праця́г, -у, м.

1. гл. працягнуцца, працягнуць.

2. Частка чаго-н. незакончанага, незавершанага; прадаўжэнне (напр., артыкула, падзеі). Гэта дарога — п. магістралі. П. рамана ў наступным нумары часопіса.

На працягу чаго, прыназ. — у час чаго-н. Званілі на працягу ўсёй гадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)