прычэ́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Павозка (або вагон, прыстасаванне), якая прычэпліваецца да самаходнага транспартнага сродку.

Трактар з прычэпам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпя́тнік, ‑а, м.

Спец.

1. Прыстасаванне для апоры восі вертыкальнага вала.

2. Прыстасаванне для апоры ног весляра ў лодцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. гл. жук.

2. Тэхнічнае прыстасаванне для праслухоўвання (разм.).

3. Самаробная электрычная пробка (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрынцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

1. гл. спрынцаваць.

2. Прыстасаванне, якім спрынцуюць.

|| прым. спрынцо́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́згіны, -гін.

Прыстасаванне з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя драўляныя дужкі, у якім носяць сена, салому.

|| прым. рэ́згінны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́мпа¹, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Прыстасаванне, якім пампуюць вадкасць, газ; насос.

Пажарная п.

|| прым. по́мпавы, -ая, -ае.

Помпавая станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турніке́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльнае прыстасаванне для пропуску людзей па чарзе па адным.

Прайсці цераз т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перегово́рный перагаво́рны;

перегово́рный пункт междугоро́дной телефо́нной ста́нции перагаво́рны пункт міжгаро́дняй тэлефо́ннай ста́нцыі;

перегово́рное устро́йство перагаво́рнае прыстасава́нне (прыла́да);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мадэра́тар, ‑а, м.

Спец.

1. Прыстасаванне для рэгулявання сілы гуку ў музычных клавішных інструментах.

2. Прыстасаванне, пры дапамозе якога прыцішваюць ход машыны.

[Ад лац. moderator — стрымліваючы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азяро́д, -а, М -дзе, м.

Прыстасаванне з падоўжаных жэрдак на слупах для дасушвання снапоў, травы і пад.

|| прым. азяро́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)