прато́ка, -і, ДМо́цы, мн. -і, -то́к, ж.

1. Бакавое адгалінаванае рэчышча, а таксама рукаў ракі, які злучае два вадаёмы.

Возера злучаецца з ракой пратокай.

2. Вузкая злучальная поласць, канал (спец.).

Жоўцевая п.

|| прым. прато́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турні́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Спаборніцтва рыцараў у Заходняй Еўропе ў сярэднія вякі.

2. Спартыўныя спаборніцтвы, асабістыя ці камандныя, у якіх усе ўдзельнікі сустракаюцца паміж сабой адзін або два разы.

Баскетбольны т.

Міжнародны шахматны т.

|| прым. турні́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аршы́н м. арши́н;

а. з ша́пкаю — от горшка́ два вершка́;

ме́раць на свой а. — ме́рить на свой арши́н;

як а. праглыну́ў — как арши́н проглоти́л;

ме́раць на адзі́н а. — ме́рить на оди́н арши́н;

ба́чыць на два ~ны пад зямлёю — ви́деть на два арши́на под землёй

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пле́цены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад плесці.

2. у знач. прым. Зроблены пры дапамозе пляцення. Мігам з’явіліся дзве новыя чаркі, два сподачкі і два плеценыя лёгкія крэслы. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухаршы́нны, ‑ая, ‑ае.

Памерам, працягласцю ў два аршыны. Двухаршынная шырыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыло́гія, ‑і, ж.

Два творы аднаго аўтара, звязаныя адзінствам замыслу.

[Ад грэч. di(s) — двойчы і logos — слова.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кушы́цыдва кіі, на якія чаплялі ніт’ (Нар. лекс.). Відаць, да кашыцы. Гл. кош.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вдвойне́ нареч. удвайне́; (вдвое) удвая́; (вдвое больше) у два разы́ (удвайне́, удвая́) больш; обл. уду́бальт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сумясці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ме́сціцца; зак.

1. Супасці ўсімі пунктамі пры накладанні (пра лініі, фігуры).

Два трохвугольнікі сумясціліся.

2. Аказацца адначасова, сумесна існуючым у кім-, чым-н.

У характары гэтага чалавека сумясціліся самыя розныя рысы.

|| наз. сумяшчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сшыць, сшы́ю, сшы́еш, сшы́е; сшы́ты; зак., што.

1. гл. шыць.

2. Злучыць шыццём.

С. два кліны скуры.

|| незак. сшыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

|| наз. сшыва́нне, -я, н. (да 2 знач.) і сшы́ўка, -і, ДМ сшы́ўцы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)