се́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. се́тка се́ткі
Р. се́ткі се́так
Д. се́тцы се́ткам
В. се́тку се́ткі
Т. се́ткай
се́ткаю
се́ткамі
М. се́тцы се́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

се́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Прыстасаванне з перакрыжаваных нітак, дроту, вяровак і пад. рознага прызначэння.

Плесці сетку на рыбу.

Валейбольная с.

С. пчаляра.

2. Сумка для нашэння прадуктаў, дробных рэчаў і пад., сплеценая з нітак, вяровак, шнуркоў і пад.

Злажыць у сетку яблыкі.

3. адз.; чаго або якая. Сукупнасць размешчаных дзе-н. і звязаных адзінай сістэмай устаноў, прадпрыемстваў, дарог, ліній сувязі і пад.

С. дамоў адпачынку.

С. бальніц.

Гандлёвая с.

4. Разлінееная, звычайна ў клетку, паверхня.

Градусная с.

Геаграфічная с. (лініі, якія абазначаюць даўготы і шыроты).

5. Расклад, схема, шкала (спец.).

Тарыфная с.

|| памянш. се́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. се́тачны, -ая, -ае (да 1, 2 і 5 знач.) і се́ткавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́тка I ж.

1. в разн. знач. се́тка;

мяч у се́тцы — мяч в се́тке;

гра́дусная с. — гра́дусная се́тка;

тары́фная с. — тари́фная се́тка;

клішэ́ ~кайполигр. клише́ се́ткой;

2. рыб. сеть, се́тка, намёт м.;

закі́нуць ~ку — заки́нуть сеть;

3. только ед. (совокупность линий, учреждений и т.п.) сеть;

электры́чная с. — электри́ческая сеть;

чыгу́начная с. — железнодоро́жная сеть;

шко́льная с. — шко́льная сеть

се́тка II ж. (отдел желудка жвачных животных) се́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́ткаII зоол. се́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́ткаI в разн. знач. се́тка, -кі ж.;

мяч в се́тке мяч у се́тцы;

тари́фная се́тка тары́фная се́тка;

клише́ се́ткой тип. клішэ́ се́ткай;

гра́дусная се́тка гра́дусная се́тка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Прыстасаванне для лоўлі рыбы, птушак і пад. з перакрыжаваных нітак, замацаваных на роўных прамежках вузламі. Плесці сетку. □ Пачалася марудная праца — вылузванне рыбы з вочак сеткі ў скрыні: для адпраўкі, калі падыдзе рыбгасаўскі катэр. Брыль. А рыбацкая снасць — сетка, нераткі, вуды — была ў.. [Марціна] адмысловая. Колас.

2. Прыстасаванне рознага прызначэння з перакрыжаваных нітак, вяровак, дроту і пад. Сетка для валасоў. Валейбольная сетка. Ложак з жалезнай сеткай. □ Пад столлю напоўніліся жоўтым цьмяным святлом закрытыя сеткамі лямп[ачкі]. Самуйлёнак. Ад куслівых пчол на твар Напінае сетку [пчаляр]. Калачынскі. Механікі хутка скінулі з самалётаў маскіровачныя сеткі, памаглі надзець парашуты і падсадзілі лётчыкаў у кабіны. Алешка.

3. перан.; чаго. Што‑н. падобнае на мноства скрыжаваных, пераплеценых ліній, нітак. Сетка павуціны. Сетка правадоў. Сетка маршчынак. □ Скрозь зялёную сетку маладых дрэў сонца цадзіла гарачыя прамяні. Дуброўскі. Удалечыні над возерам павісла мутная сетка дажджу. Гамолка. Сташэўскі, здалося Каршукову, хітра прыплюснуў павекі, пакрытыя чырвонай сеткай жылак. Асіпенка. Апоўдні.. [зруб] пакрыўся сеткай крокваў і лат. Брыль.

4. Разм. Сумка для нашэння прадуктаў, дробных рэчаў, сплеценая з вяровак, шнуркоў і пад. У руцэ.. [жанчына] трымала сетку, з якой тырчалі рыльцы радыскі. Даніленка. У вагон тым часам заходзілі людзі, гулка тупалі ў парозе, аббіваючы снег, вешалі на кручкі сеткі з абаранкамі. Адамчык.

