зы́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

Калыска, падвешаная на гнуткай жэрдцы, прымацаванай да столі.

Калыхаць дзіця ў зыбцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

санлі́вы, -ая, -ае.

Які вельмі любіць спаць, хоча спаць, схільны да сну, вялы.

Санлівае дзіця.

С. выгляд.

|| наз. санлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насса́цца, -ссу́ся, -ссе́шся, -ссе́цца; -ссёмся, -ссяце́ся, -ссу́цца; -ссі́ся; зак. (разм.).

Уволю, многа пассаць.

Дзіця нассалася малака.

|| незак. насыса́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўгамо́нны, -ая, -ае.

1. Які не можа супакоіцца, вельмі рухавы.

Неўгамоннае дзіця.

2. Неспакойны, турботны.

Неўгамоннае жыццё.

|| наз. неўгамо́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыко́рмліваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго (што).

Карміць у дадатак да чаго-н.

П. грудное дзіця кашай.

|| наз. прыко́рмліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́хлы, -ая, -ае.

1. Які дрэнна, слаба расце (пра расліны); вялы, чэзлы.

2. Хваравіты, кволы.

Чахлае дзіця.

|| наз. ча́хласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́скавы, -ая, -ае.

1. Поўны ласкі¹, пяшчотны.

Ласкавае дзіця.

Л. позірк.

2. перан. Мяккі, лагодны.

Л. вецер

|| наз. ла́скавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разду́раны, -ая, -ае.

1. Распешчаны, капрызны, свавольны.

Раздуранае дзіця.

2. Разбэшчаны, распусны.

Не па гадах р. хлопец.

|| наз. разду́ранасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буйваляня́ і буйвалянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіця буйваліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыганё і цыганя́, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіця цыганоў.