Пуц1 ’сякера з доўгім тапарышчам; калун’ (ЛА, 2; ТС; Сл. Брэс.; Янк. 1; петрык., Шатал.; слуц., Нар. словатв.; ПСл; Нар. Гом., Сл. ПЗБ), пуцо ’тс’ (Сл. ПЗБ), пуц ’сякера з малым тапарышчам’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з ням. Putz ’тс’, параўн. putzen ’чысціць, прыбіраць’ і тлумачэнне Янкоўскага: “цяслярская прылада, цяжкая сякера, якой ачэсваюць тоўстыя бярвенні” (Янк. 1).

Пуц2 ’тугадум’ (клец., Нар. лекс.), ’глупства (са зладзейскага жаргону)’ (Полымя, 2001, 6, 204). Метафара да пуці, параўн. ’тупая сякера’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ) і перан. калун ’тупы чалавек’.

Пуц3 ’ногаць’ (карэліц., Шат.). Няясна.

Пуц4 — выклічнік для імітацыі лёгкага падзення (Нас.), прысядання: я лаўлю курыцу, а яна пуц — і села (ЭШ), раптоўнага спынення: пуц — ды стаў конь (Шат.), сюды ж пу́цнуць ’упасці’: пуцнуло яблоко (Нас.), ’упасці ад стомы, зваліцца’ (слонім., Жыв. НС). Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 168), адзін з варыянтаў “навейшага гукапераймання” для імітацыі раптоўнага дзеяння, параўн. укр. пац, пэц, пуц, пуць, польск. puc, pęc, pac: puc go na ziemię, а таксама выклічнік для нацкоўвання сабакі: puc go!, тое ж і серб.-харв. puc (адносна апошняга Скок, 3, 65; Путанец, там жа, параўноўвае са ст.-слав. устити ’incitare’, серб.-харв. usta і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сюды́ ’ў гэты бок; у гэта месца’ (ТСБМ, Нас., Касп., Ласт., Шат., ТС, Сл. ПЗБ, Растарг., Бяльк.), сюда́ ’тс’ (Ян.), суды́ ’тс’ (Растарг.), сюды́‑туды́ ’ў розныя бакі, у некаторыя месцы’, параўн. таксама з рознымі суф.: сюда́е, сюдо́е ’ў гэты бок’ (Нас.), сюдо́й, сюдо́ю ’гэтай дарогай, па гэтаму шляху’ (Нас., Бяльк., Ласт., Касп.; бялын., Янк. Мат.; З нар. сл., Сл. ПЗБ), сюдэ́ма, сюды́ма, сюда́ма, сюдэ́, сюдэ́й, сюда́мух ’у гэтае месца, па гэтай дарозе’ (Сл. ПЗБ), сюдэ́йма ’тс’ (Мал.), сюды́кава ’тс’ (Сцяшк.), сюды́нака ’тс’ (Жд. 2), ст.-бел. сюды ’тс’ (1580 г., Карскі 2–3, 66). Укр. сюди́, сюд, рус. сюда́, дыял. сюды́, стараж.-рус. сюда, сюду, польск. siędy ’тут’, ст.-чэш. sudy ’сюды’, чэш. odsud ’адсюль’, старое серб.-харв. суду ’сюды’, славен. дыял. sọ̑d ’тс’, ст.-слав. сѫдоу ’тс’. Прасл. *sǫda, якое ўтворана ад указальнага займенніка і суф. *‑nda < і.-е. *‑ndhe; гл. Фасмер, 3, 822; ESSJ SG, 2, 613–614; Бязлай, 3, 285; формы з мяккім с‑ пад уплывам Р. і Д. скл. займенніка сей, гл. (Фасмер, там жа; ЕСУМ, 5, 493). Карскі (там жа) у канцовым ды бачыць “скамянелую” форму Тв. скл. мн. л. Гл. яшчэ ESJSt, 14, 860–861.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

