Далікту́ся ’вельмі далікатны (пра чалавека)’ (Сцяц.). Відаць, запазычанне з польск. мовы, але слова было сапсавана. Параўн. польск. delikatniś ’пястуха, недатыка’ (утварэнне да delikatny). Параўн. яшчэ ст.-бел. деликатъ ’пястун’ (паводле Булыкі, Запазыч., 90, з франц. délicat < лац.). Фанетычная структура польск. слова, відаць, была незвычайнай для ўсх.-слав. моў, і таму яно было перароблена і, магчыма, кантамінавалася з нейкім іншым словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даскана́лы ’дасканалы’ (БРС). Параўн. укр. доскона́лий, рус. доскона́льный. Лічыцца запазычаннем з польск. doskonały ’тс’ (у польск. мове слова зафіксавана ў помніках, прынамсі, з XV ст.). У ст.-бел. помніках няма (параўн. Булыка, Запазыч.). Гл. Слаўскі, 1, 157; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 173. Апошні ўказвае, што, паводле гістарычных даных, слова прыйшло з мовы паўднёва-заходняй Русі, куды яно трапіла з польскай крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дра́ма ’драма’ (БРС). Рус. дра́ма, укр. дра́ма. Першакрыніцай з’яўляецца грэч. δρᾱμα. Слова запазычана праз лац. drama або ням. Drama (так Фасмер, 1, 535). Шанскі (1, Д, Е, Ж, 183) мяркуе, што для рус. мовы пасрэднікам было іменна лац. слова. Прыметнік драматы́чны, рус. драмати́ческий, укр. драмати́чний запазычаны з ням. dramatisch або франц. dramatique (Фасмер, 1, 535; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 183–184).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́ня ’дыня’ (БРС). Слова, вядомае ў многіх слав. мовах: рус. ды́ня, укр. ди́ня, польск. dynia, чэш. dýně, серб.-харв. ди̏ња і г. д. Паходжанне слова не вельмі яснае. Ёсць версія аб сувязі з дзеясловам дуць (першаснае значэнне ’надутая’). Іншыя думаюць аб запазычанні з розных моў, што таксама не вельмі надзейна (дакладнага прататыпа няма). Агляд шматлікіх версій гл. у Фасмера, 1, 559.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вягало, вягела ’мянтуз, мянёк’ (Лаўманэ, Лекс. балтызмы, 16). Запазычанне з літ. vėgėlė̃ ’тс’ (параўн. таксама лат. vēdzele ’тс’). Гл. Лаўманэ, там жа (з дакладнай геаграфіяй пашырэння беларускага слова). Паходжанне літ. слова няяснае (гл. Фрэнкель, 1212; там і некаторыя меркаванні Эндзеліна). Вя́гело ў бел. гаворках таксама ’нехлямяжы чалавек’. Пра сувязь значэнняў ’нехлямяжы’ і ’мянтуз’ гл. у Лаўманэ, там жа, 16–17.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Архітэкту́ра. Слова ёсць у Бярынды, Ф. Пракаповіча (Труды Воронеж. ГУ, 83, 127), дзе яно з лацінскага (магчыма, праз польскую) architectura. Рус. архитектура, паводле Шанскага, 1, А, 156, з заходнерускай, таму няма ’патрэбы лічыць беларускае слова запазычаным з рускай, як Крукоўскі, Уплыў, 76, хаця рускія суадносіны архитектуразодчество, магчыма, уплываюць на суадносіны архітэктурадойлідства ў беларускай (Юрэвіч, «Полымя», 1969, 2, 244).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́рбар ’варвар’, ба́рбарскі ’варварскі’. Укр. (ст.) барбарскый. Запазычанне (мабыць, праз польск. barbar ’варвар’; да польск. слова гл. Брукнер, 15) з лац. barbarus (< грэч. βάρβαρος), якое распаўсюджана і ў зах.-еўрап. мовах (ням. Barbar і г. д.). Да гісторыі слова гл. Клюге, 51 і асабліва падрабязна MESz, 1, 247–248. Таксама з польск. мовы ўзята барбары́нства ’варварства’, барбары́нскі (Нас.). Гл. Кюнэ, Poln., 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пружыно́ўка ’культыватар’ (беласт., Сл. ПЗБ), пружы́нывка ’тс’ (Сл. Брэс.). Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 4, 118) лічыць, што гэта запазычанне з польск. sprężynowka ’тс’. Смулкова (Смул., 64), адзначаючы распаўсюджанне слова ў Беларусі (Віцебскі і Старобінскі р‑ны), лічыць магчымым утварэнне слова ўжо на ўсходне-славянскай глебе ад пружына пры дапамозе суфікса ‑оўка. Параўн. яшчэ Куркіна адносна рус. пружи́ть ’баранаваць’ (Зб. Слаўскаму, 156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пшэ-пшэ — выгукі, якімі падзываюць кароў (ТС), авечак (ДАБМ, камент., 896), пшэйка ’падзыўное слова для кароў; ласк. кароўка’ (ТС, Маш.; жытк., ельск., петрык., Мат. Гом.). Няясна; магчыма, звязана з падзыўнымі словамі для парасят і авечак, параўн. чэш. pušim, якое Махэк₂ (501) параўноўвае з рум. pus — падзыўное слова для кароў, або paš‑paš, pašu‑pašu (там жа, 67). Гл. таксама кус‑кус, псе‑псе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навы́дла ’падобна, накшталт’ (Гарэц.), параўн. рус. смал. наудла ’тс’: Рыба наудла змеи (СРНГ). Няясна, другая частка слова вельмі падобна да заканчэння слова наводле ’па’ (гл.), якое ўтворана пры дапамозе прыназоўніка на- і -водле, што ўзыходзіць да агульнаслав. vodle/vodli (< i‑dьl‑/‑dьlg‑), гл. доўгі (ESSJ SG, 2, 203, 265); тады на + (в)одле з фанетычнымі пераўтварэннямі, характэрнымі для гаворак усходу Беларусі. Параўн. навідлуг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)