*Скалавокі, скалого́кый ‘прыжмураны, з прыжмуранымі вачыма’ (Клім.), скалоокі, скалеокі ‘тс’ (ТС). Да скаліць (вочы) ‘прыжмурваць’ (гл.). Укр. скалоо́кий ‘той, які мае бяльмо на воку’, да скалка ‘бяльмо’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́жыць ’застацца жывым’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк.); ’выслужыць, зарабіць што-небудзь’ (Нас.), вы́жыты ’дамагчыся свайго прытворствам, капрызам’ (Клім.). Гл. жыць. Параўн. рус. дыял. вы́жить ’выслужыць, зарабіць што-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любіне́, любыня́ ’любата’ (драг., Лучыц-Федарэц; Клім.). Да лю́бы (гл.). Аб суфіксе ‑ін‑я (‑ын‑я) < прасл. ‑ynʼi гл. Слаўскі (SP, 1, 139–140), Сцяцко (Афікс. наз., 109).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́чыць, драг. мычыты ’часаць ільновалакно на драўляным грэбені (на мычкі ’абчасаныя на грэбені і скручаныя скруткам жмені ільновалакна’) (Нас., Клім., Юрч.), ’папіхаць кім-небудзь’ (Нас.). Да мыкаць? (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Панасно́й, поносный ’аб вазе або аб’ёме, які можа перанесці адзін (або два) чалавекі’ (Клім.), поносния тэрныця ’пераносная ільнамялка’ (Выг.). Дэрыват з суф. ‑н‑ ад па- несці < несці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папры́шчыцца ’пакрыцца прышчамі’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’патрэскацца’ (Сцяшк. Сл.), попры́шчыца ’пакрыцца дробнымі пухіркамі’ (ТС), попры́шчытысь ’здранцвець, анямець ад холаду; паўміраць (ад холаду, голаду)’ (Клім.). Да прышч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́віць: са́выты ’святкаваць’ (Клім.). Параўн. укр. са́вити ’святкаваць дзень св. Савы’. Сюды ж са́вы ’рэлігійнае свята зімой’ (Мат. Гом.). Ад уласнага імя Сава. Гл. таксама Талстая, Полес., 219.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ату́шаны, оту́шаный ’уцеплены’ (Клім.). Дзеепрыметнік ад дзеяслова *атушыць ’уцяпліць’, звязанага з захаваным ва ўкраінскай мове тушкува́ти шчыльна закрываць, укутваць’; параўн. тушыць ’гатаваць ежу ў закрытым посудзе’ (Нас.). Гл. тушыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Монька, моня ’малако’ (дзіц.) (Растарг.; мазыр., Жыв. сл.). З монё, молё ’тс’ (Клім., Лучыц-Федарэц). Рус. кур., херс. мо́ня. Ласкальныя словы да малако (гл.). Гл. таксама Фасмер, 2, 651.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нацюга́каць, натюгикаты ’насварыцца, адчытаць’ (Клім.), сюды ж, відаць, лаянкавае нацюга (Глобус, Маладосць, 1988, 4, 146). Да выклічніка цюги! (цю‑га!) = рус. ату! ату его!, якім наганяюць звера на паляванні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)