сець, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і сетка (у 1–3 і 6 знач.). Сець гатова ўжо ў рыбака І агледжаны леташні човен. Астрэйка. Смех гэткі маюць толькі дзеці Ды людзі з яснаю душой; І ён, як жа[ў]ранак той, Звінеў і ўжо кахання сеці Нячутна нішчыў. Багдановіч. Ён [свабодны голас] праз дратоў калючых сеці, Як сонца свет, пераліецца На шыр палёў, на край дарог... Танк. Дождж сеці светлыя развесіў, Разлінаваўшы далягляд. Прануза. [Брыль:] — Краіна пакрываецца сеццю электрастанцый і ўзнікаюць волаты-заводы, фабрыкі і цэлыя гарады. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вало́ка1 ’мера зямлі ад 16 да 30 дзесяцін’ (БРС, Мал., Сцяшк. МГ, Гарэц., Яруш.); ’невялікае поле’ (Выг. дыс.), укр. волока, польск. włoka ’тс’. Да валачыць (Скурат., Меры, 34). Гл. валока2.

Вало́ка2 ’барана’, валачыць ’баранаваць’ (Мат. Гом.). Да валачыць. Слова агульнаслав.; параўн. польск. włoka ’мера зямлі’ ад włoczenia ’баранаванне’ (Брукнер, 627), балг. влак ’барана, зробленая з сука’, чэш. vlák ’барана’. З іншымі значэннямі слова вядомае ўсім слав. мовам. Прасл. *volkъ (Фасмер, 1, 341–342; БЕР, 1, 161; Махэк₂, 693).

Вало́ка3 ’невад’ (Шатал.). Да прасл. *volkъ; параўн. балг. влак, серб.-харв. вла̑к, славен. vlȃk, чэш. vlak, польск. włok ’невад, рыбалоўная прылада’.

Вало́ка4 ’вяроўка, шнурок’ (Мат. Гом., Нік., Шн., 3, Інстр. I); ’вяроўка ў лапцях, абора’ (Шатал., Нік., Мат.); ’вераўчаныя лапці’ (Сцяц.). Адно з шырокага кола значэнняў, якія развіліся ў розных славянскіх мовах з прасл. *volkъ (параўн. укр. волока ’завязка ў лапцях’, волоксетка’, польск. włok ’рыбалоўная сетка’, чэш. vlak ’поезд’, балг. влак ’сані’, серб.-харв. вла̑к ’невад’, славен. vlȃk ’цяганне; невад’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэзь1 ’дробна нарэзаная салома на корм’ (Байк. і Некр., Бяльк., Касп., Мат. Гом., Нас., Шатал., Юрч., Сл. ПЗБ, Нар. лекс.); сюды ж рэзь ’дызентэрыя’ (ЛА, 3), ’боль у жываце’ (Байк. і Некр., Нас.), ’рэзкі боль’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’аперацыя’ (Жд. 1). Укр. різь ’рэзь’, рус. резь, польск. rzeź ’забой скаціны’. Прасл. *rězь < *rězati. Гл. рэзаць.

Рэзь2сетка з вялікімі вочкамі’ (мін., ЛА, 1), ’сетка з тоўстых вяровачак’ (гом., ЛА, 1). Падобна на тое, што аднолькавая форма, зафіксаваная ў двух рэгіёнах, мае адрознае паходжанне. Лексема з першым значэннем суседзіць з формай рэ́жа ’тс’ (гл. рэжа1), якая ад рэ́дкі, можна дапусціць, што і рэзь першапачаткова фігуравала як рэдзь < рэдкі (гл.). Але пад уплывам пераасэнсавання кораня рэж‑ як ад рэжу < рэзаць, адбылася і замена рэдзь > рэзь. Другое значэнне дазваляе меркаваць, што форма рэзь не ад рэзаць, як можа падацца на першы погляд, а ад рэзгіны (гл.) шляхам адаптыўных зменаў, параўн. яшчэ формы гэтага слова рэ́зкі (Шатал.), рэ́зіні, рэ́звы (ДАБМ, камент., 826). Гл. яшчэ наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́жыць ’ліць як з вядра’ (смарг., Сл. ПЗБ), плюжыла ’слата, хлюпа’ (барыс., Стан.). У выніку кантамінацыі бел. плюхаць, плюхацца і пляжыі(ь < польск. plażyć ’хвастаць, сцёбаць, плёскаць’, якое са ст.-польск. plaga ’кліматычная зона’ (XVI–XVII стст.), а апошняе — з лац. plaga ’доўгая рыбацкая сетка’ > ’паласа неба’, plagella ’палоска тканіны’ (Банькоўскі, 2, 596). Спрыяла кантамінацыі і наяўнасць польск. plużyć ’біць струменем’, што магло быць і непасрэднай крыніцай запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павуці́на, ‑ы, ж.

1. Сетка з тонкіх нітак або асобная тонкая нітка, утвораная з клейкага рэчыва, якое выдзяляецца павуком. Павуціна плялася ад бэлькі да бэлькі. Бядуля. У кляновых лісцях віснуць павуціны. Куляшоў.

2. перан. Тое, што падобна на такую сетку, нагадвае яе. Павуціна правадоў. Павуціна маршчын. □ Так жа хацелася б змахнуць з таго акенца жалезную павуціну крат, .. разлупіць наросхрыст сцены вагона. Брыль.

3. перан. Тое, што падпарадкоўвае сабе, аблытвае каго‑н. Павуціна хлусні. Павуціна забабонаў. □ У іх фантазіі дзяцінай, Затканай страху павуцінай, Ўстаюць начныя страхі, здані. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сачо́к 1, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да сак ​1.

сачо́к 2, ‑чка, м.

