ша́хматный в разн. знач. ша́хматны;

в ша́хматном поря́дке у ша́хматным пара́дку;

ша́хматная доска́ ша́хматная до́шка;

ша́хматный бала́нс бухг. ша́хматны бала́нс;

ша́хматный ход ша́хматны ход;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Та́фель ’паркет’ (Некр. і Байк.). Запазычана з ням. Tafelдошка, пліта’, магчыма, праз польск. tafelka ’плітка, дошчачка’ ад tafla ’пліта, тонкая дошчачка’, гл. тахля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лушня́к ’вушак у дзвярах, бакавая дошка шуфляды вакон’ (парыц., Янк. Мат.; калінк., Нар. сл., жлоб., Мат. Гом.) — кантамінаванае ўтварэнне з лут2 і вушня́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́льнік ‘кароткая дошка, якой закрываюць уваход у вулей з тылу’ (дзятл., Жыв. сл.). Да тыльны, тыл (гл.), сюды ж, відаць, ты́льня ‘прыбудоўка да сяней’ (ЛМТ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ша́шачніца, ‑ы, ж.

1. Квадратная дошка з клеткамі двух колераў для гульні ў шашкі і шахматы.

2. Скрынка для захоўвання шашак, якая з’яўляецца звычайна і шашачнай дошкай. Сабраць шашкі ў шашачніцу.

3. Дзённы матыль з рыжай афарбоўкай крылаў і радамі чорных плям на іх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плоўт, плоўтэс ’прадаўгаватая дошка, якой закрываюць бакавы ўваход у калодачны вулей’ (воран., Сл. ПЗБ; ЛА, 1). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 4, 15), з літ. plautas ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́сланкі ’збітыя дошкі, якія кладуць на дно воза’ (Шатал.). Рус. ослоны ’жэрдкі, на якія кладуць снапы для прасушкі’, укр. ослін, ослонок ’прадаўгаватая лаўка’, польск. osłonkaдошка на дне воза’, у польск. дыял. на чэшскай тэрыторыі uosu̯ony‑osłony ’бакавыя дошкі на калёсах’, чэш. oslon ’чалеснікі в.-луж. wosłon ’дошкі’, серб.-харв. óslon ’апора падтрымка’, славен. oslon ’дошкі для пасцілкі ў калёсах’. Прасл. oslonъдошка, жэрдка’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *osloniti (Махэк₂, 419). Гл. засланіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́нка ’клопат, куды ўстаўляецца млён’ (паўн.-усх., ЛА, 4), ’лёстка ў драбіне’ (дубр., ЛА, 4), ’вязы ў санях’ (дубр., ЛА, 2), ’дзверцы ў стаячым вулеі’ (чавус., клім., ЛА, 1); пла́нкі ’ручкі ў падушцы воза, да якіх прымацоўваюцца драбіны’ (віц., маг., брагін., рэч., ЛА, 2), ’доўгія бярвенні, што кладуцца уздоўж моста ля яго краёў для ўмацавання насцілу’ (Сцяшк. Сл.). З рус. пла́нка ’ліштва, дошчачка’, ’дошка, брус’, якое з нова-в.-ням. Plankeдошка’, ’маснічына’ < с.-лац. planca ’тоўстая дошка’ < лац. phalanga ’насілы для пераноскі цяжкага грузу’ < ст.-грэч. φάλαγξ ’прадаўгаваты кавалак бервяна’, φάλαγγαι ’бэлькі, бярвёны’ (Фасмер, 3, 273; Васэрцыер, 174). Сюды ж бел. пла́нка ’палоска з дрэва, металу, тканіны’ (ТСБМ), ’вышытая паласа ў кашулі спераду ад каўняра ўніз’ (Касп.; ветк., гом., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тынёнка ‘церніца’ (бярэз., Сл. ПЗБ, ЛА, 4). Не зусім ясна. Відаць, ад назвы месца, дзе церлі лён, гл. тыня́нка ‘пуня’, або ад тынь2 ‘тонкая дошка’, гл. тын.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падкідны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які падкідваецца ўверх. // Прызначаны для падкідвання чаго‑н. Падкідная дошка.

2. Уст. Які тайна падкідваецца. Падкідныя лісткі.

3. у знач. наз. падкідны́, ‑ога, м. Карцёжная гульня. Насупраць адной хаты.. [жандары] спыніліся, зайшлі ў яе. Там якраз чатыры хлопцы-кавалеры гулялі ў падкіднога. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)