◎ Мэшты, мёшты ’плеценыя кручком лапці з тонкіх вяровачак’ (Сцяшк.; гродз., Мат. АС), мэштачкі, мэштачкё ’тапачкі з нітак, вяровак, старога сукна для дзяцей, нябожчыкаў’, ’апоркі’ (Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. megzti ’вязаць, плесці’ (Цыхун, Лекс. балт., 52). Лаўчутэ (Балтизмы, 146) адносіць гэту лексему да слоў, паходжанне якіх недастаткова аргументавана. Параўн. таксама зах.-укр. мешти ’татарскія туфлі, лёгкія чаравікі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
агульна...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) агульнаадзіны, абавязковы для ўсіх і ўсяго ў меж. вызначаных другой часткай слова, напрыклад: агульнагарадскі, агульнавайсковы, агульнаславянскі; 2) уласцівы ўсім тым, хто названы або ўсяму таму, што названа ў друг частцы слова, напрыклад: агульначалавечы, агульнадэмакратычны; 3) які датычыцца усіх і пашыраецца на ўсіх; уласцівы ўсім (пр; якасць, уласцівасць, названую ў другой частцы складанага слова), напрыклад: агульнаабавязковы, агульнавядомы, агульнакарысны; 4) які закранае самае галоўнае, істотнае, не прыватны, не спецыяльны, напрыклад: агульнаадукацыйны, агульнатэарэтычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бягу́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад бегчы.
2. у знач. прым. Які зараз адбываецца, настаў; цяперашні. Банжын коратка расказаў, што было зроблена напярэдадні, расказаў пра планы на бягучы дзень. Шыцік. // Які адбываецца кожны дзень, штодзённы. [Мікалай Аляксеевіч] сказаў колькі слоў наконт бягучай работы, папрасіў Гарнастая быць заўтра на праўленні і выйшаў. Навуменка. А калі ўправіўся [Максім Сцяпанавіч] з бягучымі справамі і выпала вольная хвіліна, захацелася самому пайсці ў ліцейны. Карпаў.
•••
Бягучы момант гл. момант.
Бягучы рахунак гл. рахунак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшыфрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Разабраць, прачытаць напісанае або перададзенае шыфрам. Расшыфраваць радыёграму. □ [Сербаноўскі:] — Я вось разбіраю судовых матэрыялы. На жаль, тады ніхто не расшыфраваў гэтай запіскі. Шамякін. Немцы, вядома, сумку падабралі. Будзе кроў. Калі расшыфруюць спіскі, страшна падумаць. Навуменка. // Разм. Раскрыць, зразумець змест, сэнс якіх‑н. слоў, знакаў. // перан. Разм. Зразумець, разгадаць сэнс чаго‑н. невядомага, загадкавае. Падышоўшы да вырашэння справы з гэтага боку, мы можам вельмі проста расшыфраваць гэтае туманнае на першы погляд пытанне. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незразуме́лы, ‑ая, ‑ае.
Такі, які цяжка, немагчыма зразумець. Незразумелае пытанне. Незразумелая мова. □ Я прагна прыслухоўваўся да гутарак, да незразумелых мне слоў. Бядуля. Уперадзе коннікаў ціха пасоўваўся вялізны аўтобус. Яшчэ не выцвіў лак на ім, не пасц[іра]ліся незразумелыя жоўтыя літары і знакі. Лынькоў. // Такі, які цяжка дакладна вызначыць, ахарактарызаваць; загадкавы, дзіўны. Лемяшэвіч падымаўся па лесвіцы з нейкім незразумелым хваляваннем. Шамякін. Я ўсё часцей лаўлю ў цішы Даўно забытай песні водгук, Што сее дзесь на дне душы Незразумелую трывогу. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́йдзены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прайсці.
2. у знач. прым. Які застаўся ззаду; пераадолены. Пройдзеныя кіламетры. □ — Тое, што ўчора было наватарствам, крокам наперад, сёння ўжо стала пройдзеным этапам. Васілёнак. // у знач. наз. про́йдзенае, ‑ага, н. Тое, што пераадолена, засталося ззаду. Замкнуліся глыбокія пласты над пройдзеным. Пысін.
3. у знач. прым. Вывучаны, выкладзены. Вучні паўтаралі пройдзеныя правілы, успаміналі правапіс цяжкіх слоў. Шыловіч. // у знач. наз. про́йдзенае, ‑ага, н. Тое, што ўжо вывучалася, выкладалася. Паўтараць пройдзенае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацве́рдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што і без дап.
