Дзага́рак ’гадзіннік’ (Сцяшк.). Бясспрэчнае запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. zegarek ’тс’, якое з’яўляецца памяншальнай формай. Параўн. таксама польск. zegar ’тс’, ст.-польск. zeger. У аснове польскіх назваў ляжыць ням. Seiger ’клепсідра’. Гл. Булыка, Запазыч., 121; Брукнер, 651.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свірсту́н ‘нейкая птушка’ (хойн., Арх. ГУ), ‘птушка конік, Anthus Bechstein’ (Інстр. 2), свырсту́н, свэрсту́н ‘цвыркун’ (брэсц., ЛА, 1). Аддзеяслоўны назоўнік, у аснове дзеяслоў тыпу рус. свирестеть ‘рэзка свісцець, што да *svьr‑, гл. сві́рчэць. Параўн. Антропаў, Назв. птиц, 349.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамеры́чны (БРС). Рус. гомери́ческий, укр. гомери́чний. Прыметнік гэты сустракаецца, як правіла, толькі ў выразе гамерычны смех. Запазычанне з франц. homérique ’тс’. У аснове назвы ляжыць імя вядомага паэта Гамера, у «Іліядзе» якога апісваецца смех багоў. Гл. Шанскі, 1, Г, 125. Бел. і ўкр. словы запазычаны непасрэдна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́дынг ’запяканка з тварагу, мукі і інш.’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. пу́динг з англ. pudding (або ням. Pudding, фіксуецца з 1700 г.), што, у сваю чаргу, з франц. boudin ’крывянка’ (> польск. bydyń ’малочны кісель’), у аснове якога лац. botulus ’каўбаса; вантробы’ (Фасмер, 3, 401; Васэрцыэр, 180; Сной, 513).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гуртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Збіраць у гурт; групаваць, канцэнтраваць. — А ваш, таварышы, абавязак — шырыць, развіваць паўстанне, збіраць народ, гуртаваць яго ў баявыя групы. Колас. Камуністы ў лясным гушчары палкі партызан гуртавалі. Ставер.

2. перан. Аб’ядноўваць, збліжаць на аснове адзінства поглядаў, сумесных дзеянняў. Трэба, трэба, пясняр, Песню гэткую даць, Каб яна памагла Сілы нам гуртаваць. Танк. Родным словам мы грознай парою Гуртавалі рады змагароў. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пундач ’рыба Cottus gobio Linne’ (басейн Нёмана; Жук., 397; Жукаў, 156); сюды ж пу́нда ’невялікая тоўстая рыбка’ (шальч., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. pundzis ’джгір’, у аснове значэнне ’тоўсты, пузаты’, параўн. літ. дыял. pundzyla ’таўстун, пузан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Датла́ ’датла, зусім’ (БРС). Параўн. укр. дотла́, славац. do tla. У аснове ляжыць спалучэнне *do з словам *tьlo ’аснова, зямля’: укр. тло, ст.-рус. тьло, серб.-харв. тле̏, польск. tło і г. д. (прасл. *tьlo; аб далейшых сувязях гл. у Фасмера, 4, 65). Параўн. таксама Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 178.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўця́х ’камяк памёту’ (Шат.). Здаецца, фармальна тоеснае з укр. ковтях ’валасы, якія збіліся ў камякі’ (Грынч.). У аснове ляжыць слав.⇉’камяк’, якое можна вывесці з рэальна існуючых лексем, (параўн. каўтун, у якога ёсць значэнне ’збіты пук валасоў, поўсці’). Усх.-слав. *къ11‑ипъ (гл.), магчыма, звязана з прасл. дзеяслова* *kъltati ’калыхацца, гайдацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́рань, -я, мн. карані́, каранёў, м.

1. Падземная частка расліны, пры дапамозе якой яна замацоўваецца ў зямлі і атрымлівае пажыўныя рэчывы.

Выкапаць куст з коранем.

2. Частка зуба, ногця, воласа і пад., якая знаходзіцца ў целе.

К. зуба.

3. перан. Пачатак, аснова чаго-н.

К. зла.

4. У граматыцы: асноўная частка слова без суфікса і прыстаўкі.

Правільна вызначыць к. слова.

5. У матэматыцы: лік, які пры ўзвядзенні ў пэўную ступень дае дадзены лік.

Квадратны к.

Здабыць к.

◊

Глядзець у корань (разм.) — унікаць у сутнасць якой-н. справы.

Вырваць з коранем — канчаткова пазбавіцца ад чаго-н.

На корані — пра расліны: не зжаты, не скошаны.

Пад корань —

1) ля самай асновы (ссякаць, зразаць што-н.).

Высякаць кусты пад корань;

2) канчаткова (разбураць, знішчаць).

Пусціць карані — трывала, надоўга абаснавацца дзе-н.

У корані —

1) зусім, абсалютна (не згаджацца з чым-н.);

2) у самай аснове, карэнным чынам (змяняць і пад.).

У корані змянілася жыццё.

|| памянш. карэ́ньчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. каранёвы, -ая, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Расама́ты ’лахматы, касматы, калматы’, ’з мноствам каранёў (пра буракі, моркву)’ (Янк. 3.), ’лахматы’ (Мат. Гом.). Прыметнік ад раса́ 2 (гл.) з суфіксам ‑ма‑, параўн. таўсматы (ад то́ўсты), гл. У аснове семантыкі прызнак ’махрыстасць, растрапанасць’. Параўн. балг. дыял. реса́т ’з абтрапанымі краямі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)