5. Разм. Кашуля з тканіны рэдкага пляцення, рэдкай вязкі.

6. толькі адз.; чаго або якая. Сукупнасць якіх‑н. дарог, каналаў, ліній сувязі і пад. Чыгуначная сетка. Сетка падземных дарог. Тэлефонная сетка. Асушальная сетка. Арашальная сетка. □ А навокал.. паслалася калгаснае поле, парэзанае на роўныя квадраты сеткай палявых дарог. Зарэцкі.

7. толькі адз.; чаго або якая. Сукупнасць размешчаных дзе‑н. і звязаных адзінай сістэмай устаноў, прадпрыемстваў і пад. Гандлёвая сетка. □ Густою сеткаю школ, бібліятэк, дамоў культуры пакрылася наша рэспубліка. «Беларусь». За апошнія гады ў нашай рэспубліцы створана шырокая сетка палітычнай асветы. «Звязда».

8. Клеткі, якія атрымліваюцца ў выніку разлінейвання паперы, карты і пад. Геаграфічная сетка. Градусная сетка. □ [Камандзір роты] дастаў з планшэткі карту і, схіліўшыся, пры святле ліхтарыка пачаў разглядаць скрэмзаную сетку кіламетроўкі. Грамовіч.

9. Спец. Расклад, шкала, схема. Тарыфная сетка.

10. Другі аддзел страўніка жвачных жывёлін.

11. У радыётэхніцы — крацісты электрод электроннай лямпы. Сетка электроннай лямпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Се́тка ‘прыстасаванне для лоўлі рыбы, птушак і інш.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Касп., Сцяшк., З нар. сл., Нар. сл., Яшк. Мясц.), ‘вязаная жаночая хустка’ (Касп.), ‘рашотка ў стаяку або пліце, на якую кладуць дровы’ (лун., Шатал.), ‘чапец каля кішок’ (карэліц., Шатал.), сецьсетка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Яшк. Мясц.), сець, сітка, сы́тка, сётка ‘палатно для рыбалоўных сетак’ (ЛА, 1). Укр, сіть, рус. сеть, се́тка, польск. sieć, siatka, в.-луж. syć, н.-луж. seś, чэш. síť, славац. sieť, ст.-слав. сѣтьсетка, пятля, сіло’. Прасл. *sětь. Бліжэйшыя адпаведнікі ў ст.-прус. saytan ‘рамень’, літ. siẽtos, saĩtas ‘прывязь’, лат. saitis, saĩte ‘завязка, пута, вяроўка’, лац. saeta ‘тоўсты волас, шчаціна’, ст.-в.-ням. seid н. р. ‘вяроўка, пятля’, ст.-інд. sētár‑ ‘пута’; Траўтман, 252 і наст.; Мюленбах-Эндзелін, 3, 637, 860; Вальдэ-Гофман, 2, 462; Фасмер, 3, 614–615; Махэк₂, 544; ESJSt, 13, 811.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інтэрнэ́т-се́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-се́тка інтэрнэ́т-се́ткі
Р. інтэрнэ́т-се́ткі інтэрнэ́т-се́так
Д. інтэрнэ́т-се́тцы інтэрнэ́т-се́ткам
В. інтэрнэ́т-се́тку інтэрнэ́т-се́ткі
Т. інтэрнэ́т-се́ткай
інтэрнэ́т-се́ткаю
інтэрнэ́т-се́ткамі
М. інтэрнэ́т-се́тцы інтэрнэ́т-се́тках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мі́ні-се́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-се́тка мі́ні-се́ткі
Р. мі́ні-се́ткі мі́ні-се́так
Д. мі́ні-се́тцы мі́ні-се́ткам
В. мі́ні-се́тку мі́ні-се́ткі
Т. мі́ні-се́ткай
мі́ні-се́ткаю
мі́ні-се́ткамі
М. мі́ні-се́тцы мі́ні-се́тках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тари́фный тары́фны;

тари́фная се́тка тары́фная се́тка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)