кош, каша, м.

1. Плеценая з лазы, карэння і інш. круглая пасудзіна для складання і пераноскі чаго‑н. Плесці кош. Кош бульбы. Збіраць у кош баравікі. □ Вось цёткі ў вялікіх, абшытых зверху кашах прывезлі кіяўлянам дары палескіх лясоў — чарніцы і суніцы. Няхай.

2. Сплеценая з лазы скрыня, якая ўстанаўліваецца на возе для перавозкі бульбы, мякіны ці іншых сыпкіх рэчываў.

3. Скрынка ў млыне над жорнамі, у якую засыпаюць збожжа для памолу. Касмылю трэба было самому і засыпаць збажыну ў кош і выграбаць муку ў мяхі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспарадак, непарадак, неразбярыха, блытаніна, сумбур, хаос, бедлам, бязладдзе, разладдзе, рэзрух, анархія; базар, пагром, каша (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Талакно́ ’мука з ачышчанага пражанага аўса; страва з такой мукі’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Касп., Серб. Вічын, Шат., Бяльк., Сержп. Прымхі, Пятк. 2, Сл. ПЗБ, ЛА, 4), ’страва з аўса’ (Жд. 3), ’кісель з аўсянай мукі’ (полац., ЛА, 4), ’зацірка з цёртага канаплянага семені’ (Мат. Гом.), ’страва, прыгатавала з грэцкай мукі і кіслага малака’ (лях., Сл. ПЗБ), талакно́, толокно́ ’страва з аўсянай мукі або патоўчанага канаплянага семені’ (Лекс. Бел. Палесся), толокно́ ’страва з аўсянай мукі’ (ТС). Параўн. укр. толокно́ ’мука з падсушанага аўса, тоўчаных сухароў’, рус. толокно́ ’тоўчаная аўсяная мука, каша з гэтай мукі’, польск. tłokno ’ежа з аўсянай мукі, гарачай вады і малака’. Паводле Сноя (гл. Бязлай, 4, 187), сюды ж славен. *tlakno ’нейкая мучная ежа’, рэканструяванае на падставе запазычання ў ням. бавар. Talken ’аўсяныя крупы’, што да *tolkъno, з якога праз усходнеславянскія мовы было запазычана фін. talkkuna ’аўсяная каша’ (Фасмер, 4, 73). Звязана з таўчы (гл.), паколькі рэдкая словаўтваральная мадэль з суф. ‑ъno (параўн. сукно, валакно і пад.) характэрна для старых назваў вынікаў дзеяння, выражаных зыходным дзеясловам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бяро́за. Рус. берёза, укр. бере́за, польск. brzoza, чэш. břiza, балг. бре́за, серб.-харв. бре̏за і г. д. Прасл. *berza ’бяроза’. І.‑е. *bherā​xg̑‑. Параўн. літ. béržas, лат. bęr̃zs, ст.-інд. bhūrjáḥ, ст.-ісл. bjǫrk, ст.-в.-ням. birihha ’бяроза’. І.‑е. корань, як думаюць, азначаў ’белы, светлы’: бяроза — *’светлае дрэва’. Сюды ж адносіцца і *berstъ ’бераст’. Праабражэнскі, 1, 24; Бернекер, 52; Фасмер, 1, 154; Брукнер, 45; Слаўскі, 1, 47; Махэк₂, 74 (апошні некалькі іначай). Да выразу бяро́завая каша, гл. Скрыпнік, Мовознавство, 1967, № 2, 83.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапту́ха1 ’рыбалоўная снасць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Шат., Сцяшк.), ’венцер’ (барыс., глус., ЛА, 1), топту́ха ’тс’ (ТС, Крыв.; нараўл., З нар. сл.), то́птух ’рыбацкая прылада’ (Дэмб. 2), сюды ж тапту́н ’тс’ (Касп., Нік. Очерки, Мат. Гом.; віц., Яшк. Мясц.), тапча́нка ’рыбалоўная снасць, якую ўтоптваюць у гразь для лоўлі ўюноў’ (Нас.), тапча́к ’від рыбалоўнай сеткі’ (ТСБМ). Ад таптаць1, гл.

