гама́рня і гамэ́рня, -і, ж. (разм.).

1. Шматгалосы крык, бязладная размова.

І слова не разабраць у такой гамэрні.

2. Вялікае няўтульнае памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́рцар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Памяшканне для часовага адзіночнага зняволення (у турмах, канцлагерах і інш.).

|| прым. ка́рцарны, -ая, -ае.

К. рэжым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зернесушы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Спецыяльна прыстасаванае памяшканне для сушкі зерня.

2. Механічная ўстаноўка для сушкі зерня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абеззара́зіць, -ра́жу, -ра́зіш, -ра́зіць; -ра́жаны; зак., каго-што.

Зрабіць незаразным, дэзынфіцыраваць.

А. памяшканне.

|| незак. абеззара́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абеззара́жванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

душавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. душ.

2. у знач. наз. душава́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж. Памяшканне з душавым прыстасаваннем.

Адрамантаваць душавую.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распрана́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Памяшканне, прызначанае для распранання і захавання верхняга адзення.

|| прым. распрана́льны, -ая, -ае.

Распранальныя кабіны на пляжы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

морг¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяльнае памяшканне для захавання трупаў, іх анатаміравання і выдачы для пахавання.

|| прым. мо́ргаўскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мякі́ннік, -а і -у, м.

1. -а, мн. -і, -аў. Памяшканне, куды ссыпаюць мякіну.

2. -у. Паўднёвая расліна сямейства злакаў.

М. безасцюковы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ям, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Паштовая станцыя, дзе праезджыя мянялі коней.

|| прым. ямскі́, -а́я, -о́е.

Ямская хата (памяшканне такой станцыі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пудаўня́ ’вялікае халоднае памяшканне’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, ад пудаўня ’мерка, у якую змяшчаецца пуд сыпкіх рэчываў’, гл. пуд], з абагульненнем, выклікаеш суфіксацыяй ’ёмістасць’ — ’памяшканне’, параўн. вагаўняпамяшканне для ўзважвання’ і пад., магчыма, пад уплывам ваўкаўня (гл.) на базе фразеалагізма хоць ваўкоў ганяй (пра вельмі халоднае памяшканне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)