Кама́ндаваць ’аддаваць каманду’, ’быць камандзірам чаго-небудзь’, ’загадваць’ (ТСБМ, Яруш.), камендаваць ’тс’ (Сержп. Прымхі). Аналагічна да папярэдняга, — з рус. командовать ’тс’, якое (у XVIII ст.) з франц. commander ’тс’ < с.-лац. commandare < commendare ’даручаць’, ’давяраць’ (Фасмер, 2, 300; Шанскі, 2 (К), 223). Аднак форма камендаваць з польск. komendować, komendywać < komenda вясельны маршалак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́ка ’лапата для копкі бульбы’ (Сцяшк. МГ, Сцяц.). У гэтым жа значэнні ўжываецца і форма гак (Сцяц.). Лічыцца словам таго ж паходжання, што і гак1, г. зн. запазычаннем з ням. мовы (с.-в.-ням. hāke, hāken), дзе значэнне ’плуг’ добра засведчана. Пасрэднікам пры запазычанні магла быць польск. мова (параўн. Слаўскі, 1, 393).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мудо́хацца, драг. мудохатысь ’важдацца, поркацца’, укр. мудо́хатиси, мудо́ситиси, мото́хатись, ст.-рус. мудити ’пазніцца’, польск. mudzić ’марудзіць’, в.-луж. komudzić. Да прасл. muditi/mǫditi ’не спяшацца, быць разважлівым, памяркоўным’. Генетычна звязана з літ. maùsti, maudžiù ’ныць, жадаць’ (Брукнер, 327 і 347; Фасмер, 2, 269; Шустар-Шэўц, 604; ЕСУМ, 3, 529). Параўн. таксама му́дры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́лмат ’балбатун, пустамеля’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Бяльк.), балмату́н (Нас.), былмату́н ’тс’ (Бяльк.), балмата́ць ’балбатаць’ (Нас.). Рус. дыял. (смал.) бо́лмат ’тс’, (цвяр., пск.) болмота́ть ’балбатаць’. Фасмер (1, 188) звязвае з болта́ть. Хутчэй трэба зыходзіць ад болмота́ть, якое можа быць пераафармленнем дзеяслова болбота́ть (дысіміляцыя б‑б > б‑м і, магчыма, уплыў бормота́ть).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кірпе́лік ’зламаны ножык’ (Мат. Гом.). Гл. кірпа. Суфіксальная частка складаецца з двух суфіксаў: ‑ель, ‑ік. Зыходным пввінсн быць незафіксаваны дзеяслоў *кірпець (< літ. kirpti, гл. кірпа), ад якога ўтварыўся *кірпель ’зламаны нож’. Калі гаворка ідзе аб малым нажы (ножыку), дадаецца дэмінутыўны суфікс ‑ік. Тады *кірпець > *кірпельЖірпелік (аб словаўтварэнні гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біндзю́га ’край зямлі непасрэдна над возерам ці над рэчкай’ (Мат. Гродз., Сцяшк. МГ). Здаецца (параўн. і геаграфію слова), запазычанне з польск. binduga ’месца каля ракі, дзе кладуць лес на сплаў’ (а гэта, як мяркуе Брукнер, 27, можа быць звязана з рус. бендюга, биндюга, бендюжник). Параўн. ст.-бел. бендюга ’месца сплаву лесу’ (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадзі́цца ’пры змаганні цягацца’ (лаг., КЭС). Зваротная форма ад вадзі́ць з семантычным зрухам ’знацца з кім-небудзь, быць звязаным з кім-небудзь’ > ’змагацца пры барацьбе, цягацца, ухапіўшыся адзін за аднаго’; параўн. польск. wodzić się ’б’ючыся, перацягваць адзін другога з месца на месца’.

Ва́дзіцца ’сварыцца’ (Гарэц.; лаг., КЭС; докш., Янк. Мат.). Гл. ва́дзіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

-снабі́ць, параўн. сыснабіць (*саснабіць) ‘заспакоіць, супакоіць’ (Бяльк.). Магчыма, роднаснае ст.-слав. сънабъдѣти ‘захаваць, зберагчы, выратаваць’, адкуль рус. снабди́ть ‘забяспечыць’, чэш. snábděti ‘назіраць, сузіраць, забяспечваць’, серб.-харв. снабдети ‘забяспечыць’, ц.-слав. набъдети ‘ахоўваць’, прыставачнага ўтварэння ад бъдъти, што да прасл. *bъdětiбыць бадзёрым, клапаціцца’, гл. Фасмер, 3, 696; Трубачоў, Этимология–1972, 28; Глухак, 568.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сва́стыка ‘знак у выглядзе крыжа з загнутымі пад прамым вуглом канцамі — эмблема германскага фашызму (першапачаткова культавы знак некаторых старажытных рэлігій)’ (ТСБМ). З ням. Swastika ‘тс’, што ўзыходзіць да ст.-інд. svastika ‘сустрэча, весялосць, здароўе’ з su‑ ‘добры’ і astiбыць, існаваць’, роднаснага прасл. *(j)estь (гл. ёсць) гл. Майргофер, 3, 637; Сной₂, 713.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Става́ць ‘з’яўляцца’ (Ласт., Сл. ПЗБ), ‘быць дастатковым, хапаць’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. става́ти(ся) ‘станавіцца, рабіцца; хапаць’, рус. дыял. става́ть ‘тс’, ц.-слав. ставати ‘станавіцца’, польск. stawać ‘уставаць, падымацца на ногі; затрымлівацца’, чэш. stávat se ‘станавіцца, рабіцца, здарацца’. Паводле Борыся (576), прасл. *stavati ‘затрымлівацца; падымацца’, шматкратны дзеяслоў ад *stati (гл. стаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)