Маха́йло ’трэці ход гульні ў скокі, які заключаецца ў пераскокванні з квадрата ў квадрат, махаючы перад сабой нагою’ (ТС). Да маха́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94. Суфікс ‑йло, магчыма, з’яўляецца сярэднім звяном у пераходзе прасл. ‑dlo/‑lo (?). Аналагічныя палескія ўтварэнні: трымпа́йло ’кавалак палена, дручка на шыі ў авечкі, які перашкаджае ёй далёка адбягаць ад стада’, прозвішча Кічкайла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Не́ўма1, нэвма ’няўмека’ (столін., Нар. лекс.). Лакальнае ўтварэнне ад не умець, параўн. нераб і лад.

Неўма2, звычайна ў спалучэннях неўма што (шчо) ’абы-што’, неўма дзе ’немаведама дзе, далёка’, неўма як, неўма які ’вельмі’ (Ян.), неўма як ’неахайна; не так, як патрэбна, звыш меры’ (калінк., З нар. сл.), неўма колькі ’вельмі доўга, многа’. Магчыма, алегра-форма ад немаведама (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Рамяна, ст.-бел. рамяно ’вельмі, моцна’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. старое рус. рамя́но ’вельмі’, ц.-слав. рамѣно ’тс’, славен. rámeno ’моцна, вельмі, далёка’, славац. ramenito ’моцна’. Звязваюць з ст.-ісл. rammr ’моцны, востры’, ст.-в.-ням. irmin ’моцны’, алб. jerm ’шаленства’, літ. er̃mas ’пачвара, жах’, ę̃rms, ęr̃ms ’малпа; незвычайная з’ява’, арм. arman ’цуд’ (Міклашыч, 273; Фасмер, 3, 441; Бязлай, 3, 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэлебача́нне ‘трансляцыя рухомых відарысаў, тэлевізія’, ‘установа, што перадае тэлевізійныя праграмы’ (ТСБМ, Мова Сен.). Калька з рус. телеви́дение ‘тс’, што, у сваю чаргу, з’яўляецца паўкалькай з франц. télévision або англ. television ‘тс’, т. зв. еўрапеізмаў-гібрыдаў, утвораных на аснове грэч. τῆλεдалёка’ і лац. visio ‘выява, бачанне’ ў пачатку XX ст. (Арол, 4, 54; ЕСУМ, 5, 538). Гл. тэле- і бачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маладзі́цца, ‑джуся, ‑лодзішся, ‑лодзіцца; незак.

Прымаць захады, каб выглядаць больш маладым. Хоць .. [пані Адэлі] было ўжо далёка за сорак і ўдавіца добра такі раздалася ў стане, яна яшчэ маладзілася і паглядала на мужчын. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мол, ‑а, м.

Партовае збудаванне ў выглядзе высокага і доўгага вала, якое засцерагае параходы ад марскіх хваль. Іліко і Гіго сядзелі на моле, на каменнай сцяне, што ішла далёка ў мора. Самуйлёнак.

[Іт. molo, ад лац. moles — насып.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакаці́ць, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; зак., каго-што.

1. Коцячы, перамясціць. Перакаціць бервяно. Перакаціць кулямёт на новую пазіцыю. □ [Валя:] — Ідзі памажы Тлашы бочку з вадою перакаціць — далёка стаіць. Лобан.

2. Закаціць далей, чым трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўнацэ́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Аднолькавы па цане, вартасці. Раўнацэнныя рэчы. Раўнацэнныя тавары.

2. Аднолькавыя па цэннасці, па якасці. Раўнацэнныя работнікі. □ Беларускія раманы аб вайне далёка не раўнацэнныя ў ідэйна-мастацкіх адносінах. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цьмя́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць цьмянага. Цьмянасцю пакрываліся ўсе яркія шматкаляровыя фарбы асенняй прыроды... Краўчанка. Нашаніўцы не так далёка адышлі ад мадэрністаў. Іх творы збліжала цьмянасць зместу і беспадстаўнасць эмацыянальнага тону. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обогна́ть сов., в разн. знач. абагна́ць, мног. паабганя́ць; (опередить — ещё) перагна́ць, мног. папераганя́ць, апярэ́дзіць, вы́перадзіць;

он его́ си́льно обогна́л ён яго́ далёка абагна́ў (апярэ́дзіў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)