*Мурава́ты, мурова́ты ’цёмна-шэры’ (ТС), му́ры ’светла-карычневай масці’ (мазыр., З нар. сл.), ’цёмна-сівы’ (лельч., Нар. лекс.), ’смуглы, светла-карычневы’ (ТС), рус. мурый ’цёмна-карычневы’, укр. му́рий ’цёмна-шэры з плямамі (аб масці)’, ’смуглы’, чэш. mourovatý ’пачарнелы, цемнаваты’, moura ’шэрая (бурая) карова’. Да прасл. murъ, і.-е. адпаведнікамі якога з’яўляюцца: ст.-грэч. ἀμαυρός ’цёмны’, аркадск. μαῦρος, с.-грэч. μαῦρος ’цёмны, чорны’ (Цупіца, BB, 25, 101; Фасмер, 3, 15; Махэк₂, 377).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Негр (БРС, ТСБМ), нэ́гар (побач з му́рын, Некр. і Байк.), укр. негр, рус. негр. Ст.-бел. нигръ (з 1598 г.) са ст.-польск. niger, вядомага з XVI ст., куды трапіла з сярэдневяковага лат. nigerчорны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 126), параўн. таксама ст.-бел. нигритъ ’тс’ з той жа крыніцы (там жа). Сучасная форма, відаць, паўторнае запазычанне з рус. негр, што з франц. nègre (< лац. niger), параўн. Фасмер, 3, 57.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сага́н, ‑а, м.

Абл. Чыгунны кацёл для стравы. І смажылася свежына, І маці на стол высыпала Бульбы гару з сагана. Танк. Саган блішчыць, калі ён новы... Калі яго ставяць у печ, ён робіцца чорны, чорны... Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазашпі́львацца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Зашпіліцца — пра ўсіх, многіх. [Юрка і Юзік] пазашпільваліся, панадзявалі шапкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслён, ‑у, м.

Травяністая або кустовая расліна сямейства паслёнавых. Чорны паслён. Чорнаягадны паслён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрухле́ць, ‑ее; зак.

Струхлець — пра ўсё, многае. У .. [хаце] сцены патрухлелі і пагнілі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўхвілі́ны, ж.

Тое, што і паўмінуты. Праз паўхвіліны ўсяго якой пачаўся мітынг. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́шкам, прысл.

Разм. Пяшком. Салдат то пешкам ішоў, то ехаў, як траплялася. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ало́вак, алоўка, м.

Тое, што і карандаш. Чорны аловак. Хімічны аловак. Каляровыя алоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купча́сціцца, ‑ціцца; незак.

Расці купчастым, кучаравым. Недалёка ад дарогі купчасцілася некалькі дубоў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)