те́ло в разн. знач. це́ла, -ла ср., мн. це́лы, -лаў;

ча́сти те́ло ча́сткі це́ла;

твёрдое те́ло цвёрдае це́ла;

геометри́ческое те́ло геаметры́чнае це́ла;

дрожа́ть всем те́лом дрыжа́ць усі́м це́лам;

иноро́дное те́ло іншаро́днае це́ла;

держа́ть в чёрном те́ле трыма́ць у чо́рным це́ле;

быть пре́данным душо́й и те́лом кому́-л. быць адда́ным душо́й і це́лам каму́е́будзь;

(быть) в те́ле (быць) у це́ле;

спасть с те́ла схудне́ць;

войти́ в те́ло папаўне́ць, патаўсце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыгадзі́ць, прыгодзі́ць ’даць, паспрыяць’ (ТС), прігадзі́цца ’спатрэбіцца; прыдацца’ (Бяльк.), прыгадзі́ць (безасаб. прыгадзі́ла) ’нечакана прыйсці’: коли цебе тут пригодзило? (Нас.). Працягвае ст.-бел. пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца; адбыцца, здарыцца’ (Ст.-бел. лексікон), пригожатися ’здарацца; трапляцца, прыходзіцца’ (Статут 1529), якое, у сваю чаргу, з прасл. *prigoditi () < *goditi () (Бабік, Зб. памяці Слаўскага, 65; ЭССЯ, 6, 188–190); параўн. ст.-рус. пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца, быць прыдатным; аказацца, быць; адбыцца, здарыцца’, серб.-харв. пригодити (се), пригађати (се) ’здагадвацца’, балг. дыял. прыга́дам ’дагаджаць, рабіць прыемнасць’, прига́ждам ’тс’, чэш. přihoditi ’дадаць, прыбавіць’, славац. prihodiť ’тс’, рус. дыял. пригоди́ть ’даць магчымасць зрабіць, садзейнічаць, спрыяць’, пск., смал. пригоди́ться, пригожа́ться ’спатрэбіцца’, ’удацца, выпасці; выдацца’, укр. пригоди́ти ’дагадзіць’, пригоди́тися ’здарыцца, адбыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысто́йны ’які адпавядае прынятым правілам прыстойнасці’; ’добра выхаваны; сумленны, не здольны на дрэнныя ўчынкі’; ’дастаткова добры, нядрэнны’; ’такі, якім належыць быць; дастатковы па велічыні, памерах’ (Ласт., ТСБМ; смарг., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’прыгожы’ (Інстр. 3; ігн., Сл. ПЗБ), ’добры; няпрагны’ (Ян.). Укр. присто́йний ’прыстойны; прыгожы’, рус. калуж. присто́йный ’прыстойны; прыгожы, сімпатычны’, польск. przystojny ’прыгожы; цікавы’, старое ’прыстойны’, чэш. přistojny ’прыстойны’, славен. pristójen ’прыстойны; кампетэнтны’, харв. prìstojan ’тс’. Паводле Фасмера (3, 366), з *pristojьnъ ад *pri‑ і *stojati (гл. стая́ць), параўн. ст.-бел. пристояти ’падыходзіць, належаць’ (Ст.-бел. лексікон). Паводле Сноя₂ (580), першапачаткова азначала ’адпаведны, стаячы нароўні’. Бабік (Зб. памяці Слаўскага, 60) для прасл. *pristojati (параўн. серб.-харв. при́стојати, харв. чак. prīstȍjai і пад.) выводзіць значэнне ’пагаджацца; быць адпаведным’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лохнуць1 ’прагнуць’ (стаўб., Сл. бел. нар. фраз.; Жд. 2). Прасл. loknǫti — дзеяслоў закончанага трывання ад lokati ’хлябтаць’, параўн. бел. локаць ’піць’ (Нас.). Этымалогію гл. лакта́ць. Параўн. таксама Слаўскі (5, 151–153, 160). Куркіна (Этимология–72, 75) супастаўляе славен. lohnẹ́ti ’адчуваць, імкнуцца, патрабаваць’ са славац. lochať ’хлябтаць’, láchať ’хацець, піць’, укр. лохати(ся) ’адчуваць голад’ і зводзіць іх (і іншыя) да асноў: lox‑/las‑/laš‑. Сюды яна адносіць і ўкр. ло́хнутибыць у адчаі’, ’сумаваць’, параўн. наступнае слова.

