Ачуча́ць ’прыводзіць у стан свядомасці пасля амярцвення’ (Нас.), ачуча́цца, ачу́чывацца ’прыходзіць у прытомнасць’ (Нас.), рус.смал.очуча́ть, ц.-слав.ощущать ’адчуваць’ з ст.-слав.оштоуштати, польск.ocucać ’прыводзіць у прытомнасць’. Гл. ачуціць, параўн. Фасмер, 3, 180; Праабражэнскі, 1, 673 і наст.