череда́I ж., мн., нет

1. (вереница) чарада́, -ды́ ж.; гуж, род. гу́жа м.; (о птицах) ключ, род. ключа́ м.;

2. (порядок) уст. пара́дак, -дку м.;

3. (время) уст. пара́, род. пары́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слаць I несов. (посыпать, отправлять) слать;

с. пі́сьмы — слать пи́сьма;

с. прывіта́нне — слать приве́тствие

слаць II несов., в разн. знач. стлать;

с. лён — стлать лён;

с. пасце́ль — стлать посте́ль;

с. даро́жкі — стлать половики́;

мя́кка сце́ле, ды му́лка спацьпогов. мя́гко сте́лет, да жёстко спать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

су́нуцца I сов., разг. су́нуться;

су́нуўся ў дзве́ры, ды наза́д — су́нулся в дверь, да наза́д;

с. но́сам — су́нуться но́сом

су́нуцца II несов., разг. (медленно перемещаться) дви́гаться;

па не́бе су́нуліся хма́ры — по́ небу дви́гались ту́чи;

2. плести́сь;

стары́ чуць су́нуўся дамо́ў — стари́к е́ле плёлся домо́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ца́ца

1. ж., дет. игру́шка;

2. м. и ж. па́инька, пай;

ц.-хло́пчык — пай-ма́льчик;

3. м. и ж., ирон. ца́ца;

што ты за ц. така́я? — что ты за ца́ца така́я?;

до́брая ц.! — хоро́ш гусь!;

ц.-ц., ды ў кішэ́нь — ца́ца-ца́ца, да в карма́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шко́да I сущ., ж. вред м.; уще́рб м.;

зрабі́ць ~ду — причини́ть вред (уще́рб);

без ~ды для спра́вы — без уще́рба для де́ла

шко́да II в разн. знач., в знач. безл. сказ., вводн. сл., см. шкада́;

не так ш., як невыго́дапогов. не так жа́лко, как неудо́бно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кантані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Салдацкі сын, які з дня нараджэння лічыўся за ваенным ведамствам і рыхтаваўся да ваеннай службы ў асобай ніжэйшай ваеннай школе (у Расіі першай палавіны 19 ст.). Буланцоў паводзіў з кантаністаў, з парыяў, вучаных на медныя грошы, з тых, ніжэй за каго на ўсіх абшарах Расійскай імперыі былі толькі вайсковыя пасяленцы ды яшчэ паншчынныя мужыкі ў вельмі дрэнных паноў. Караткевіч.

[Ад ням. Kantonist — навабранец.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кілі́м, ‑а, м.

Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы. Вышыць кілім. □ Ёсць домік у тым гарадку небагаты: Пакой цеснаваты, Кілім на тахце старасвецкі, Ды нізенькі зэдлік шавецкі. Зарыцкі. Дарагія дываны, кілімы, шаўковыя і плюшавыя пакрывалы, сурвэткі напаўнялі кватэру. Грамовіч. // перан. Пра тое, што сваім выглядам нагадвае такі дыван. Вясна пакрывала аблогі Кілімамі траў, Канюшын. Калачынскі. Кінуў ім Пад ногі верас светла-сіні Няроўна вытканы кілім. Ляпёшкін.

[Тур. kilim.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згуртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

1. Аб’яднаць у гурт, наблізіўшы аднаго да другога. Ды і ўсе армейскія коні, відаць, такія. Прывыкаюць да гурту, адзін да аднаго. Магчыма, баі і страхі іх так згуртавалі. Няхай.

2. перан. Аб’яднаць; зрабіць узгодненымі, аднадушнымі чые‑н. дзеянні. Верны, светлы праклала нам партыя шлях, Згуртавала, з’яднала нас воляй адзінай. Танк. Сам таго не заўважыўшы, .. [Мікалай] згуртаваў вакол сябе моладзь. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)