Та́пачкілёгкі хатні або спартыўны абутак’ (ТСБМ), та́почкі (Арх. Вяр., Вруб.). Запазычана з рус. та́почки ’тс’, параўн. тапці, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́та́цца, ла́тавацца, пала́та́цца ’лёгка нажываць, карыстацца чужым’ (Нас.), ’жывіцца, падзарабляць’ (Юрч.), бялын. ’пабірацца’ (Яўс.), ’падстройвацца, падладжвацца’ (Сцяшк.), лата́ньне ’карыстанне чужым, лёгкім прыбыткам’ (Нас.), бялын. ла́тыньня ’папрашайніцтва, падбіранне’ (Яўс.), латаніналёгкі прыбытак, лёгкія заробкі’ (Нас.). Надзейнай этымалогіі няма. Паводле Слаўскага (5, 46–47), паходзіць ад прасл. lat‑, якое мае значэнне ’схапіць’ (Брукнер, 307). Параўн. бел. латва, лацьвей ’лёгка’, польск. łatwy, łacwi, łacny, ст.-польск. łatnica ’сетка для лоўлі рыбы’, серб.-харв. ла̏тити ’схапіць’, ла̏hати ’хапаць, браць’, lȁće ’марна’, чэш. láce, lacnýлёгкі, танны’, славац. lacný ’тс’, ст.-слав. латити ’падсцерагчы, злавіць’. Матцэнаўэр (LF, 9, 185) дапускае роднаснасць з лат. lētsлёгкі, танны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прысядзі́бны, ‑ая, ‑ае.

Які размяшчаецца, знаходзіцца пры сядзібе. Прысядзібны ўчастак. Прысядзібныя землі. □ Сонца ўжо даўно зайшло, і лёгкі змрок ахутваў хаты і прысядзібныя дрэвы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́чны, ‑ая, ‑ае.

Даступны зроку. Высока-высока над.. [Максімкам], ледзь бачныя, кружыліся буслы. Гамолка. Над комінам хаты паказаўся пакуль што не бачны нікому лёгкі дымок. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскладу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Лёгкі раскладны ложак. Заснула на раскладушцы Наташа, упусціўшы на траву кнігу і звесіўшы руку. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лупані́на ’вельмі хуткі і лёгкі даход, асабліва хабар’ (Нас.). Да лупі́ць1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 28).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лягчэць ’паляпшацца (аб самаадчуванні)’, ’памяншацца ў вазе’, ’цяплець (у безасабовай форме ле́гчаіць)’ (Нас., Касп., Яруш., ТСБМ). Да лёгкі (гл.), лягчэй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзьмуць, дзьму, дзьмеш, дзьме; -мём, -мяце́, -муць; -мі; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Веяць, гнаць паветра.

Дзьмуў лёгкі ветрык.

2. З сілай выпускаць з рота струмень паветра.

Д. на агонь.

У дудку дзьме хлапчук.

Куды вецер дзьме (разм., неадабр.) — не мець сваёй думкі, прыстасоўвацца да існуючых меркаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчуп, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Лёгкі ручны бур для даследавання мяккіх парод і тарфянікаў.

2. Інструмент для выяўлення закладзеных пад зямлёй мін.

3. Пусты ўнутры стрыжань з вострым наканечнікам, які служыць для ўзяцця проб (зерня, мукі, масла і пад.).

4. Інструмент для вымярэння зазораў паміж дэталямі механізмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лёткі1 ’вялікае пер’е’ (браг., Шатал.), рус. летки, польск. lotki, чэш. letka, славац. letka, letky ’тс’, славен. letka, серб.-харв. ле̏тка, макед., балг. летка ’верацяно ля калаўротка, у матавіле’. Прасл. lefoka ’тое, што служыць для лёту, лятання’ (Слаўскі, 4, 336–337; Бязлай, 2, 137). Да лётаць (гл.).

Лёткі2 ’жвавы’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ў выніку кантамінацыі польск. letkiлёгкі’ і бел. лёгкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)