про́пуск м.

1. в разн. знач. про́пуск, -ку м.; (о действии — ещё) прапуска́нне, -ння ср.;

чита́ть с про́пусками чыта́ць з про́пускамі;

посеща́ть ле́кции без про́пусков наве́дваць ле́кцыі без про́пускаў;

2. (документ) про́пуск, -ка м.;

предъяви́ть про́пуск паказа́ць (прад’яві́ць) про́пуск;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ста́нік ‘ліф; бюстгальтар’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., ЛА, 4), ‘верхняя жаночая вопратка без рукавоў; бюстгальтар’ (Сцяшк.), ‘ніжняя вопратка без рукавоў, якую носяць дзеці, жанчыны паверх кашулі’ (Сл. Брэс.). Да стан1 ‘стан, фігура’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кізлякі́ ’грыбы без баравікоў’ (З нар. сл.). Гл. казляк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Непака́йна (ніпыкайна) ’без споведзі’ (Бяльк.). Да пакаяцца, каяцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мёртвы, памерлы, нежывы, палеглы, забіты; дохлы, апруцянелы (разм. зняваж.); бездыханны (кніжн.) □ без духу, без душы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

*Тапта́йла, топта́йло ’той, хто ходзіць без мэты, без пэўных заняткаў’ (ТС). Ад тапта́ць1 (гл.); паводле Сцяцко (Афікс. наз., 94), фармант ‑айла (‑айло) мог быць вынікам перараскладання асновы цяп. ч. на карысць суф. ‑л‑а (‑л‑о).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імправізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад імправізаваць.

2. у знач. прым. Складзены адразу, без папярэдняй падрыхтоўкі. Імправізаваная прамова. Імправізаваная эпіграма.

3. перан.; у знач. прым. Зроблены наспех, без папярэдніх прыгатаванняў. Імправізаваная трыбуна. Імправізаваныя насілкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малае́зджаны, ‑ая, ‑ае.

1. На якім мала ездзілі. Малаезджаны конь. Малаезджаныя калёсы.

2. Па якім рэдка, мала ездзяць. Дарога тут была малаезджаная, глухая. Чорны. Без святла, без асаблівага грукату [машына] паціху падалася па малаезджанай камяністай дарозе. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разняво́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разняволіць.

2. у знач. прым. Які дзейнічае, жыве, існуе без прымусу, без прыгнёту; вольны. Разняволеная праца. □ Пяюць гарады і багатыя сёлы, І лад разняволены, дужы й вясёлы. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хма́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Памянш.-ласк. да хмара (у 1 знач.); невялікая хмара. Хмаркі белыя марудна За лясы плывуць. Колас. Непрыкметна да сяла Без маланкі яркай, Без грымоты падплыла Хмарка. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)