шы́я, ‑і, ж.

Частка цела паміж галавой і тулавам у чалавека і наземных пазваночных жывёл. Алесь выцягваў шыю, каб за чужымі галовамі не празяваць, калі паявіцца Ніна. Шыцік. На скронях, на шыі сінімі шнурамі напяліся вены. Шамякін. — Лялька, а не конь... Жывот падцягнуты... Зубы, як адзін, шыя, нібы ў лебедзя. Васілевіч. // Тое, што сваім знешнім выглядам, формай, абрысамі нагадвае такую частку цела. На пагорку віднеліся гмахі шматпавярховых дамоў. За імі — з доўгімі шыямі пад’ёмныя краны. Гроднеў. На .. варотцах — памытыя гарлачы ўніз шыямі. Кулакоўскі.

•••

Вешацца на шыю гл. вешацца.

Вісець на шыі гл. вісець.

Выехаць на чужой шыі гл. выехаць.

Гнаць у шыю гл. гнаць.

Даць па шыі гл. даць.

Намыліць шыю гл. намыліць.

Павесіцца на шыю гл. павесіцца.

Сесці на шыю гл. сесці.

Скруціць (зламаць) (сабе) шыю гл. скруціць.

Сядзець на шыі гл. сядзець.

Шукаць пятлі на шыю гл. шукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́днасць, ‑і, ж.

1. Адсутнасць або недастатковасць неабходных сродкаў для існавання; нястача. [Сіўцоў:] — Адышлі ў нябыт адвечная беднасць і галеча палешука, яго славуты «каўтун», яго бездапаможнасць у барацьбе з суровай прыродай. Краўчанка. Беднасць і малазямелле змушалі клінкоўцаў шукаць заработку на старане або каля дому, калі яны трапляліся. Колас.

2. Мізэрнасць, недастатковасць чаго‑н. Беднасць ідэалаў. Беднасць фантазіі.

3. Убоства, непрыгляднасць. Беднасць класнай абстаноўкі не расчаравала Любу. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Глядзе́ць ’глядзець’. Рус. гляде́ть, укр. гляді́ти, чэш. hleděti, ст.-польск. ględzieć ’тс’. Звычайна параўноўваюць з такімі формамі, як с.-в.-ням. glinzen ’блішчаць’, лат. glenst, glendêt ’глядзець, шукаць’ і інш. Гл. Фасмер, 1, 418; Бернекер, 1, 303; Траўтман, 92–93; Праабражэнскі, 1, 129–130; БЕР, 4, 247–248; Махэк₂, 167. Падрабязны агляд праблематыкі гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 123.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ду́рань, ‑рня, м.

1. Разумова абмежаваны, тупы чалавек. [Паўлінка:] Дурню плюнь у вочы, а ён скажа: дождж ідзе! Купала. Выйшаў дурань з лесу і забыўся, па што яго браты паслалі. Якімовіч. Дурню агню ў рукі не давай. З нар. // Ужываецца як лаянкавае слова. — Тфу, дурань! — аблаяў сам сябе Сцёпка і дадому пайшоў. Колас. // Уст. Юродзівы.

2. (толькі з адмоўем: не дурань); у знач. вык., з інф. Разм. Майстар на што‑н., ахвотнік да чаго‑н. Не дурань паспаць. Не дурань паесці.

3. Адзін з відаў гульні ў карты. Вечарамі зімой збіраліся малінаўцы да каго-небудзь на вячоркі, бесперапынна курылі і рэзаліся ў карты — у воза або ў дурня. Чарнышэвіч.

•••

Застацца ў дурнях гл. застацца.

Знайшоў (знайшлі) дурня гл. знайсці.

Набіты дурань — пра вельмі тупога, абмежаванага чалавека, няздольнага разважаць, думаць.

Няма дурняў гл. няма.

Пакінуць у дурнях гл. пакінуць.

Пашыцца ў дурні гл. пашыцца.

Строіць дурня гл. строіць.

Шукаць дурняў гл. шукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

днёўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. днёвак; ж.

Адпачынак днём (пры начных пераходах). На днёўку выбралі густы хмызнячок сярод поля — тут фашысты напэўна не стануць шукаць партызанаў. Новікаў. Усім загадалі захоўваць цішыню і не адыходзіць ад месца днёўкі. Мележ. // Дзённы адпачынак, сон (дзікіх жывёл, птушак). Зімой галодныя ваўкі за адну ноч праходзяць у пошуках здабычы некалькі дзесяткаў кіламетраў, але на днёўку вяртаюцца часта ў аблюбаваны імі пералесак. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць сухім; высушыць. Засушыць кляновы ліст. Засушыць рыбіну.