Тапту́ха2 ’тоўчаная вараная бульба, камы’ (Бяльк.), ’бульбяная каша’ (Лекс. Бел. Палесся; ПСл, Мат. Гом.). Ад тапта́ць1, гл.

Тапту́ха3 ’ступа’ (Бяльк.). Ад тапта́ць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матлашы́ць, мотлошы́ты ’рваць на шматкі, прыводзіць у бязладны стан’, ’біць, дубасіць, нішчыць’ (ТСБМ, Клім.), ’махаць рукамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Укр. мотлоши́ти ’тс’, рус., кур. мо́тлах ’анучы, акраўкі, дробныя кавалкі чаго-небудзь’, польск. motłoszyć ’трэсці, тармасіць, драць, рваць, ціснуць’, чэш. matlati ’мяшаць’, ’ціснуць, блытаць, збіваць з толку’, matlanina, matloch ’сумесь’, ’нясмачная каша’, мар. matlocha ’мямля’, motrchati ’збіваць з толку, прыводзіць у бязлад’. Да прасл. matati ’хлусіць’, якое з’яўляецца інтэнсівам на ‑t‑ ад асновы *mā‑ (параўн. мані́ць, ма́ра), роднасным да якога будзе лат. ap‑māt ’махаць’ (Махэк₂, 354). Да мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́рка ’прадмет кухоннага ўжытку, які служыць для раздрабнення, расцірання’ (ТСБМ, Нас., Шымк., Касп., Растарг., Варл., Сержп. Грам., Арх. Вяр.), сюды ж ’дошка для мыцця бялізны’ (Сцяц. Сл., Сцяц.; ваўк., Сл. ПЗБ), ’церніца (лён церці)’ (трак., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тарка ’тарка’: тарку купили в дорогу (1682 г., КГС); таркава́ць ’церці на тарцы’ (Скарбы, Сцяшк., Янк. 2, Сл. ПЗБ, ЛА, 4), таркава́ць ’тс’ (ТС, ЖНС, Лекс. Бел. Палесся), таркава́ны ’сцёрты на тарцы’ (Сцяшк.; паст., швянч., Сл. ПЗБ; лун., Шатал.), таркава́ная ка́ша ’бабка (страва)’ (паст., ЛА, 4). Запазычана з польск. tarka ’кухонная прылада’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 58).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурцоўка ’цура (хлеб з квасам)’ (Касп., Сл. ПЗБ; паўн.-усх., КЭС; в.-дзвін., полац., Нар. сл.), ’страва з пакрышанага хлеба ў вар’ (КЭС, лаг.), ’яечня з мукою’ (Шат.), ’каша з ячных круп’ (іўеў., Сл. ПЗБ), ’страва з цёртага канаплянага семя, вады, хлеба, солі і алею’ (Бяльк.), бяроз. ’рулі’ (Вешт.), мурсоўка ’зацірка з мукі, вады і алею’ (Ян.), мурцы́ ’цура (кавалачкі хлеба, вада, соль)’ (даўг., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mùrti ’размакаць’, mirksóti ’мокнуць’: першапачаткова цуру рубілі з чэрствага, сухога хлеба, які размочвалі ў вадзе. Параўн. таксама рус. разан., новасіб. мочёнка, мо́ченка ’цура’. Аналагічна Вештарт (Бел.-рус. ізал., 17–18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́тра1 ’кіслая мучная страва, саладуха’ (ТСБМ, Яруш.; в.-дзв., паст., брасл., віл., Сл. ПЗБ; мядз., Нар. словатв.; полац., Нар. сл.; Янук.; Нік. Очерки; Касп., Бяльк., ТС), ’цура’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’нясмачная, няякасная страва’ (брасл., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’страва з прасеянай жытняй мукі, заквашаная і запраўленая расцёртымі ягадамі’ (Малч.), ’усё, што робіць ежу крухмалістай’ (“как бы пудрит”) (Шн., 3), ’рэдкая гразь, балота’, ’раска на вадзе, якую ядуць качкі’ (гродз., ABSl, 9, 118), н. р. пу́тро ’саладуха’ (ТС), сюды ж путра́ны ’саладушны, зроблены з путры’ (Касп.), путря́нъй ’густы’ (гарад.; Нар. лекс.), параўн. укр. пу́тря ’страва з варанага ячменю і салодкага квасу’, рус. пу́тра, пу́тря, путро́ ’пойла з мукой; пшонная каша з маслам’. Запазычанне, у якасці крыніцы часцей за ўсё называецца літ. putrà ’рэдкая каша; поліўка; пойла’, лац. putra ’тс’ (Блесэ, SB, 5, 17–18, з літ-рай; Фасмер, 3, 413; гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 21, з літ-рай); бел. путра (“родъ худаго супа”) збліжаў з эст. pudder, puddroкаша’ яшчэ Шымкевіч (Шымк. Собр.), параўн. таксама фін. puuro ’страва з мукі’, крыніцай запазычання якіх лічацца балтыйскія словы, што выводзяцца ад pùsti ’ўздувацца, набухаць’ (Фрэнкель, 681). Паводле Непакупнага (ABSl, 9, 118), гэта матывацыя пацвярджаецца ў адносінах да геаграфічных тэрмінаў, параўн. палес. зду́ховіна ’дрыгва’; Тапароў зыходным для гідронімаў з элементам put‑r‑ лічыць значэнне ’нешта разлезлае, няўстойлівае, нізкаякаснае’ і адносіць сюды літ. pùtryti, putróti ’чмякаць’, pùtarnoti ’плявузгаць’, лат. putrât, putruôt ’тс’, а таксама рус. пу́трить ’лаять’ (“что-то вроде ’разнести в пух и прах’, ’стереть в порошок’, ’размазать’”), што ўзыходзяць да і.-е. peu̯‑r *pou̯‑, *pū̆‑ з элементам ‑r‑ і семантыкай ’успухаць, раздавацца, разрэджвацца’ і ’гніць, раскладацца’ (Балто-слав. иссл., 1988–1996, 277). Параўн., аднак, заўвагу Віцьбіча: “Путра — усяго толькі нацыянальная латышская зацірка, якую часта можна спаткаць на стале латышскіх беднякоў” (Полымя, 1998, 3, 258), а таксама гродз. пу́тра (Цых.), по́тра (Скарбы) ’пацяруха’: перацерлі мышы зерне ў кублі, адна путра, што дазваляе хаця б для часткі слоў дапусціць сувязь з церці, тру (гл.).

