Бажаво́ліць ’непамерна многа хацець’ (Нас., Бяльк.), бажаво́льны ’пераборлівы, вычварны’ (Нас.), бажаволле ’непамернае жаданне’ (Нас., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц.). Параўн. рус. божево́литься ’шалець, вар’яцець’, божево́льный ’звар’яцелы; злосны, наравісты’, укр. божеві́лля ’вар’яцтва’, божеві́льний ’звар’яцелы’, божево́літи ’вар’яцець’. У аснове гэтай табуістычнай назвы (розныя хваробы, вар’яцтва часта эўфемістычна называюцца божымі) ляжыць выраз божая воля (вар’яцтва — гэта тое, што бывае па божай волі). У бел. мове першапачатковая семантыка некалькі змянілася (’вар’яцтва’ → ’непамернае жаданне’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Птрусь, птусь ’водгук, які выкарыстоўваюць пры выгане кароў’ (Мік., Нас.), птрусь‑птрусь ’падзыўныя словы для каровы’ (Нас.). Укр. птруту! ’вокліч на ягнят у гуцульскіх пастухоў’, рус. цвяр. птрусь ’падзыўное слова для цялят’, з перастаноўкай гукаў тпрусень ’тс’. Словы ўтвораны на аснове анаматапеічнай дэрывацыі. Магчыма, звязаны з “дзіцячымі” словамі птру́ці, птру́грнкі, тру́цькі ’гуляць’ ці птру ’вокліч пры спыненні каня’ (Нас.), што з’яўляюцца т. зв. першаснымі інтэр’екцыямі. Параўн. ЕСУМ, 4, 624.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́шчыць1 ‘крышыць, ламаць на дробныя часткі пад цяжарам’ (Нас., Байк. і Некр.), трі́шчыты ‘лупцаваць’ (кам., ЖНС), трышчэ́нне ‘ламанне’ (Юрч. СНС), трышчэ́ньнік ‘ламальшчык’ (там жа); тры́шчыцца ‘раскрывацца (пра пупышкі на дрэвах)’ (Касп.), ‘крышыцца на дробныя часткі’ (Нас., Байк. і Некр.), тры́шчаны ‘раздроблены’ (там жа). Да трысці́ць2, трушчыць, гл.

Тры́шчыць2 ‘сукаць’ (Сцяшк. Сл.). Да трысці́ць1 (гл.), тры́шчаны ‘злучаны з двух-трох столак, нітак’ (Нас.), ‘ссуканы’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дарэ́мнасць ’дарэмнасць’ (БРС, Нас.), дарэ́мны, дарэ́мна (Нас.). Укр. даре́мний, даре́мно, даре́мність ’тс’. Запазычанне з польск. daremny, daremność, daremnie. Аб запазычанні сведчыць гук «e» (зыходным тут з’яўляецца тв. склон польск. назоўніка darem, ад dar). Гл. Кюнэ, Poln., 50; Бернекер, 1, 179.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намова ’нагавор, паклёп’ (Гарэц., Др.), ’падгавор’ (Яруш.), ’дагавор, згода’ (Сцяшк.), а таксама намоў ’нагавор’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), на́мо́ўка ’паклёп’ (Нас., Гарэц.), на́маўка ’загавор, урокі’ (Нік., Оч.), ст.-бел. намова ’нагавор, падбухторванне, парада’, ’нарада суддзяў’ (Гарб.). Ад намовіцца ’згаварыцца, дамовіцца’, гл. мова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насяка́нік ’кіёк з насечкамі, зробленымі спецыяльна яшчэ на растучым дрэве’, ’насмешлівая назва рабога’ (Нас.), насяка́нка ’настырная, з вострым языком дзяўчына’ (Нар. сл.), насякийло ’рабы чалавек’ (Мікуц.). У выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэнняў з насекины(й) ’сукаваты; рабы’ (Нас.); да сячы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нэ́маць ’красці, паціху браць’, намнуць ’украсці, паціху ўзяць’ (Нас.). Паводле Насовіча, запазычана з ням. nehmen ’браць’, згодна з пазнейшым удакладненнем Карскага, праз яўр. (ідыш). Відаць, сюды ж гродз. Умнуць ’прапасці’ (Сцяшк. Сл.), праз стадыю намнуты (намнутый) ’украдзены’ (Нас.), г. зн. ’прапаўшы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачуча́ць ’прыводзіць у стан свядомасці пасля амярцвення’ (Нас.), ачуча́цца, ачу́чывацца ’прыходзіць у прытомнасць’ (Нас.), рус. смал. очуча́ть, ц.-слав. ощущать ’адчуваць’ з ст.-слав. оштоуштати, польск. ocucać ’прыводзіць у прытомнасць’. Гл. ачуціць, параўн. Фасмер, 3, 180; Праабражэнскі, 1, 673 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́каўе1 ’макаўкі, верхавіны дрэў’ (Бяльк.), ’ссечаныя вершаліны дрэў’ (Нас.) — Балтызм. Параўн. літ. makaũtė ’макушка’, ’мазгаўня’.

Ма́каўе2, макавей ’свята братоў Макавеяў у дзень 14 жніўня’ (Др.-Падб., Растарг., Сл. ПЗБ), ма́каўе ’тс’ (Гарэц., Нас.). Ад назвы іудзейскага жрэчаскага роду Макаве́й.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адва́га ’мужнасць, смеласць’ (КЭС, Шат., Нас., Касп., Яруш.), ст.-бел. одвага (1674) (Нас. гіст.), укр. відвага, рус. отвага, польск. odwaga, чэш. odvaha, славен. tvegati ўзыходзяць да лексічнай групы, звязанай сваім паходжаннем з ням. wagen ’адважыцца’. Гл. Вайян, RÉS, 22, 10.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)