Прызнаць правільнасць чаго‑н. (зробленай раней заявы, сказаных слоў і пад.). Старшы дзедаў сын Максім, нахмураны і сур’ёзны, панура пацвердзіў Панасавы словы. Колас. Усе пацвердзілі тое, што паведаміў Крук. Кавалёў. // Запэўніць, пераканаць у верагоднасці чаго‑н. Малашкін пацвердзіў, што Гусак злоўлены, але яшчэ знаходзіцца ў вобласці. Пестрак. // З’явіцца доказам правільнасці чаго‑н. І дзед прыглядаўся да зямлі, як бы шукаў даўнейшага вогнішча, каб пацвердзіла яно яго праўду. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачу́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пачуць.
2. у знач. прым. Які пачулі або якога пачулі. Нечакана пачуты крык аб паратунку да болю сціснуў сэрца. Шыловіч. Гэта выразны шорах, напэўна, хада парушальніка, — асцярожная, з напружанай думкай не быць пачутым, выкрытым. Брыль.
3. у знач. наз. пачу́тае, ‑ага, н. Тое, што пачулі, аб чым даведаліся са слоў. Салаўёў быў узрушаны пачутым, як вельмі важнай і прыемнай навіной. Шахавец. Ад пачутага і ўбачанага памутнела ўваччу, ногі самлелі. Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ты́лі-ты́лі — пра ігру на гармоніку (мсцісл., Нар. лекс.), пра ігру на скрыпцы (Шат.): тылі́‑тылі́ скрыпачка — прыпеўка ў казцы (Кліх, Пятк. 3), тылі́ ‘гулі, забавы’ (полац., Волк.), тылі́‑тылі́‑тылі‑лі́, каб капустку улілі́ — рыфмаванка (барыс., Дзіц. фальклор). Параўн. укр. тілі́, тілілі́ ‘тс’. Гукапераймальныя імітатывы. Ад іх утвораны тылі́каць, тылілі́каць — пра ігру (часцей за ўсё няўмелую) на музычным інструменце (ТСБМ, Мат. Маг., Шат.), ‘тромкаць, дрынкаць’ (Мат. Гом.), тылілі́каць ‘спяваць песню без слоў’, ‘дакучаць спевамі’ (Янк. 2, Мат. Маг.). Сюды ж з нарашчэннямі тылілі́каць ‘спяваць без слоў’ (Сцяшк. Сл.), тылілі́мкаць ‘няўмела іграць, пілікаць’ (ТС). “Звонкі” варыянт ды́лі‑ды́лі: ды́лі‑ды́лі, скрыпачка (Федар. 2), які Карскі (Труды, 395) звязваў з літ. dilinti ‘церці, шараваць’, dilti ‘знішчаць трэннем’, што няпэўна. Відаць, незалежнае ўтварэнне тылі́‑тылі́ — падзыўныя для кароў (ДАБМ, камент., 895), магчыма, узыходзяць да дыялектнай назвы цяляці, параўн. тылюк, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прара́мак 1 ’вузкая палоска зямлі, лесу’ (Ян.). Адпаведнікі стараж.-рус. раманы ’густы лес; лес, які мяжуе з палямі’, рама ’ўскраінная вобласць’, усх. і паўн. решенье ’рубеж, край раллі, які ўпіраецца ў лес’, ст.-рус. рама ’рубеж, граніца; ралля, якая мяжуе з лесам’, раменье ’лес па краю раллі, узлессе’, рамьнь ’моцны, бялізны’. Фасмер (3, 440) звязвае гэту групу слоў са стараж.-рус. рамяный ’багаты, моцны’, рус. ц.-слав. рамѣнь ’гвалтоўны, моцны’. Ільінскі (ИОРЯС, 23, 1, 179) параўноўваў са ст.-ісл. rót ’корань’, якое, далей, роднаснае лац. retdix ’тс’, ramus ’галінка’ (Вальдэ-Гофман 2, 415). Па фармальных і семантычных паказчыках найбольш пераканаўчым з’яўляецца тлумачэнне Аткупшчыкова (Из истории, 197) аб роднасці славянскіх слоў літ. armuo ’ралля’, лац. armen‑tum ’рабочая скаціна (тая, якая выкарыстоўваецца на раллі)’. Яны вызначаюцца як і.-е. дэрываты на теп‑ ад асновы, прадстаўленай у ст.-рус. орати, літ. arti ’араць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)