Марна́цыя ’псаванне, шкода’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да марнава́ць (гл. ма́рна). Суфікс ‑цыя ў размоўнай мове і зах.-бел. гаворках ужываецца для ўтварэння абстрактных назоўнікаў (драг. сміхо́цыя, штуке́нцыя). Аналагічна польск. marnacja ’марнаванне, страта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Летавішча, лётовище ’гадавое кола ў ствале дрэва’ (Нік.; ельск., ЛАПП), лун. летовішчэ ’кольца на розе, паводле якога можна вызначыць, колькі год карове’ (Шатал.). Суфікс -išče надае значэнне выніку дзеяння. Да летаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каркаві́на ’карак’ (ТСБМ), ’шыя і плечы ніжэй шыі’ (КЭС, лаг.), ’свіны ашыек’ (Сцяшк., Вешт., Шатал.), да карк1 (гл.). Словаўтварэнне даволі празрыстае: каркав‑іна (першая частка — прыметнік з суфіксам ‑ав, другая — суфікс ‑іна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Важда́й ’той, хто водзіць коні’ (Мат. Гом.). Магчыма, да ст.-рус. *vož‑a‑ti ’вадзіць’ (гл. Шанскі, 1, В, 128), суфікс ‑тай (як у гультай, ратай, рус. ходатай) з асіміляцыйным азванчэннем суфіксальнага ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ржа́вень ’крыніца на багністым глыбокім балоце’ (глыб., ДАБМ, камент., 42). Да ржа́ва (гл.). Суфікс ‑ень > як у крывень ’крывое поле’, прасцень ’простая дарога’ і інш. са значэннем адпаведнай прыметы (Сцяцко, Афікс. наз., 100).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жытло́ абл. ’жыллё’. Укр. житло́ ’тс’. Суфікс ‑ло далучыўся да асновы жит‑, выдзеленай у зах.-рус. з жити, житие, магчыма, пад уздзеяннем (па ўзору) свѣтло ці польск. слоў на ‑tło: уст. miotło, wiertło.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перахо́дзіны, перэхо́дзіны ’ўходзіны — свята, пачастунак з прычыны перасялення са старой хаты ў новую’ (віл., ЛА, 3; ТС). Да пераход1 (гл.). Суфікс ‑ін‑ы характэрны для назваў традыцыйных абрадаў (Сцяцко, Афікс. наз., 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаксэ́та ’плакса’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да плакса! (гл.). Суфікс ‑эт‑а са структурным элементам ‑т‑ узыходзіць да шэрагу балт. суфіксаў з ‑t‑/‑d‑ (‑etas, ‑eta, ‑etas,‑das, ‑dė і інш.) з экспрэсным значэннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляплёнік ’таўстун, як вылеплены’ (міёр., З нар. сл.), ’няўдалы хлеб ці праснак’ (КЭС, лаг.), ’муляр, пячнік’ (смарг., Сл. ПЗБ). Утвораны паводле прасл. мадэлі: дзеяслоў + суфікс ‑enъ з дадаткам суфікса ‑ik‑. Да ляпі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мані́ст ’цыкута ядавітая, Cicuta virosa L.’ (Бес.). Няясна. Магчыма, да мана́ ’зман, насланнё, чары’. Параўн. аналагічнае польск. szaleń, szalej (ад szaleć ’шалець’), чэш. bolehlav velký, укр. бішениця, дурі́йка ’вех, цыкута’. Старажытны суфікс ‑isto (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)