канья́к, ‑у, м.

Моцны алкагольны напітак са спірту, атрыманага перагонкай вінаградных він і вытрыманага ў дубовых бочках.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

містра́ль, ‑ю, м.

Халодны і моцны паўночна-заходні вецер, які дзьме асабліва зімой на міжземнаморскім ўзбярэжжы Францыі.

[Фр. mistral, ад лац. magistralis — кіруючы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кондо́вый

1. (о лесе) обл. дзябёлы, адмысло́вы;

2. (старинный) старада́ўні; (застарелый) застарэ́лы; (прочный) трыва́лы, мо́цны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўце́шны, -ая, -ае.

1. Такі, што немагчыма суцешыць, супакоіць.

Няўцешная маці.

2. Вельмі моцны па сіле праяўлення (пра гора, слёзы і пад.).

Няўцешнае гора.

3. Які не прыносіць суцяшэння, несуцяшальны.

Няўцешныя весткі.

|| наз. няўце́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпяча́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

1. Запячатаць чым-н.

П. сургучом.

2. Паставіць пячатку на чым-н.

П. дакумент.

3. перан. Моцна прыціснуць, прыбіць.

Моцны дождж прыпячатаў траву.

|| незак. прыпяча́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрыхні́н, ‑у, м.

Моцны яд, які атрымліваюць з насення трапічнай расліны чылібухі (выкарыстоўваецца ў лячэбных дозах у медыцыне).

[Ад грэч. strychnos — рвотны арэшак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лікёр, ‑у, м.

Салодкі моцны спіртны напітак. Люба вярнулася з бутэлькай вішнёвага лікёру — лепшае, што знайшлося ў краме. Шамякін.

[Фр. liqueur]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разло́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да разламаць.

2. безас. Пра моцны боль у якой‑н. частцы цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траску́чы, -ая, -ае.

1. Які ўтварае трэск (у 1 і 2 знач.).

2. перан. Пусты, беззмястоўны, разлічаны на знешні эфект (аб размове, словах).

3. перан. Вельмі моцны (пра мароз).

|| наз. траску́часць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сці́пры ’шчыльны, сціснуты, збіты’, ’моцны, цвёрды, трывалы’ (Ласт.). Паводле Ластоўскага (там жа, 448), у выніку кантамінацыі сціслы і сперты (гл. перці), што малаверагодна; хутчэй з літ. stiprùsмоцны, цвёрды, трывалы’, старое stìprasмоцны; мужны’, лат. stiprsмоцны’, адносна якіх гл. Смачынскі, 604. Фіксацыя толькі ў слоўніку Ластоўскага можа сведчыць ігра штучнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)