пройдзены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прайсці.
2. у знач. прым. Які застаўся ззаду; пераадолены. Пройдзеныя кіламетры. ▪ — Тое, што ўчора было наватарствам, крокам наперад, сёння ўжо стала пройдзеным этапам. Васілёнак. // у знач. наз. пройдзенае, ‑ага, н. Тое, што пераадолена, засталося ззаду. Замкнуліся глыбокія пласты над пройдзеным. Пысін.
3. у знач. прым. Вывучаны, выкладзены. Вучні паўтаралі пройдзеныя правілы, успаміналі правапіс цяжкіх слоў. Шыловіч. // у знач. наз. пройдзенае, ‑ага, н. Тое, што ўжо вывучалася, выкладалася. Паўтараць пройдзенае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)