многааперацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які патрабуе для свайго выканання многіх аперацый. // Які выконвае многія аперацыі. Многааперацыйны станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мультыплікацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да мультыплікацыі. Мультыплікацыйны станок. // Зроблены метадам мультыплікацыі. Мультыплікацыйны фільм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распіло́вачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да распілоўкі, прызначаны для распілоўкі. Распіловачны цэх. Распіловачны станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стру́жкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стружкі, які прызначаны, служыць для вырабу стружак. Стружкавы станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Спец. Апрацоўваць шаберам. Слесары разбіраюць станок, замяняюць, што патрэбна, шабраць. Ярашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затачы́ць, -тачу́, -то́чыш, -то́чыць; -то́чаны; зак., што.

Зрабіць вострым, завастрыць.

З. свярдзёлак.

|| незак. зато́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зато́чванне, -я, н. і зато́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (спец.).

|| прым. зато́чны, -ая, -ае (спец.).

З. станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самахо́д, -а і -у, М -дзе, м.

1. -у. Механічная падача разца або дэталі ў металарэзных станках (спец.).

Станок уключаны на с.

2. -а, мн. -ы, -аў. Назва некаторых машын і транспартных сродкаў са сваёй цягай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апіло́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да апілоўкі. Апіловачныя работы. // Які прызначаны, служыць для апілоўкі. Апіловачны станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парке́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паркету. Паркетны матэрыял. Паркетны станок. // Зроблены з паркету. Паркетная падлога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паўверста́ць ’невялікі прымітыўны ткацкі станок’ (ТС). Да вярстат і паў- (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)