блу́дны¹, -ая, -ае.

1. Які ходзіць, блукае, не знаходзячы месца, дому.

2. Не прамы, звілісты, дзе лёгка заблудзіць.

Блудная дарога.

3. перан. Не такі, як прынята, не зусім звычайны.

Блудны сын — пра легкадумнага, свавольнага чалавека, які раскаяўся ў сваіх памылках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праця́г, -у, м.

1. гл. працягнуцца, працягнуць.

2. Частка чаго-н. незакончанага, незавершанага; прадаўжэнне (напр., артыкула, падзеі).

Гэта дарога — п. магістралі.

П. рамана ў наступным нумары часопіса.

На працягу чаго, прыназ. — у час чаго-н.

Званілі на працягу ўсёй гадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прасёлак ’грунтавая дарога паміж невялікімі населенымі пунктамі’ (ТСБМ). Рус. прасёлак ’тс’. Конфікснае ўтварэнне пра- і ‑ак ад сяло (гл.). Першапачаткова ’дарога паміж двума сёламі, праз сяло’ (гл. Фасмер, 3, 377).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расста́йны ’звязаны з расставаннем’; ’той, што разыходзіцца (шлях, дарога)’ (ТСБМ), ’развітальны’ (Сцяшк.), раста́йная даро́га ’ростані’ (бераст., ЛА, 2), раста́йныя даро́гі ’тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск. droga rozstajna. Гл. ростань, растанкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

промо́ина в разн. знач. прамы́віна, -ны ж.;

доро́га вся в промо́инах даро́га ўся ў прамы́вінах.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паро́слы, ‑ая, ‑ае.

Які зарос чым.‑н.; пакрыты якой‑н. расліннасцю. Дарога была з кіламетр ад лесу. Да яе вяла лагчына, парослая рэдкім хмызняком. Шахавец. Праз вокны хат падалі палосы святла на парослую муравой вуліцу. Хомчанка. Дарога праз лес была чыстая, роўная, парослая мяккім мохам. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́зджаны, ‑ая, ‑ае.

1. Прывучаны для язды, аб’езджаны. Езджаны конь.

2. Па якім многа ездзілі; наезджаны. Езджаная дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здо́ўжыцца, ‑жыцца; зак.

Здацца вельмі доўгім; надакучыць. Дарога гэтак здоўжылася, што здавалася, яны ехалі ўсё сваё жыццё. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проціле́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і процілеглы. У процілежным баку дарога ішла роўна на далёкай адлегласці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трапа́ ’сцежка’ (Бяльк., Адм.), трапі́на ’тс’ (бярэз., Сл. ПЗБ), тропі́на ’тс’ (Мат. Гом.), тро́па ’сцяжынка’ (ігн., Сл. ПЗБ), трапі́нка ’тс’ (Ян.), тропі́нка ’тс’ (ТС), тропэ́надарога’ (драг., Ск. нар. мовы), тро́пка ’сцяжынка’ (Нас., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі, Др.-Падб.). Укр. тропа́, троп, тріп ’след’, ’вузкая горная сцежка’, ’шлях, кірунак’, укр. гуц. трапа́ш ’зімовая дарога, вытаптаная авечкамі’, рус. тропа́ ’сцежка, дарожка’, стараж.-рус. тропа ’шлях, дарога’, польск. trop ’след, каляіна’. Дапускаюць прасл. *tropa, відавочна, звязанае з тра́паць, тро́паць ’стукаць нагамі, тупаць’ (гл.), параўн. роднасныя лат. trapa ’натоўп, куча’, алб. trap ’сцежка’, ст.-грэч. ἀτραπός ’сцяжынка’ (Фасмер, 4, 105; Чарных, 2, 496–497; Брукнер, 577; ЕСУМ, 5, 649). Гл. таксама тропдарога, след’, трэпдарога, сцежка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)