змей, змея, м.
1. Разм. Вялікая змяя; тое, што і змяя.
2. Казачнае крылатае страшыдла з тулавам змяі; дракон, цмок. Трохгаловы змей. ▪ Паехалі яны [браты] ў свет з лютымі змеямі-цмокамі ваяваць. Якімовіч.
3. Дзіцячая цацка, якая складаецца з лёгкага каркаса, абцягнутага паперай ці матэрыяй, і запускаецца на нітцы ў паветра. Сасакі любіла разам з Кіёсі запускаць змея, і аднойчы іх змей падняўся вышэй за ўсіх, што пускалі тады дзеці. Арабей.
4. Пра злога, каварнага чалавека. Ляснічы — змей, ну, аж шалее, Жыўцом грызе сваю ахвяру. Колас.
•••
Аэралагічны змей — лёгкі прывязны планер, які скарыстоўваецца для падымання самапішучых аэралагічных прыбораў у высокія слаі атмасферы.
Зялёны змей — гарэлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)