ператвары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак.

1. Перайсці ў другі стан, набыць іншы выгляд, стаць чым-н. іншым.

Возера зарасло і ператварылася ў балота.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ажыццявіцца, набыць значэнне рэчаіснасці (высок.).

Планы ператварыліся ў рэальнасць.

3. у каго-што. У казках, паданнях і пад.: змяніць свой выгляд, перавярнуцца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

|| незак. ператвара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. ператварэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дру́гі́ ’другі, іншы’ (БРС, Нас., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах. і г. д.). Рус. друго́йіншы’, ’другі’, укр. дру́гий і г. д. Падрабязны агляд форм ва ўсіх слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 131–132. Прасл. *drugъ, *drugъ(jь) лічыцца этымалагічна звязаным з друг ’сябар і да т. п.’ (прасл. *drugъ; агляд форм у Фасмера, 1, 543; Трубачова, там жа). Роднасныя формы: літ. draũgas ’прыяцель’, лат. dràugs ’тс’, ст.-ісл. draugr ’муж’ і г. д. Гл. Фасмер, там жа; Бернекер, 1, 230–231; Траўтман, 59; Трубачоў, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́ды, но́гдыіншы раз, днями’ (Сл. ПЗБ, Грыг.), ’часамі, выпадкам’ (Сл. Брэс., Бяльк.; мсцісл., З нар. сл.), ’калі’ і ’хіба’: Ноды ён прыйдзе? (Касп.). З прасл. *onъdy або *ono gъdy, гл. анагды́сь (ESSJ SG, 2, 526, 534).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скла́дзены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скласці (у 1–6, 8 і 10–13 знач.).

2. у знач. прым. Які мае той ці іншы склад цела. Быў .. [Алесь] сярэдняга росту, але моцна складзены, з кароткай шыяй і магутнымі пукатымі грудзьмі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́сам, прысл.

Іншы раз, калі-нікалі. Часам сустракаліся прыгожыя лугавінкі з ліставымі дрэвамі: дуб, граб, ліпа. Маўр. Часам надвячоркамі хадзіў [Лабановіч] у Мікуцічы, каб пабыць у кампаніі сваіх таварышаў. Колас. / у знач. пабочн. А можа, ты — сімулянтка, часам? — Пытаўся ўчотчык хрыплым басам. Вярцінскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пародыя ’твор, сатырычны або камічна падроблены пад іншы твор’ (ТСБМ). З рус. паро́дия ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78). Рус. слова з’яўляецца кніжным запазычаннем праз польск. parodja або непасрэдна з лац. parōdia ад грэч. παρωδία ’спеў наадварот’ (Фасмер, 3, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тады́-сяды́ ’час ад часу, калі-нікалі, іншы раз’ (ТСБМ), ’часам, калі-нікалі’ (Касп., Варл.). Рыфмаванае спалучэнне да тады (гл.), параўн. сюды‑туды, туды‑сюды, гл. сюды, туды. Другая частка спалучэння ўзыходзіць да ўказальнага займенніка *sь, гл. сей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падмяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак.

1. каго-што. Тайна, непрыкметна або незнарок замяніць другім; перайначыць нейкім чынам.

П. кнігу.

П. шапку.

Хлопца нібы падмянілі: стаў зусім іншы (перан.).

2. што. Напоўніць іншым зместам.

П. шчырую размову выкрыкамі.

3. каго (што). Замяніць на кароткі час (разм.).

П. вартавога.

|| незак. падме́ньваць, -аю, -аеш, -ае і падмяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падме́на, -ы, ж. і падме́н, -у, м.

|| прым. падме́нны, -ая, -ае (да 3 знач.).

П. пастух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мітульга́, ‑і, ДМ ‑льзе, Т ‑ой (‑ою), ж.

Разм. Мітусня; мільгаценне чаго‑н. Постаць Салаўя знікла за голымі кустамі ў мітульзе дробнага дажджу. Грахоўскі. Іншы раз з кроплямі дажджу падала снегавая мітульга і тут жа раставала ў лужынах і на чорнай зямлі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

летапі́сец, ‑пісца, м.

Складальнік летапісаў. // перан. Пра асобу, у творах якой найбольш поўна адлюстраваны сучасныя ёй падзеі. Чорны — праўдзівы летапісец чалавечага лёсу ў трох вялікіх войнах. Лужанін. Колас, як ніхто іншы з беларускіх пісьменнікаў, стаў летапісцам духоўнага развіцця беларускага народа. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)