зво́нкі 1, ‑ая, ‑ае.

Гучны, гулкі; проціл. глухі. Звонкі крык. Звонкая песня. □ Звонкі голас пакаціўся па люстранай роўнядзі ракі і шматразовым рэхам адгукнуўся ў лесе. Шчарбатаў. // Здольны гулка, выразна гучаць. Звонкае шкло. □ А каля масткоў на чыгунцы стаяў вясёлы гоман звонкіх кропель, сцякаючых у ажыўшыя рачулкі і ручайкі. Колас. // Здольны гучна адбіваць гукі, даваць адгалоскі. Здароў, марозны звонкі вечар! Здароў, скрыпучы мяккі снег! Багдановіч. Паветра было, як шкло, празрыстае і звонкае. Шамякін. // Які ўтвараецца з удзелам голасу (пра гукі). Звонкі зычны.

•••

Звонкая манета гл. манета.

зво́нкі 2, ‑нак; адз. звонка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Картачная масць, якая абазначаецца чырвонымі ромбікамі. — Звонкі козыры, — здаў Паўлюк карты і абцёр пот са лба. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырво́нец, ‑нца, м.

1. Руская назва замежных залатых манет у дапятроўскай Русі.

2. Руская залатая манета вартасцю ў тры рублі, якая была пашырана ў Расіі ў 18–19 стст. // Уст. Руская залатая манета вартасцю ў пяць і дзесяць рублёў, якая была ва ўжытку ў дарэвалюцыйнай Расіі.

3. Грашовы крэдытны білет вартасцю ў дзесяць рублёў, які быў ва ўжытку ў СССР з 1922 да 1947 г. // Дзесяць рублёў. Новыя — у руках шапацяць, як бярэш, — чатыры чырвонцы прыйшліся Адасю. Калюга.

4. звычайна мн. (чырво́нцы, ‑аў). Разм. Наогул манеты, золата, грошы. Песня мая не шукае чырвонцаў. Купала. А сёння стаіць вось у сонцы І вочы красою чаруе. Такую не ўзяць за чырвонцы, — Душу аддасі за такую. Буйло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залато́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Уст. Манета ў 15 капеек. Як толькі збярэцца ў Сымоніхі колькі залатовак, яна ўвязвае іх у хусцінку і выпраўляецца ў мястэчка на рынак. Бядуля. — Жыта ўжо асыпаецца, а пан Тумашэвіч усё чакае, калі да яго прыйдуць наймацца касцы за залатоўку ў дзень. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капе́ечны, ‑ая, ‑ае.

1. Вартасцю або цаной у адпу капейку. Капеечная манета. // Які дае малую выгаду, невялікі прыбытак. [Вінгель] меў недзе паблізу тут прыгарадную хату, нейкае капеечнае рамяство ў руках. Чорны.

2. перан. Вельмі дробязны; нікчэмны. Капеечная хітрасць. □ Калі мы падраслі, — Не давала Радзіма заседзецца, Да ўтульных пярын, Да капеечных спраў прысуседзіцца. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грош, гроша; мн. грошы, ‑аў; м.

1. Даўнейшая медная манета (да 1838 г. двухкапеечная, а пасля паўкапеечная) у Расіі з 1657 да 1917 г. Хай грошай ні гроша, абы слава хароша. Прыказка. // зб. Грошы. І грош стаў лішні завадзіцца, Было што есці, чым акрыцца, І быў парадак, лад у хаце. Колас.

2. звычайна мн. (грашы́, ‑эй). Зусім нязначная сума грошай. Атрымаць грашы. Купіць за грашы.

3. Сучасная разменная манета ў Польскай Народнай Рэспубліцы, роўная 1/100 злотага, і ў Аўстрыі, роўная 1/100 шылінга.

•••

Гроша ломанага не варты гл. варты.

Грош цана (у базарны дзень) каму-чаму гл. пана.

Ні за грош (капейку) — зусім дарэмна, без патрэбы (загінуць, прапасці і пад.).

