навіга́цыя, -і, ж.

1. Суднаходства, мараплаванне.

Адкрыць навігацыю.

2. Перыяд года, калі магчыма суднаходства.

3. Навука аб спосабах выбару шляху і метадах ваджэння суднаў, лятальных і касмічных апаратаў.

Падручнік па навігацыі.

Паветраная н.

Касмічная н.

4. Тэхналогія, працэс кіравання і выбару аптымальнага маршруту для транспартнага сродку з дапамогай навігатара (у 2 знач.).

Аўтамабільная н.

|| прым. навігацы́йны, -ая, -ае.

Н. перыяд.

Навігацыйныя прыборы.

Навігацыйная сістэма

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

це́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; незак.

1. кім-чым і з каго-чаго. Адчуваць асалоду, задавальненне ад чаго-н., радавацца чаму-н.

Ц. дасягнутымі поспехамі.

Ц. з дзяцей.

2. Радавацца, весяліцца.

Цешыліся дарослыя і дзеці, чуліся песні.

3. кім-чым і з каго-чаго. Забаўляцца, пацяшацца.

Дзіця ц. новай цацкай.

4. чым. Суцяшаць, абнадзейваць сябе.

Людзі цешыліся думкай аб лепшым будучым.

|| зак. паце́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чэк¹, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Грашовы дакумент з распараджэннем укладчыка банка аб выдачы прад’яўніку сумы з бягучага рахунку ці пералічэнні грошай на іншы рахунак.

Ч. на прад’яўніка.

Падпісаць ч.

2. Талон з касы з пацвярджэннем сумы, атрыманай за тавар, а таксама талон у касу ад прадаўца з указаннем сумы, якую патрэбна заплаціць.

Выбіць ч. у касе.

|| прым. чэ́кавы, -ая, -ае.

Чэкавая кніжка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. а таксама пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. сказам. Распытваючы, назіраючы, дазнацца пра што‑н. — Я адзін пайду, — ціхім голасам сказаў Грышка, — я як бачыш аб усім разведаю... Чарот. Гаспадару кватэры даручылі разведаць, калі будзе аперацыя. Чорны. // Здабыць звесткі аб праціўніку і занятай ім мясцовасці. Чарговым заданнем, якое даў Далідовічу камандзір атрада, было разведаць гарнізон у вёсцы Гаць. Шахавец. Між тым праціўнік дакладна разведаў абаронныя лініі падраздзяленняў і ўвёў у бой мінамёты. Кулакоўскі.

2. Зрабіць абследаванне чаго‑н. са спецыяльнай мэтай. Разведаць дарогу. □ [Вадзім:] — Слухай, Мікола, паехалі сёння ноччу рыбу паловім. Я вазьму маторку, заеду да цябе. Я тут разведаў добрыя мясціны. Гаўрылкін. // Знайсці, адшукаць (залежы, радовішча чаго‑н.) у выніку спецыяльнага даследавання. Разведаць запасы калійнай солі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лазу́н ’майстар, ахвотнік высока лазіць (аб дзецях)’ (ТСБМ), ’сысун (аб цяляці)’ (Касп.). Да ла́зіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аўчы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш. да аўчына.

•••

Аўчынка вырабу не вартааб справе, якая не апраўдвае клопату.

Неба з аўчынку здалося гл. неба.

Перабраўся воўк у аўчынку гл. перабрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

весялі́ць, ‑лю, вяселіш, вяселіць; незак., каго.

Рабіць вясёлым; забаўляць. Весяліць дзяцей. □ Марцін добра спяваў, танцаваў, весяліў людзей вострым словам.. Брыль. Сядзяць за півам, выпіваюць, Аб розных справах разважаюць, А піва ім вяселіць душы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́тхласць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан затхлага. Затхласць падвальнага паветра.

2. Затхлы, гнілы пах. Павеяла затхласцю.

3. перан. Закаснеласць, руціннасць. Шырокі не пераставаў у значна павышаным тоне расказваць аб затхласці местачковага жыцця. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жывёлагадо́ўля, ‑і, ж.

Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца развядзеннем сельскагаспадарчай жывёлы. Прадукты жывёлагадоўлі. Інтэнсіўная жывёлагадоўля. □ Жывёлагадоўля ў калгасе «Рассвет» набыла сапраўды гіганцкі размах. Кухараў. // Навука аб развядзенні і ўдасканаленні сельскагаспадарчай жывёлы. Лекцыі па жывёлагадоўлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жы́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Разм. Умовы жыцця; быт. За апошнія гады ў Церахах такая жытка настала, што ўсяго даюць на працадні, адно — жыві сабе прыпяваючы, ні аб якой бядзе не дбаючы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)