прыпяча́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

1. Запячатаць чым-н.

П. сургучом.

2. Паставіць пячатку на чым-н.

П. дакумент.

3. перан. Моцна прыціснуць, прыбіць.

Моцны дождж прыпячатаў траву.

|| незак. прыпяча́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)