Конусападобная сетка на абручы з ручкай, якая служыць для лоўлі рыбы, насякомых і пад. Лавіў наш дзядзька нераткамі і венцярамі і сачкамі, Ды аднаго ўсё ж бракавала: У дзядзькі чоўна неставала. Колас. — Зайка, зайка, русачок! Не злаўлю цябе ў сачок. Бічэль-Загнетава.

сачо́к 3, ‑чка, м.

Абл. пагард. Лодар, гультай. [Сямён:] — Сачок ты, Сярога! Умудрыцца — каля станка заснуць... Мыслівец.

сачо́к 4, ‑чка, м.

Разм. Той, хто збірае сакрэтныя звесткі для каго‑н.; даносчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стацыяна́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае пастаянную арганізацыю і месцазнаходжанне; не перасовачны. Стацыянарная бібліятэка. □ З кожным годам .. паляпшаецца кінаабслугоўванне насельніцтва, пашыраецца сетка перасовачных і стацыянарных установак. «Звязда». Як рабіць клеткі для стацыянарнага ўтрымання баброў, Малінін ведаў. Масарэнка.

2. Які знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы, не амбулаторны (пра хворага). Стацыянарны хворы. // Які абслугоўвае такіх хворых. На Горкай знаходзіўся стацыянарны шпіталь брыгады, і не адзін партызан .. залечваў тут свае раны. Шчарбатаў.

3. Спец. Умацаваны нерухома, не перасовачны. Стацыянарны рухавік.

4. Спец. Пастаянны, нязменны. Стацыянарнае электрычнае поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мярэжа, мерэжа, мярэжка ’ажурны ўзор, празрыстая вышыўка на тым месцы, дзе з тканіны выцягнуты ніткі’ (ТСБМ, Гарэц., Растарг., Мат. Гом., ТС); мярэжа, мярэжына, мерожа, мерэжа, мірэжа, мірожа, мярожа, мірожы ’рыбалоўная снасць з двума заходамі, нацягнутымі на абручы і злучанымі сценкай’ (ТСБМ, Крыв., Др.-Падб., Касп.; полац., З нар. сл.), ’сетка, конусападобна нацягнутая на палкі’ (Сл. ПЗБ; паўн.-усх., КЭС), іўеў. ’нерат з крыламі’ (Сцяшк. Сл.), ’лавушка, падобная да аднакрылага венцера’ (Паазер’е, Браім, 67), мерожа ’лазяны самалоў-пастка’ (Крывіцкі, Зб. Крапіве). Укр. мере́жа, рус. мерёжа, ст.-польск. mrzeża, каш. mřeža, чэш. mříže, ст.-чэш. mřiežě, славац. mreža, славен. mréža, серб.-харв. мре̏жа, макед., балг. мрежа, ст.-слав. мрѣжа. Прасл. mergi̯a (> merža ’рыбалоўная сеткай ’агароджа’), роднаснымі да якога з’яўляюцца лат. meȓga, maȓga ’парэнчы, рашотка, галерэя’, ’плот’, ’хор у царкве’, літ. márška ’невялікая рыбалоўная сетка’, marškiniaĩ ’кашуля’, ст.-грэч. βρόχος (< *μρόχος) ’сіло, вяроўка, пятля’, ірл. braig (< *mragi‑) ’ланцуг’, braga (< *mragant‑) ’вязень’ (Бернекер, 2, 38; Траўтман, 182; Мюленбах-Эндзелін, 2, 563; Фартунатаў, AfslPh, 4, 580; Фасмер, 2, 601; Бязлай, 2, 201). Сюды ж мерэжыць ’мярэжыць’, ’імжэць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэдзь1 ’столка’ (ТСБМ, Жд. 3, Мат. Гом., Ян., Янк. Мат., Сл. ПЗБ), ’раз; чарга; адзінка вымярэння; столка’ (Байк. і Некр., Касп., Нас.), рэ́дка, рэ́дачка ’тс’ (Юрч. СНЛ), радзь ’столка’ (докш., Сл. ПЗБ). З пераасэнсаваннем кораня пад уплывам народнай этымалогіі з польск. ryza, reza ’стос (паперы)’ < ням. Ries ’тс’.

Рэдзь2, рэць, ’рыбалоўная сетка з рэдкага палатна’ (віц., калін., ЛА, 1; ашм., Сл. ПЗБ; ТС), ’знешнія сценкі рыбалоўнай сеткі’ (Жыв. НС, З нар. сл.). Бязафікснае ўтварэнне ад рэдкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шыро́кі, -ая, -ае.

1. Вялікі ў папярочніку.

Шырокая вуліца.

Шырока (прысл.) раскрыць вочы (таксама перан.: здзівіцца).

2. Пра адзенне: прасторны.

Куртка шырокая ў плячах.

3. Які займае сабой вялікую прастору, мае вялікую працягласць.

Шырокія стэпы.

Наступаць шырокім фронтам.

4. Размашысты, свабодны.

Ш. крок.

Ш. жэст (перан.: пра высакародны ўчынак са знешняга боку).

5. перан. Вялікі па колькасці, ступені, ахопу, размаху і пад., масавы.

Шырокая сетка школ.

Шырокія паўнамоцтвы.

Тавары шырокага ўжытку.

6. перан. Вялікі, неабмежаваны, разнастайны на выбар.

Шырокая начытанасць.

Шырокая праграма навуковых даследаванняў.

У шырокім сэнсе слова (у самым агульным разуменні).

7. перан. Не абмежаваны ў праяўленні, выяўленні чаго-н., з размахам.

Жыць на шырокую нагу — багата, раскошна.

Шырокая натура — пра шчодрага, адкрытага, таварыскага чалавека.

|| наз. шырыня́, -і, ж. (да 3—7 знач.) і шыро́касць, -і, ж. (да 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)