змясці́цца, змяшчуся, змесцішся, змесціцца; зак.

1. Знайсці сабе дастаткова месца; умясціцца. Для правядзення свята быў выбраны самы вялікі клас, але людзей было так многа, што ўсе не маглі змясціцца. Залескі. — Я, хлопцы, у вас пераначую... Вось хаця б да цябе, Віктар. Ты хлопец шчуплы, як-небудзь змесцімся... Сачанка.

2. Разм. Размясціцца, пасяліцца дзе‑н. Адзін з прыяцеляў прапанаваў .. [прафесару] часова змясціцца з сям’ёй у сваім доме. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недапе́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад недапячы.

2. перан.; у знач. прым. Разм. Недастаткова падрыхтаваны да якой‑н. працы; малавопытны. Калі падчас трапіцца які-небудзь крыху недапечаны трактарыст, то мала карысці. Кулакоўскі.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Вялы, бязвольны. — Слухай, Андрэй, — сказаў [Тамаш], падышоўшы. — Чаго ты ляжыш? Не выспаўся, ці што? Нешта ты апошнія дні як недапечаны. Што з табою, скажы. Чарнышэвіч. // Прыдуркаваты. Недапечаны хлапец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удаскана́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. што.

1. Зрабіць больш дасканалым. Удасканаліць машыну. Удасканаліць вытворчы працэс. Удасканаліць улік. □ Андрэй загадаў падняць узвод і да світання ўдасканаліць абарону, акапацца як можна глыбей. Кулакоўскі.

2. Павысіць, палепшыць майстэрства чаго‑н. Аднойчы гэты сшытак .. [Арлоўскі] даў Паўлу, які хацеў удасканаліць свой почырк і любіў што-небудзь перапісваць. С. Александровіч. // Развіць, зрабіць больш успрымальным, вострым, віртуозным (пра пачуцці і пад.). Удасканаліць музыкальны слых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Майстэрня ’прадпрыемства па рамонту або вырабу чаго-небудзь’, ’аддзел цэха ці завода’, ’памяшканне для работы мастака, скульптара’ (ТСБМ, Бяльк.) — адыменнае Nomen loci (суф. ‑ьnʼa), як і ўкр. майсте́рня ’тс’. Да ма́йстар (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́гці, прэ́гціса ’вельмі хацець’ (ТС), прэ́гчыся ’моцна, прагна імкнуцца, дамагацца чаго-небудзь’, ’прыкладаць непамерныя намаганні для дасягнення мэты; высільвацца’ (ТСБМ, Сцяшк.), са скуры прэ́гчыся ’старацца як моц-сілы’ (Янк. БФ). Гл. пра́гнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́раз, прысл.

1. У сучасны момант, у гэты час, цяпер. Усе цяпер на копцы бульбы, Дораг зараз кожны дзень. Панчанка. Дзе раней быў мох, там зараз канюшыны стог. З нар. // Толькі што, зусім нядаўна. Расказаная зараз гісторыя. // У самым скорым часе, хутка (пра дзеянні, падзеі, якія маюць вось-вось адбыцца). Ціха, дзеці, калі ласка, Раскажу вам зараз казку. Муравейка.

2. (звычайна з часціцай «жа»). Неадкладна, у гэты ж момант. [Цімафею Міронавічу] закарцела тады як-небудзь паказаць .. сваю сілу, зараз жа, неадкладна праверыць дзейнасць яе на якім-небудзь аб’екце. Зарэцкі.

зара́з, прысл.

Адразу, за адзін раз, адначасова. Рабіць дзве работы зараз. □ Богут ветлівым паклонам Гасцей вітае дарагіх І раскрывае сваё лона, Каб прытуліць зараз дваіх. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Асобіна жаночага полу. Забаронена паляванне на самак, якія маюць маладняк. «Звязда». І вось на бліжэйшай алешыне пеў усё мацней, крычаў сваёй песняй дрозд, і да тых часоў, пакуль да яго не падляцела самка. Нікановіч. Нарадзіўшы звычайна адно дзіця ў маі ці чэрвені месяцы, самка аленя хавае яго дзе-небудзь у патаемныя, зацішным кутку, у высокай траве ці хмызняку. В. Вольскі.

2. Жанчына як носьбіт біялагічных уласцівасцей свайго полу; празмерна падкая да мужчын. Смяялася Хіжаю самкай Кармен І сачыліся вусны, як вішні. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уяві́цца, уявіцца; зак., каму.

Узнікнуць, з’явіцца ва ўяўленні. Дзеці засмяяліся. Ім уявілася, як конь будзе есці траву ў цуглях. Васілевіч. Яму [студэнту Івану] уявілася, як праз год ці два яго прыбор, удасканалены ім самім або кім-небудзь іншым, будзе ўжо ў заводскім цэху. Шахавец. Гарачуну на нейкі міг уявілася, што паравоз адарваўся ад рэек і павіс у паветры... Васілёнак. // і безас. Здацца, паказацца. Не спаў [Якаў], здаецца, а ўявілася, нібы стаіць ён з мяшком пад пахай каля панскага свірна, чакае, можа пані ўбачыць з пакояў ды пашле пакаёўку загадаць усыпаць яму, беднаму чалавеку, пуд-другі мукі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наць ’зварот (да каго-небудзь)’ (Касп.). Паводле Блесэ (St. baltici, 5, 1935–1936, 16), з лат. пасі ад nokt ’ісці, прыходзіць’, што разглядаецца як лакальнае запазычанне ў межах беларускай мовы (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лешкаць, лэ́шкаты ’пакладаць, кастрыраваць’ (кобр., Нар. лекс.). Інфікс ‑к‑ перадае аднаразовасць дзеяння (як, напрыклад, драг. пэцатэ — пэцкатэ ’пэцкаць’). Лексема ўзыходзіць да рус. лишать ’пазбаўляць чаго-небудзь’. У суседніх драг. гаворках — лэ́чатэ ’пакладаць’ (І. Лучыц-Федарэц).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)