральны тып гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110). У аснове матывацыі ляжыць афарбоўка груш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыжме́ль ’рыжы чалавек’ (Янк. Мат.). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай экспрэсіўнага суфікса ‑мель, як глушме́ль ’глухі’, брухме́ль ’пузаты’ (Сцяцко, Афікс. наз., 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смагу́ла ‘працавіты, але скупаваты чалавек’ (мядз., Нар. словатв.). Да смага, смагнуць з суф. ‑ул‑(а), аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іла́га ’яловы лес, ельнік’ (в.-дзвін., Нар. сл., 146). Ад ель (гл.) з нерэгулярным суф. ‑аг‑а. Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 207.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасце́ра ’прасціна’ (глус., Мат. Маг.). Дэрыват ад просты з суф. ‑ера, адносна апошняга гл. Сцяцко, Афікс. наз., 100, 137. Параўн. прасціна́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́лівень ’праліўны дождж’ (Нас.), пралі́вень ’тс’ (мядз., Сл. ПЗБ). Ад праліваць < ліць з суф. ‑ень; аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)