узіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Вельмі ўважліва, напружана глядзець куды‑н., на каго‑, што‑н.; углядацца. Карней Пятровіч прыстаўляе да вачэй руку і ўзіраецца ўдалеч. Даніленка. Час ад часу хлопчык адрываўся ад работы і пільна ўзіраўся ў бок вёскі: ці не ідзе хто чужы да іх. Курто. Усе бедавалі, войкалі, скрыжаваўшы рукі на грудзях, узіраліся ў дзіця. Марціновіч. Пятро Фёдаравіч задумаўся і доўга ўзіраўся на дарогу, выціраючы рукою запацелае шкло. Пташнікаў. / у перан. ужыв. У будучнасць людзі ўзіраюцца смела. Купала. // Пазіраць за кім‑н., прыглядацца да каго‑н. [Шыковіч] пачаў узірацца ў твары людзей, ён здаўна любіў гэтую гульню: адгадваць прафесію чалавека і чым ён заклапочаны ў той момант. Шамякін.
2. Разглядаць сябе ў чым‑н., глядзецца ў што‑н. Станіслаў праз сілу ўзнімаецца з крэсла, падыходзіць да шафы і, раней чым адчыніць яе, узіраецца ў люстраныя дзверы. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бур’я́н 1 ’бур’ян’ (БРС). Рус. бурья́н, укр. бурʼя́н. Падобныя формы ёсць і ў іншых славян: балг. бу́рен ’тс’, серб.-харв. бу́рјан ’Sambucus ebulus’, славац. burina, польск. burzan (< укр.; Слаўскі, 1, 51) і г. д. Этымалогія слова вельмі няпэўная (чэш. burina, buřeň з славац. burina; чэш. buřan з рус. бурьян; Махэк₂, 77); яно лічыцца няясным па паходжанню (Слаўскі, 1, 51; Махэк₂, 77). Старыя версіі (сувязь з пырей: Патабня, РФВ, 4, 189, праформа *prujanъ; сувязь з ням. Baldrian, лац. valeriana: Праабражэнскі, 1, 55; роднаснасць з былиѥ: Младэнаў, 50) не пераконваюць (Рудніцкі, 1, 269, лічыць, што тлумачэнне Патабні ўсё ж найбольш падыходзіць). Фасмер (1, 249–250) думае пра сувязь з рус. бури́ть ’раскідваць’ (бурьян, ’тое, што пышна разраслося’). БЕР, 1, 91: сувязь з *bujьnъ ’буйны’ (там і агляд слав. форм). Незразумела Шанскі, 1, Б, 236 (ад асновы бур‑|был‑: былинка). Параўн. і Прыцак, IJSLP, 8 (1964), 41–45. Гл. яшчэ Кніежа, 113; MESz, 1, 391–392 (венг. burján < слав.).
Бур’я́н 2 ’навальніца з вялікім ветрам; бура’ (Яшкін). Адбыць, кантамінаванае слова: буран, бура + буяць, буян?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плячо́, -а́, мн. пле́чы, Р плячэ́й і плеч, Д пляча́м, Т пляча́мі і плячы́ма, М на пляча́х, н.
1. Частка тулава ад шыі да рукі.
Палажыць руку на чыё-н. плячо.
Вынесці на сваіх плячах што-н. (перан.: справіцца з якой-н. цяжкай задачай, працай, без падтрымкі). П. ў п. (побач, у цесным адзінстве). З плеч далоў што-н. (адпаў клопат, скончыліся турботы пра што-н.; разм.). Мець галаву на плячах (умець разбірацца ў чым-н., быць разумным). Як гара з плячэй звалілася (хто-н. адчуў палёгку, пазбавіўшыся ад якіх-н. клопатаў, перажыванняў; разм.). За плячамі ў каго-н. што-н. (таксама перан.: пра што-н., што было, мелася ў каго-н. у мінулым). Уварвацца куды-н. на плячах адступаючага праціўніка (непасрэдна за адступаючым праціўнікам). З чужога пляча (пра адзенне: якое не падыходзіць па размеры або якое раней насіў хто-н.).
2. У анатоміі: верхняя частка рукі да локцевага сустава.
3. мн. Тыльны бок тулава ад шыі да пояса, спіна.
Узваліць ношу на плечы (абцяжарыць каго-н. справамі, клопатамі). Павярнуцца плячамі да каго-, чаго-н. (таксама перан.: адвярнуцца ад каго-, чаго-н.).
4. Частка рычага ад пункта апоры да пункта прыкладання сілы (спец.).
|| памянш. плячу́к, плечука́, мн. плечукі́ і плечуко́ў, м. (да 1 знач.; разм.).
|| прым. плечавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.).
Плечавая косць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спро́ба, ‑ы, ж.
