Во́дпуск ’адпачынак, часовае вызваленне ад службы, працы’ (БРС, КТС). Запазычанне з рус. отпуск ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́пух ’пухліна’ (Жд., 1, Мат. Гом.). Рус. о́пух, во́пух, укр. о́пух ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад апухнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́здзіла ’цуглі’ (КСТ), укр. узди́ла ’вуздэчка’, рус., прыбалт. ву́здилы ’цуглі’. Магчыма, кантамінацыя вузда́ (узда) і вудзіла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́жан ’зжатае месца на ніве’ (Бяльк.). Рус. вы́жин, укр. ви́жин ’жніво’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выжынаць (гл. жаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́крэст ’хрышчоны яўрэй’ (Нас.). Рус. выкрест ’тс’. Бязафікснае ўтварэнне ад выкрэсціць (гл. хрысціць). Параўн. Фасмер, 1, 368.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́мак ’месца, дзе вымак ці вымерз пасеў’ (Яшк.). Рус. вы́моки, укр. ви́мок ’тс’. Бязафікснае ўтварэнне ад вымакнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́мудры ’мудрагельства, хітрасці’ (БРС, Гарэц., Нас., Бяльк.). Рус. смал. вы́мудры ’тс’. Бязафікснае ўтварэнне ад вымудраць (гл. мудры).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́паўзень ’змеянё’ (Касп.). Рус. пск., смал. вы́ползень вужавінне’. Утварэнне ад выпаўзці (гл. паўзці) з дапамогай суф. ‑ень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́пук ’узгорак, акругленае ўзвышша’ (слаўг., Яшк.). Рус. дыял. табольск. вы́пук ’пукатасць’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выпукнуць (гл. выпуклы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вы́чавіць, вычавіті ’выціснуць’ (Шатал.). Запазычанне з укр. ви́чавити ’тс’, дзе хутчэй за ўсё гукапераймальнае, як рус. чавкать.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)