самапа́л, ‑а, м.

Старажытная гладкаствольная агнястрэльная зброя, якая зараджалася з дула. // Разм. Ружжо наогул. Брыду адранкам ля ракі, Збіваючы расу, І самапал на два куркі На выпадак нясу. Броўка. Іду туды, дзе стаяў [Атрох], а ён ляжыш ніцма, носам у снег. І самапал яго воддал: ложа — сабе, а ствол — сабе. Ракітны. // Самаробная дзіцячая стрэльба ў выглядзе кароткага ствала, прымацаванага да ручкі. А на справе ім даводзілася абыходзіцца звычайнымі дзіцячымі самапаламі. Васілевіч. Але тады [у дзяцінстве] мяне больш вабілі не кнігі, а самаробныя самапалы ды буслянкі на стогадовых ясакарах і ліпах у былым панскім садзе. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Самі́ца1 ’самка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’галоўны корань у дрэве’ (Сл. ПЗБ), самы́ця ’самка’ (Сл. Брэс.). Укр. сами́ця, польск. samice, чэш. samice, славац. samica, серб.-харв. са́міца ’самка птушак’, славен. samíca ’тс’. Прасл. *samica, дэрыват ад *samъ ’сам’ з суф. *‑ica, паралель да наз. м. р. *samьcь ’самец’ (SP, 1, 98; Махэк₂, 537). Улічваючы націск і лінгвагеаграфію, у бел. магчыма з польск. Гл. яшчэ Борысь, 538.

Самі́ца2 ’каўтун на галаве’, само́к2 ’вялікі камяк каўтуна на галаве’ (пух., З нар. сл.). Укр. са́мкадзіцячая хвароба’. Табуістычныя назвы ад саміца1, самок1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кало́нія, ‑і, ж.

1. Краіна, якая гвалтоўна захоплена і эксплуатуецца імперыялістычнай дзяржавай. Калоніі еўрапейскіх дзяржаў. □ Гітлераўскія драпежнікі ставілі за мэту ліквідаваць савецкі грамадскі і дзяржаўны лад, заняволіць і фізічна знішчыць насельніцтва, ператварыць нашу рэспубліку ў калонію германскіх капіталістаў і памешчыкаў. Залескі.

2. Паселішча выхадцаў, перасяленцаў з другой краіны, вобласці. Грэчаскія калоніі на чарнаморскім ўзбярэжжы. Нямецкія калоніі ў Расіі. // Згуртаванне землякоў у чужой краіне, у чужым горадзе. Руская калонія ў Капстанцінопалі.

3. Месца жыхарства асоб, паселеных разам з той або іншай мэтай — лячэбнай, выхаваўчай, працоўнай. Дзіцячая выхаваўчая калонія.

4. Сукупнасць арганізмаў, якія жывуць у злучэнні адзін з адным. Калонія водарасцей. Калонія каралаў. Калоніі мікробаў.

[Ад лац. colonia — пасяленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каля́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Чатырохколы экіпаж на рысорах, з адкідным верхам. Паны ў калясцы пад’язджаюць. Фурман тут лейцы падцінае, Стаенных пару прыпыняе. Колас. А за грамадой, на калясцы, Рассеўшыся вяльможай, Пан Скрыцкі ехаў сам. Бядуля.

2. Лёгкія калёскі, звычайна крытыя, для катання дзяцей. Дзіцячая каляска. □ Маладая жанчына сядзела на лаўцы і гойдала каляску. Шамякін.

3. Невялікі ручны возік, магчыма і двухколы, для перавозкі грузаў. Прывезці галлё на калясцы.

4. Невялікая павозка спецыяльнага прызначэння. Матацыкл з каляскай. □ Асабліва страшна было глядзець на бязногіх, калі яны на падвязаных да бёдраў калясках, адштурхваючыся ад зямлі рукамі, рухаліся па бруку... Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае, не набыў жыццёвага вопыту, непасрэдны; прастадушны. Са спагадай гляджу на чалавека, наіўнага, няўмелага, неспрактыкаванага, і хочацца яму памагчы. Вярцінскі. На новае месца працы ў вёску Выганы Лабановіч прыехаў не наіўным летуценнікам, а сталым чалавекам. Пшыркоў. // Які выражае прастадушнасць. Наіўныя вочы. Наіўны выраз твару. □ — А вы будзеце мяне слухаць? — голас у Адама быў кволы, па-дзіцячаму наіўны. Паслядовіч. // Пазбаўлены жыццёвага вопыту. Наіўнае пытанне. Наіўныя ўяўленні аб жыцці. □ Праз тыдзень пісанне было закінута, бо самому аўтару яно здалося вельмі наіўным і смешным. Колас. // Непасрэдны, без хітрасцей. Гэта была дзіцячая песенька ​1 простая, наіўная. Лынькоў.