1. Намаганне зрабіць што‑н. пры адсутнасці ўпэўненасці ў дасягненні поспеху. Партызаны спалілі мост і паспяхова адбівалі ўсе спробы ворага пераправіцца на гэты бераг. Шамякін. Нарэшце .. [Таццяна] зрабіла новую спробу зайсці ў пакой. Васілёнак. // Намаганне ажыццявіць што‑н. пры адсутнасці вопыту. Спробы збудаваць падводны човен мелі месца і ў Расіі. «Маладосць». // Першыя недасканалыя вынікі творчай дзейнасці. Канешне, толькі некаторая частка вясковых аўтараў падыходзіць так да сваіх літаратурных спроб. Чорны. Але як рэзка адрозніваюцца яны [кнігі] ад першых творчых спроб паэта! Бярозкін.
2. Праверка, выпрабаванне. Я распрацаваў праект пісталеціка і зрабіў адзін для спробы. Бядуля. Праз два дні павінна быць спроба лініі. Паслядовіч. // Праверка дакрананнем, на смак і пад. Ён [сейбіт] глядзеў гаспадарка, Браў на спробу рукою, Як ішло з малатарні. Быццам золата тое. Броўка. Андрэй Міхайлавіч .. прапусціў апісанне хэўсурскай джыгітоўкі, паездкі гасцей на Казбек .. і ў Кахецію для спробы славутых він. Самуйлёнак. [Паважны чалавек:] — Нясі, галубчык, мне якіх штук пяць [ракаў] на спробу. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Судо́сіць 1 ’сустрэць’ (Ласт., Кольб., Сцяшк.; івац., ЛА, 2), судасі́ць ’спаткаць’ (Арх. Федар.), судасі́ці ’сустрэць’ (пруж., ЛА, 2), судосы́ты ’тс’ (драг., Сл. ПЗБ; кобр., Нар. лекс.), судосы́ты, судосэ́тэ ’тс’ (Сл. Брэс.), судаша́ць ’сустракаць’ (Ласт.), судоша́ты ’сустракаць’ (бяроз., Сл. ПЗБ), судоша́ці, судоша́ты ’тс’ (Сл. Брэс.). Бел.-укр. ізалекса: укр. дыял. судо́сити ’сустрэць’, судоща́ти ’сустракаць’; гл. Цыхун, Бел.-укр. ізал., 82. Прэфіксальны дэрыват (*су‑ < *sǫ‑) ад прасл. *dositi ’знайсці’, які ў ст.-слав. досити ’тс’, ст.-рус. досити ’знаходзіць’ (гл. ЭССЯ, 5, 82), звязанага чаргаваннем галосных з прасл. *desiti: ст.-слав. десити ’знайсці, сустрэць’, балг. дыял. де́сим ’стаяць прама доўгі час’, серб.-харв. дѐсити ’сустрэць’ (гл. ЭССЯ, 4, 217–218); Махэк₂ (115) адносіць сюды ж і чэш. poděsiti ’знайсці, застаць’. Роднаснымі лічацца грэч. δέκομαι ’прыймаю’, лац. decet ’падыходзіць’, авест. dāšta ’той, які атрыманы’; гл. Бернекер, 1, 188; Скок, 1, 395; ЕСУМ, 5, 468; аднак Фасмер (1, 505–506) заўважае, што розніца ў значэннях пазаславянскіх адпаведнікаў выклікае цяжкасці. Сюды ж судошʼа́ймацця ’сустракацца’ (Клім.), з судашаць і мець.
Судо́сіць 2 ’гудзіць; пляткарыць’ (Некр. і Байк.), прыводзіцца як адпаведнік рус. судачить (там жа). Няясна; магчыма, да судзіць (гл.) з экспрэсіўна?! суфіксацыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
інструме́нт, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.
1. ‑а. Усякая прылада для выканання якой‑н. работы. Шыла — шавецкі інструмент. Медыцынскія інструменты. □ Пад паветкай стаялі канапка, варштат, ляжалі акуратна складзеныя габляваныя дошкі і на сцяне віселі розныя сталярскія інструменты: пілкі, гэблі, цыркулі, стамескі. Шамякін.
2. ‑у; зб. Сукупнасць прылад для якой‑н. работы; начынне (у 1 знач.). Перш-наперш.. [Маня] вельмі ж актыўна перакапала шуфляду, дзе хаваўся бацькаў хатні інструмент. Якімовіч. — Не забывайся, што, апрача дваццаці пальцаў, у нас ніякага інструменту няма, — заўважыў Мірон. Маўр.
3. ‑а; перан.; чаго. Сродак для дасягнення чаго‑н. Талент — гэта толькі інструмент, які дорыць чалавеку прырода. Адамовіч. Армія.. заставалася паслухмяным інструментам у руках рэакцыйнага генералітэту і Стаўкі. «Полымя».
4. ‑а. Тое, што і музычны інструмент. Вочы.. [Чарноцкага] ўпалі на піяніна, ён падыходзіць да інструмента, адкрывае, задуменна стукае пальцамі па клавіятуры, бярэ акорд. Чорны.