2. перан. Разм. Пазбавіць жывасці, яркасці, выразнасці. Засушыць спектакль. □ Кірыла сумна ўсміхнуўся: ён не вельмі багаты на метафары і параўнанні. Заўсёды пакутліва шукаць іх, каб былі трапныя, арыгінальныя. Ён вінаваціць газету — яна засушыла. Шамякін.

3. перан. Разм. Прыпыніць, спыніць, развіццё чаго‑н. Засушыць ён можа справу, — І цябе й тваю заяву — Пад сукно. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́рань, -рня, мн. -рні, -рняў, м.

1. Неразумны, тупы, разумова абмежаваны чалавек.

Д. быў, дык і рабіў дурное.

Дурняў не сеюць, яны самі родзяцца (з нар.). Д. дурнем (вельмі дурны).

2. Назва гульні ў карты.

Гуляць у дурня.

Не дурань (зрабіць, рабіць што-н.; разм.) — любіць, мае схільнасць да чаго-н.

Не дурань паспаць.

Няма дурняў (разм.) —

1) выказванне нязгоды з кім-, чым-н., адмаўленне рабіць што-н.;

2) не ашукаеш, не спадзявайся.

Пашыцца ў дурні (разм., неадабр.) — паставіць сябе ў нязручнае, смешнае становішча.

Прымусь дурня богу маліцца, дык ён і лоб разаб’е (разм., неадабр.) — неразумны чалавек і ў добрай справе нашкодзіць.

Шукаць дурняў (разм.) — хітрасцю прымушаць каго-н. рабіць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Скаль ж. р. ‘перадавы атрад пчол, які перад раеннем вылятае шукаць, выбіраць новае месца для новага роя’ (гродз., дзятл., баран., свісл., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Сл. Брэс., Анох., Янк. 2, Байк. і Некр., Нар. сл.), скала́ (Анох., Сцяшк., Сцяц.), ска́льлі (Нар. сл.), ска́лля (Анох.), скалля́, ска́ля (З нар. сл.), скалі (Інстр. 1; мазыр., Архіў БЭЛА), ска́ло н. р. (Сл. Брэс.) ‘тс’, скалява́цьшукаць, выбіраць (пра пчол — новае месца перад раеннем)’ (Байк. і Некр., Янк. 2, Анох., Маш., Нар. сл.), скалі́ць (Некр., З нар. сл.), ско́ліваць (Нар. сл.) ‘тс’. Укр. скаль м. р., ска́ла ‘тс’, дыял. палес. скаль ‘пчала-разведчык’, рус. скалья́ зборн. ‘перадавы атрад пчол; пчолы-разведчыкі’, польск. skal м. р. ‘скаль’, skała, skarły ‘скаль’, н.-луж. дыял. skal ‘пчаліная матка’. Прасл. *jьskalь, дэрывата суф. ‑(a)lь ад дзеясл. *jьskati, гл. іскаць, параўн. іншыя назвы: іск, іска́, по́іск, по́іска (ЛА, 1). Гл. Ніканчук, БЛ, 6, 68 і наст.; Борысь, Etymologie, 225–227; ЭССЯ, 8, 237–238.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Закамы́рдзіцца ’надзьмуцца, пакрыўдзіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. стаўрап. камыза́ ’капрызнае дзіця’, укр. закомези́тися ’закапрызіць’, комези́тися, комизи́тися ’валтузіцца, марудзіць, крыўдзіцца’. За‑, вядома, прэфіксальнае. Магчыма, што і ка‑/ко‑ мае прэфіксальны характар. Тады трэба шукаць зыходны корань тыпу мез‑, мырз‑ (дз < з, відаць, экспрэсіўны пераход, як і устаўка ці апушчэнне ‑р‑). Можа, ён звязаны з рус. дыял. ніжнегар. мырзать ’поўзаць па падлозе’ ці з рус. мерзить, укр. мерзи́ти ’адчуваць, выклікаць агіду’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паспыта́ць ’паспрабаваць на смак’ (Бяльк., Касп., Бір.), паспы́так ’каштаванне, ці смачна’ (КЭС, лаг.; Нас.). Укр. поспита́ти ’пакаштаваць’, балг. опи́там ’паспрабаваць на смак ежу, напой’, н.-луж. pospytaś ’трохі паспрабаваць’, в.-луж. pospytować ’праводзіць доследы’. У іншых слав. мовах гэта лексема звязана са значэннем ’пытацца’, ’прасіць’, ’шукаць’, ’рабіць прапанову’. Да спытаць < пыта́ць < прасл. pytati/pitati з першасным значэннем ’кроіць, рэзаць, сячы’, г. зн. ’адразаючы, адсякаючы, даведвацца пра гэты прадмет’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)