Ні ў грош не ставіць гл. ставіць.

Уваткнуць (уставіць) свае тры грошы гл. уваткнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Меда́ль, мяда́ль ’знак пераважна ў выглядзе металічнага кружка для ўзнагароды’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. мову запазычана з франц. médaille, якое з італ. medaglia < с.-лац. metallia ’металічная манета’ < лац. metallum ’метал’ (Фасмер, 2, 589; Голуб-Ліер, 307). Формы даўг. мэда́ль, лудз. міда́лек ’медаль’, ’медальён’, дзятл. медалёвы ’які мае колер бронзы’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.) прыйшлі з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мна́ўка ’бочка, выдзеўбаная з дрэва’ (бял., Мат. Маг.). Не зусім ясна. Відаць, са ст.-рус. мна, мнаса, мнасъ ’фунт’. Параўн. і рус. разан. мнас ’сасуд, у які збіраюць расу і ваду са «святых» крыніц’, якое са ст.-слав. мънасъ < ст.-грэч. μνᾶ μνᾶσ ’міна, старажытная манета’. Апошняе ўзыходзіць да семіцк. моў (Міклашыч, 207; Фасмер, 2, 632).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сярэ́бранік 1, ‑а, м.

Уст. Старажытныя дробная сярэбраная манета.

сярэ́бранік 2, ‑а, м.

Спецыяліст па серабрэнню рэчаў і чаканцы серабра. Прыгожым прыкладам мастацтва сярэбранікаў у XIV стагоддзі з’яўляецца аклад Лаўрышаўскага евангелля. «Беларусь».

сярэ́бранік 3, ‑у, м.

Абл. Дуброўка. Дуброўка, або, як яе завуць у другіх мясцінах, гарлянка, сярэбранік, гартанная трава. Тая самая дуброўка, з дробнымі жоўтымі красачкамі. А ў ёй, аказваецца, поўная аптэка. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лічма́н1 ’ордэн’, ’медальён’ (Ян., Растарг.), лічба́нманета ў прывесках на каралях’ (Нас.). Укр. личма́н ’старэйшы пастух авечак’, ’буйная металічная аздоба, якую жанчыны носяць на шыі’, рус. новарас. ли́чман ’старэйшы пастух авечак’, перм. ’чалавек з крупным тварам’, бран. ’жэтон’, зах.-бран. ’ордэны, медалі’, курок., арханг. ’вельмі дробная манета’. Фасмер (4, 242–243) мяркуе, што ўкр. і рус. лексемы запазычаны з польск. liczman ’металічная бляха, пры дапамозе якой лічылі’, ’металічная бляшка, якая замяняе капейкі ў гульні’, ст.-польск. ’рахункавод’ — а гэта (ад liczyć ’лічыць’) можа быць частковай калькай лац. calculus ’каменьчык для лічэння’. Да лічы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ман гл. Сцяцко (Афікс. наз., 54). Трубачоў (Эт. сл., 15, 85) прасл. ličьmanъ выводзіць з likъ, ličiti > лічы́ць (гл.). Суфікс ‑man‑ да і.-е. *‑men‑.

Лічма́н2 ’чалавек з тварам у высыпцы і струпах’ (М. Шаховіч, в. Сакі (бельск., ПНР) // Наша ніва. № 16. 1978. С. 4) — у выніку пераносу семантыкі лічма́н1 ’круглыя металічныя манеты, якія падобны да струпоў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́тка1 ’пята; задняя частка касы; тупы канец яйца; запятак; задні капыток у каровы’ (Нас., Касп., Шат.; Бяльк.; докш., смарг., бяроз., лях., лід., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пята (гл.).

Пя́тка2 ’пяцёрка’ (астр., швянч., Сл. ПЗБ; Стан.), ’пяць рублёў’ (Касп.). Форма з першым значэннем, напэўна, пад уплывам польск. piątka ’пяцёрка (у тым ліку адзнака)’, другое значэнне на базе ўтварэння ад пяць (гл.) па тыпу пята́к ’дробная манета’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)