•••
Музычны інструмент — апарат, які служыць для стварэння музычных гукаў пэўнага тэмбру.
Шанцавы інструмент (ваен.) — набор інструментаў для акопвання: лапата, кірка, тапор і пад.
[Лац. instrumentum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасава́ць 1, ‑суе; незак.
Падыходзіць, адпавядаць каму‑, чаму‑н. Голас .. [Любы] быў пявучы і таксама, як і твар, страшэнна не пасаваў да ўсяго яе выгляду. Чорны. Да яго постаці вельмі пасавала вайсковая форма, якую ён, як кіраўнік мясцовай групы «Стшэльца», надзяваў у кожнае свята. Чарнышэвіч. Тонкія рысы твару неяк не пасавала да такога дужага асілка, якім быў Андрэй. Ваданосаў.
пасава́ць 2, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што і без дап.
Перадаваць адзін другому мяч, шайбу і пад. у спартыўнай гульні. Дзеці забаўляліся каля гімнастычнага гарадка, пасавалі мяч. Беразняк. Гульня пайшла яшчэ весялей, з жартамі і смехам. Хлопец у белай шапачцы стаяў насупраць Васіліны, пасаваў увесь час на яе, і яна спачатку хвалявалася. Савіцкі.
[Ад англ. pass — перадаваць.]
пасава́ць 3, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.
1. Пры гульні ў карты адмовіцца ўдзельнічаць у розыгрышы да наступнай раздачы карт.
2. перан.; перад кім-чым і без дап. Прызнаваць сябе бяссільным перад чым‑н.; здавацца. Я не хацеў пасаваць перад братам і, хаця абліваўся ўвесь потам, аж прыгнуўся — стараўся захапіць як мага шырэйшы пракос. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
1. Узвышацца, уздымацца над паверхняй, вытаркацца ўбок, уперад, уверх. Абапал ляжалі апусцелыя палі, толькі тарчалі калючыя іголкі ржышча ды пад полем, пабліскваючы на сонцы, плавалі белыя пушынкі павуціння. Сіняўскі. Дзе-нідзе, нібы рэбры, тарчыць з-пад снегу галлё яблынь, абсечанае асколкамі і цяпер абгрызенае зайцамі. Федасеенка. // Не ляжаць гладка, не прыставаць шчыльна да чаго‑н. Абоі тарчаць. // Выпінацца, вытаркацца адкуль‑н. якой‑н. сваёй часткай. [Паштовая скрынка] была прымацавана да ўваходных дзвярэй, на ёй нават вісеў невялічкі замочак, з якога тарчаў такі ж невялікі ключык. Васілёнак.
2. Знаходзіцца дзе‑н., назаляючы сваёй непатрэбнай прысутнасцю. Нейкая жанчына, захутаная ў хустку, падыходзіць да салдата, ледзь соваючы нагамі. Спыняецца непадалёк, глядзіць на Драча. Драч — на яе. [Драч:] Чаго вылупілася?.. Валяй адгэтуль, тут нельга кожнаму тарчаць. Губарэвіч. — Той тып зноў тарчаў у акне, — сказаў наш як шафёр таварышу. Няхай. // Пастаянна бываць дзе‑н., знаходзіцца перад вачыма. [Верхаводка:] Я ж табе казаў, што дарэмна ты [Рамашка] лётаеш сюды дзень у дзень. І мяне прывучыў кожны выхадны дзень тарчаць тут на рэчцы. Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
верх
1. в разн. знач. верх, род. ве́рху м.;
взобра́ться на са́мый верх узабра́цца на са́мы верх;
верх соверше́нства верх даскана́ласці;
пальто́ с суко́нным верхом паліто́ з суко́нным ве́рхам;
2. верхи́ мн., в разн. знач. вярхі́, -хо́ў;
◊
одержа́ть верх узяць верх;
брать верх браць верх;
быть на верху́ блаже́нства быць на вяршы́ні шча́сця;
смотре́ть по верха́м глядзе́ць (падыхо́дзіць) павярхо́ўна;
нахвата́ться верхо́в нахапа́цца вяршко́ў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
клони́ться
1. хілі́цца; (наклоняться) нахіля́цца; (набок — ещё) вярну́цца; (склоняться) схіля́цца; (нагибаться) нагіна́цца; (гнуться) гну́цца;
2. перен. хілі́цца; (склоняться) схіля́цца; (приближаться) набліжа́цца; (идти) ісці́; (подходить) падыхо́дзіць; (иметь какое-л. направление) быць скірава́ным, скіро́ўвацца;
день клони́лся к ве́черу дзень хілі́ўся (схіля́ўся) к ве́чару;
де́ло клони́лось к развя́зке спра́ва набліжа́лася (ішла́) да развя́зкі;
его́ предложе́ние клони́лось к тому́, что́бы… яго́ прапано́ва была́ скірава́на да таго́, каб…
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)