*Лохнуць2, лохнути ’сумаваць, трывожыцца’ (Бес.), рус. гло́хнуць ’сумаваць, быць у адзіноце’, польск. głuchnąć ’сціхаць, замаўкаць’, балг. глъ́хна ’сціхаць’, ’заглушацца пустазеллем (аб расліне)’, глʼкна ’перастаць плакаць, страціўшы голас’. Прасл. gluxnǫti/glъxnǫti (Трубачоў, Эт. сл., 6, 145 і 157). Да глухі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недосто́йный

1. (нестоящий) нява́рты;

быть недосто́йным чего́-л. быць нява́ртым (не заслуго́ўваць) чаго́е́будзь;

2. (не заслуживающий уважения) нява́рты пава́гі; (бесчестный) гане́бны; (безнравственный) амара́льны;

недосто́йный посту́пок гане́бны ўчы́нак;

недосто́йный челове́к чалаве́к, нява́рты пава́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потре́боваться

1. (стать нужным, необходимым) быць патрэ́бным; (понадобиться) спатрэ́біцца;

заво́ду потре́буются рабо́чие заво́ду патрэ́бны бу́дуць рабо́чыя;

2. безл. трэ́ба бу́дзе, бу́дзе патрэ́бна; (понадобиться) спатрэ́біцца;

потре́буется мно́го горю́чего патрэ́бна бу́дзе мно́га па́ліва; см. тре́боваться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перабіндзюга́цца ’ад гультайства стаць бадзягай’ (Нас.). Да пера- (гл.) і біндзюга́ццабыць гуляшчым, бадзякай, гультаём’, якое ад біндзюга(йла) (гл.) < літ. biñdė ’гультай’, bìndza ’гультай, нядбайнік; бадзяка’ (Аткупшчыкоў. Лекс. балтызмы, 34–35; Лаўчутэ, Балтизмы, 59). Параўн. таксама бі́ндус ’гультай’, біндзю́к ’хлапчук — гультай і гарэза’, укр. бинджук ’гультай, абібок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́сі, му́се, муся, му́сіла (Жд. 1, Сл. ПЗБ, Яруш.; шчуч., З нар. сл.; КЭС, лаг.; капыл., Нар. словатв.; Нас.), капыл. му́сяка (Жыв. сл.), драг. му́сытька ’тс’ (КЭС), капыл., в.-дзв. му́сябыць (Нар. словатв., Шатал.), му́сібыць ’тс’, ’мабыць’ (Янк. 3.), ’відаць’ (ТСБМ; нясв., Сл. ПЗБ). Да му́сіць і быць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́шнік ’верхняя частка, пояс у штанах’ (Касп.). Рус. га́шник, укр. гачни́к. Вытворнае ад усх.-слав. *gači ’штаны’. Трубачоў (Эт. сл., 6, 108) прыводзіць аналагічныя словы і для іншых слав. моў і лічыць, што было прасл. *gatjьnikъ: < *gatjьnъ (прыметнік ад *gatji ’штаны’) + суф. ‑ikъ. Няпэўна. Такія ўтварэнні маглі быць самастойнымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Засётак ’загародка (па абодва бакі ёўні)’ (Мат. Гом.). Слова, відаць, звязана з асець (гл.); ё (як і ў асётны, Нас.) можа быць другасным. Мяркулава (Этимология, 1980, 87–89) звязвае з рус. пячорск. осетоваться ’пасяліцца’ (тады, магчыма, і з посетить) і адабрае супастаўленне асець з лат. sēta ’агароджа, сялянскі двор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)