Пу́тра2 ’лёгкія’ (мазыр., Шатал.). Няясна; магчыма, звязана з *ǫtrь ’унутранасці’, параўн. нутро́ ’сярэдзіна, вантробы’ (гл.), вагку́ша ’пячонка’, лёгку́ша ’лёгкія’.

Пу́тра3 ’пацяруха’ (Цых.). Гл. по́тра ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ком1 ’круглаваты зацвярдзелы кавалак рыхлага рэчыва’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Ян., Нар. лекс., Яшк., Яруш.). Укр. кім, рус. ком ’тс’, польск. kom ’тс’, славен. kom ’круглаваты прадмет’, балг. комина, серб.-харв. ко̏м, ко̏мина ’жамерыны’, чэш. kominy ’тс’. Бліжэйшыя адпаведнікі: лат. kams ’ком’, літ. kamuolỹs ’клубок’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі больш праблематычныя. Калі прызнаць адзінае паходжанне для ўсіх славянскіх форм, то можна разглядаць прасл. komъ як рэгулярны апафанічны адпаведнік да незафіксаванага на славянскай моўнай глебе дзеяслова *kemti. Параўн. літ. kim̃šti ’напіхваць’ і прасл. čęstъ ’густы’ (Бернекер, 1, 557; Трубачоў, Эт. сл., 10, 180).

Ком2 ’бульбяная каша, камы’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Сл., Жыв. сл., З нар. сл.). Гл. ком1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)