Імша́рнік, імша́р ’махавік’ (стол., Жыв. сл., 189; Нар. лексіка, 125). Утворана ад імшара (гл.) з суф. нік ці ад *імшарны суф. ‑ік. Назва паводле месца росту; параўн. махавік, рус. болотовик і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ложнік ’несправядлівы чалавек, падманшчык’ (стаўб., Жд. 2). Утворана ў выніку намінацыі з ложны (параўн. ст.-рус. ложьный, лъжъный, прасл. ložьnъjь і суф. ‑ік. Не выключана і адсубстантыўнае паходжанне з суф. нік. Да *ложь > ілжа́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вільнік ’дзяржанне ў вілках’ (віц., добр., Шат., Мат. Гом.) — вытворнае з суф. нік (< ьn‑ikъ) ад ві́лы (гл.). Параўн. славен. vȋlnik ’галіна, якая можа служыць асновай у вілах для сена’; ’дзяржанне ў вілах для гною’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нячы́сцік ’чорт, злы дух’ (Гарэц., Мядзв., БелСЭ), ’стрыманае найменне чорта; зневажальная назва нехрысціян’ (Нік., Оч.), нечысцік ’д’ябал’ (ТС). Ад табуізаванай назвы нячы́сты ’нячысты дух, чорт’ < ’злы, разбэшчаны; несумленны’ (Нас.), параўн. не́чысць ’нечысць, погань, навала’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падасі́навік, падасі́ннік ’ядомы грыб з чырвона-бурай шапкай’. Утварэнні ад прыметнікаў падасінавы, падасінны < асіна з суф. ‑ік, нік. Толькі ўсх.-слав. словаўтваральная мадэль у назвах грыбоў (рус. подоси́новик, подоси́нник, укр. підосиновик) (гл. Мяркулава, Очерки, 161).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ску́піцца ‘сабрацца ў гурт, злучыцца ў кампанію’ (Нік., Оч., 2, Варл.), ску́пытысь ‘тс’ (Клім.), ст.-бел. скупити ‘сабраць, злучыць’ (Ст.-бел. лексікон). Да купа (гл.), параўн. вытворныя ску́пка ‘група, гурт’, скупо́ўвацца ‘збірацца ў купу (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тулус ‘тлушч’ («жир, ктотороый называется тулусам», Нік. Очерки). Няясна; малаверагодная сувязь з фармальна ідэнтычным фін. tulus ‘крэсіва, крэмень’ (> рус. тулукса ‘тс’, гл. Фасмер, 4, 118). Магчыма, звязана з ту́сцень ‘бабровы тлушч’ (Ласт.) з апакопай *тулусцень?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нахра́ць (ныхриць) і нахрит (?) ’гвалт, насілле’ (Нік., Оч.), нахритым ’гвалтоўна, сілай’ (там жа); нахрыццю ’нахабна’: ён нахрыцьцю лезе ў вочы (Ласт.), нахриццю (нахратью) ’зламысна’ (Нік., Няч.), на́хрыць (на́хриць) ’той, хто уздзейнічае на іншага насіллем, хто паводзіць сябе насуперак прынятым правілам і ўмовам жыцця’ (Нік., Оч.), нахра́тны (ныхра́тный) ’дзёрзкі, гвалтоўны’ (там жа), рус. нахра́т ’нахабнае нападзенне, грабеж; дзёрзкасць з насіллем, бессаромнае нахабства і раптоўнасць дзеяння’ (зах., Даль), ’бессаромны чалавек, нахабнік’, нахра́том ’дзёрзка, нахабна; гвалтам’. Паколькі словы ў беларускіх гаворках ужываюцца паралельна з нахра́п, нахра́пам (гл.), магчыма дапусціць падабенства ва утварэнні, параўн. ахра́пкі ’бацвінне, абрэзкі’ і ахра́ткі (ахря́ткі) ’аб’едкі’, з другасным паўнагалоссем ахара́ткі ’тс’ (гл.); што да незафіксаванага *храт‑ (< *храціць, Охраць ’біць, кідаць’), параўн. славен. hrėtiti se, hreti se ’выклікаць агіду’, славац. chriatiť sa ’рабіць высілак, сіліцца’, што ў сваю чаргу, магчыма, звязана з кратаць (гл.), параўн. славац. nakriatnuť ’прыгнуць, нагнуць, прымусіць сілай’ (Махэк₁, 162; Бязлай, 1, 202–203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́па́р1, пры́пыр, прі́пър, прі́пыр ’душная гарачыня, спякота ў паветры ад сонца; напружаная летняя праца ў полі (у час касьбы, жніва)’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Шн. 2, Ласт., Касп., Хрэст. дыял., Сл. ПЗБ; міёр., Жыв. НС; полац., ушац., беш., віц., гарад., леп., ЛА, 2; в.-дзв., рас., полац., беш., барыс., акц., ЛА, 3), збіць пры́пар ’парабіць амаль усю работу’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), прыпа́рка ’гарачае вільготнае надвор’е’ (Раст.), пріпа́р ’тс’ (Бяльк.), вытворныя прыпа́рніца, пры́парніца, пріпырніца, пры́парка ’пара збору ўраджаю; самы спякотны час летняй працы, калі больш за ўсё парыць’ (Нік. Очерки, Касп.; брасл., красл., Сл. ПЗБ; полац., сен., ЛА, 3), пры́парнік, пры́парніца ’той (тая), хто нанімаецца на працу на час напружанай летняй працы ў полі’ (Нік. Очерки). Параўн. рус. дыял. припа́р, припа́рина, припа́рка ’гарачае надвор’е пасля дажджу; прыпарка’. Дэрываты ад прыпа́рыць < па́рыць (гл.).

Прыпа́р2 ’папар’ (Ян.). Параўн. рус. арханг. пропа́рить ’пакінуць пад папар (пра зямлю)’. Гл. папа́р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пару́чнік ’афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем падпаручніка’ (ТСБМ). З польск. porucznik ’тс’.

Пару́чнік2 ’сваяк (маладой на вяселлі)’ (Мат. Гом.). Дэрыват ад паручыць (гл. парука) з суф. нік. Адносна словаўтварэння параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 54.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)