сімпаты́чны², -ая, -ае (спец.).

1. Які мае адносіны да аддзела вегетатыўнай нервовай сістэмы.

С. нерв.

2. Які ўзнікае на іншых, блізкіх або сіметрычна размешчаных участках.

Сімпатычныя болі ў зубах.

3. Які аслабляе боль у хворага (пра нейтральныя лекавыя сродкі).

Сімпатычныя прэпараты.

Сімпатычнае чарніла — бясколерная або слаба афарбаваная вадкасць, якая выкарыстоўваецца ў тайнай перапісцы.

Сімпатычная нервовая сістэма (спец.) — аддзел нервовай сістэмы, які ўдзельнічае ў рэгуляванні кровазвароту, абмену рэчываў і іншых функцыях арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гармо́нія, ‑і, ж.

1. Мілагучнасць, складнасць, прыемнасць гучання. Гармонія верша. Гармонія гукаў.

2. Зладжанасць, узаемная адпаведнасць асобных якасцей, прадметаў, з’яў, частак цэлага. Гармонія фарбаў. Гармонія зместу і формы. Гармонія жыцця.

3. Аддзел тэорыі музыкі, вучэнне аб правільнай пабудове сугучнасцей у кампазіцыі. Іменна гармонія зрабіла магчымымі трыумфы аркестравай музыкі. «Полымя».

[Ад грэч. harmonía — сувязь, сугучнасць, зладжанасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ОБХС, ОБХСС (отде́л борьбы́ с хище́ниями социалисти́ческой со́бственности и спекуля́цией) ист. АБКС (аддзе́л барацьбы́ з крадзяжо́м сацыялісты́чнай ула́снасці і спекуля́цыяй); см. ОБЭП.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бібліягра́фія, ‑і, ж.

1. Навуковае, сістэматызаванае апісанне кніг і іншых выданняў, зробленае па якой‑н. прыкмеце. // Галіна ведаў аб спосабах такога апісання.

2. Спіс кніг і артыкулаў па якім‑н. пытанні, прадмеце. Бібліяграфія па старажытнай беларускай літаратуры.

3. Аддзел у часопісе або газеце, дзе змяшчаюцца рэцэнзіі або нататкі пра новыя кнігі.

[Ад грэч. biblíon — кніга і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кні́гіаддзел страўніка буйной рагатай жывёлы’ (З нар. сл., Нар. сл., Нар. словатв.), ’страўнік і кішкі жывёлы, прыхаваныя для ежы’ (Шн., Нік. Очерки, Малчанава, Мат. культ.). Укр. книги, рус. книга ’тс’, балг. книга, серб.-харв. кнуйге, славен. knjiga,⇉польск. księgi, чэш. kniha, славац. kniha, в.-луж. knihi ’тс’. Гэтыя формы дазваляюць рэканструяваць прасл. kbnigy (формы мн. л.), што сведчыць аб старажытнасці семантычнага пераносу з kъniga, kъnigy ў значэнні ’кніга’ (гл. Слаўскі, 3, 274; ЕСУМ, 2, 473).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

культпро́п ист.

1. (отде́л культу́ры и пропага́нды лени́низма) культпро́п, -па м. (аддзе́л культу́ры і прапага́нды леніні́зму);

2. (о человеке) разг. культпра́п, -па м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэпарта́мент, ‑а, М ‑нце, м.

1. У царскай Расіі і некаторых капіталістычных краінах — аддзел міністэрства ці іншай вышэйшай дзяржаўнай установы або самастойны орган. Дэпартамент земляробства. Дэпартамент паліцыі.

2. Назва ведамства, міністэрства ў ЗША, Швейцарыі і некаторых іншых дзяржавах. Дзяржаўны дэпартамент.

3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Францыі. Дэпартамент Сена.

•••

Дзяржаўны дэпартамент — міністэрства замежных спраў у ЗША.

[Фр. dépertament.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палітаддзе́л, ‑а, м.

Палітычны аддзел; партыйна-палітычны орган, створаны партыяй для ўзмацнення партыйнага кіраўніцтва і палітычнай работы на некаторых участках сацыялістычнага будаўніцтва і ў арміі. На прывітанне [танкісты] адказалі весела: начальнік палітаддзела быў жаданым госцем. Мележ. Пісьменнік і сам ідзе ў Чырвоную Армію і працуе ў палітаддзеле Заходняга фронту, не пакідаючы сваёй творчай працы. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гармо́нія ж., в разн. знач. гармо́ния;

г. — аддзе́л тэо́рыі му́зыкі — гармо́ния — разде́л тео́рии му́зыки;

г. фа́рбаў — гармо́ния кра́сок;

душэ́ўная г. — душе́вная гармо́ния;

г. гу́каў — гармо́ния зву́ков

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гандлёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гандлю, звязаны з яго вядзеннем і арганізацыяй. Гандлёвы капітал. Гандлёвы прыбытак. Гандлёвая сістэма. // Прызначаны для вядзення гандлю. Гандлёвы флот. Гандлёвы інвентар.

2. Які займаецца гандлем, служыць месцам для гандлю. Гандлёвы работнік. Гандлёвы аддзел. Гандлёвы горад.

3. Які з’яўляецца прадметам гандлю. Гандлёвы лес. // Які пастаўляе прадукцыю для гандлю. Гандлёвае ільнаводства. Гандлёвае земляробства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)