[Фр. naïv.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́кар1 ’хлебапёк’ (ТСБМ). Запазычанне з польск. piekarz ’тс’, якое ўтворана пад уплывам нова-в.-ням. Bäcker ’тс’ (Брукнер, 406), як і чэш. pekár, у якім суфікс — нямецкі (Махэк₂, 440): польск. piekarz (1450) Банькоўскі (2, 549) выводзіць з *pekti (гл. пячы) у якасці словаўтваральнай інавацыі, бо суфікс ‑arъ звычайна ўтварае назвы выканаўцаў ад назоўнікаў. Кантамінацыю з слав. pek‑ дапускае Скок (2, 628); гл. таксама Русэк, Dzieje. 63–64.

Пе́кар2дзіцячая гульня’ (ТС), пе́кар ’кіёк у гэтай гульні, які ўтыкаецца ў зямлю’ (Скарбы), пэ́кар ’стораж цуркі, якая ўтыкаецца ў кучу пяску пры гульні ў пікара’ (пін., Нар. лекс.). Гл. пі́кар ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змей, змея, м.

1. Разм. Вялікая змяя; тое, што і змяя.

2. Казачнае крылатае страшыдла з тулавам змяі; дракон, цмок. Трохгаловы змей. □ Паехалі яны [браты] ў свет з лютымі змеямі-цмокамі ваяваць. Якімовіч.

3. Дзіцячая цацка, якая складаецца з лёгкага каркаса, абцягнутага паперай ці матэрыяй, і запускаецца на нітцы ў паветра. Сасакі любіла разам з Кіёсі запускаць змея, і аднойчы іх змей падняўся вышэй за ўсіх, што пускалі тады дзеці. Арабей.

4. Пра злога, каварнага чалавека. Ляснічы — змей, ну, аж шалее, Жыўцом грызе сваю ахвяру. Колас.

•••

Аэралагічны змей — лёгкі прывязны планер, які скарыстоўваецца для падымання самапішучых аэралагічных прыбораў у высокія слаі атмасферы.

Зялёны змей — гарэлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гало́ўка

1. ж., в разн. знач. голо́вка; (у льна — ещё) коро́бочка;

дзіця́чая г. — де́тская голо́вка;

г. сы́ру — голо́вка сы́ру;

г. цыбу́лі — голо́вка лу́ка;

г. по́лаза — голо́вка по́лоза;

2. ж. коча́н м. (капусты);

3. обычно мн. голо́вки (в сапогах);

баява́я г. — боева́я голо́вка;

гла́дзіць (пагла́дзіць) па ~ло́ўцы — гла́дить (погла́дить) по голо́вке

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

но́жка ж., в разн. знач. но́жка;

дзіця́чая н. — де́тская но́жка;

н. стала́ — но́жка стола́;

н. гры́ба — но́жка гриба́;

н. цы́ркуля — но́жка ци́ркуля;

казі́ная н. — ко́зья но́жка;

падста́віць ~ку — подста́вить но́жку;

ро́жкі ды ~кі — ро́жки да но́жки;

кла́няцца ў ~кі — кла́няться в но́жки;

ха́тка на куры́ных ~ках — избу́шка на ку́рьих но́жках

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лясковачка1, лесковачка ’гаршчочак’ (светлаг., Мат. Гом., Ян.). Няясна. Магчыма, звязана з ляска ’ляшчына’ — дубчыкі з ляшчыны, якімі аплятаўся слабы гаршчок для большай моцы. Параўн. берасцень ’гаршчок, які быў аплецены берастам’. Не выключана найменне гаршка паводле палосак, нанесеных на паверхню. Параўн. польск. laskować ’рабіць жалабкі’, ’пакрываць дранкай, ляскай’, laskowaty ’рыфлены’, а таксама ст.-бел. ляска ’нейкая судзіна’ (Скурат, БЛ, 8, 11). Гл. таксама лязкоўка.

Лясковачка2дзіцячая гульня’ (Ян.), ляскоўка (іграць у ляскоўку) — бел.-рус. ізалекса (Герд, там жа, 32). Відаць, да ляскаць. У пацвярджэнне можна прывесці апісанне гульні ў Бялькевіча: адзін нагінаецца і зажмурвае вочы, яго па спіне б’юць (= ляскаюць), а ён павінен адгадаць, хто ўдарыў (Бяльк., 256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)