лесаві́к, ‑а, м.

Разм.

1. Чалавек, які звычайна жыве ў лесе, займаецца лясным промыслам, паляваннем. [Стары Міхайла], спрадвечны лесавік, не можа бачыць замест гордых і прыгожых дрэў — голыя пні. Кучар.

2. Лясун. Колькі казак расказвалі [Васілінцы] пра густы цёмны лес! Там водзяцца лесавікі, што хапаюць непаслухмяных дзяцей. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсілкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Разм. Паеўшы, падмацаваць свае сілы. Падсілкаваўшыся яблыкамі,.. [Пятро] рушыў далей і яшчэ да цямна мінуў балота, густы сасновы лес і прыйшоў у.. вёску. Шамякін. У хаце Васіль скінуў цяжкія гумавыя боты, распрануў ватоўку, падсілкаваўся халодным малаком і лёг на канапу. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ую́к, ‑а, м.

Упакаваная паклажа, якая перавозіцца на спіне жывёлы. Густы вербалоз, безліч купін, хмары камароў і машкары не робяць лёгкім падарожжа па гэтых мясцінах. Выбіваліся мы адгэтуль перапэцканыя ў гразі, уюкі з сёдлаў саслізгвалі. Гавеман. // Мяшок, торба, сумка, прыстасаваныя перавозіць паклажу на спіне жывёлы.

[Цюрк. юк — паклажа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мярэча ’буралом і гушчыня лесу, праз якія цяжка прайсці’ (Мядзв., Касп.; крый., слаўг., Яшк.), паўн.-усх. мірэчча, слаўг. мярэчча (Яшк.), ’непралазнае балота’ (Бяльк.), ’цяжкапераходнае месца’ (Мат. Маг.), смал. мярэча ’рэдкі сасоннік на імшары’ (Максімаў), мерэч ’гушчар’ (ТС), чарніг.-сумск. палес. мереч, мяреча, мяреччягусты зараснік’, ’густыя кусты ў балоцістай нізіне’, ’непраходны лес’, хмероча, хмернечагусты цёмны лес на забалочанай нізіне’, арл. меречь ’грузкае балоцістае месца з драбналессем’; польск. mrocz ’змрок, цемра’ і інш. Да прасл. тогкъ, merkia, роднаснымі да якіх будуць літ. merkti, sumarkyti, лат. merkt, mėrcet ’мачыць, намочваць’, märks ’сажалка на лузе’, гальск. εμβρεκτον ’намочаны кавалак ежы’, лац. marcidus ’вялы, слабы’ (Траўтман, 182; Мюленбах-Эндзелін, 2, 584 і 619; Патабня, РФВ, 3, 99; Брукнер, KZ, 45, 103; Фасмер, 2, 602–603).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

беспрасве́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Без прасвету, вельмі цёмны. Беспрасветная ноч. // Бясконцы, густы (пра дождж, туман і пад.). Зноў дажджы, нудныя, халодныя, беспрасветныя. Сачанка.

2. перан. Сумны, цяжкі, безнадзейны. У гэтых думках чэрпаў ён падтрыманне сабе самому і простым людзям, што стогнуць у ярме беспрасветнага прыгнёту. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дурма́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.

Туманіць, кружыць галаву; ап’яняць. Галаву дурманіць густы пах лесу. Мележ. Дурманілі ядловец і смала, І клейкія альховыя пупышкі. Грахоўскі. // перан. Разм. Атупляць розум, свядомасць. І той ці іншы дабрадзей На свой манер пускаў туману, Сябе, другіх яшчэ дурманіў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пах, ‑у, м.

Уласцівасць прадметаў, рэчываў дзейнічаць на органы нюху. Прыемны пах. □ [Маша] з прыемнасцю ўдыхала вільготны пах узаранай зямлі. Шамякін. Ад печанага сала па ўсіх лініях разносіцца прыемны пах. Лынькоў. У нос ударыў густы пах лякарстваў. Новікаў. Ёсць боль затоенай тугі У кволым паху звялых кветак. Жылка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шамаце́ць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; незак.

Шапацець, шумець. Вакол, ападаючы, шамацела лісце, угары маркотна, цягуча шумеў густы вецер. Мележ. // чым. Утвараць лёгкі шум, шорах, кратаючы, рухаючы што‑н., чым‑н. Чуваць было, як Зянькевіч шамаціць паперай. П. Ткачоў. За акном паціху шамацела апошнімі лісцямі старая ліпа. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапаткі́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Які шапаціць, шамаціць. Бывайце, грушы шапаткія, вербы ціхія, маладыя, вольныя вечары! Мележ. Нерухома стаяў густы амярцвелы лес, шчыльна прытуліўшы верхавіны да верхавін, пераплёўшы галіны, акрыўшыся белымі шатамі крохкай, шапаткой шэрані. Колас. У густым хвойніку гарнуліся адна да аднае дзве шапаткія рабіны. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчы́лінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да шчыліна; невялікая шчыліна. Грубачка стаяла беленькая, ні шчылінкі, ні драпінкі на ёй. Ермаловіч. // Пра вочы. [Багдановіч] высокі, худы, з вузенькімі шчылінкамі праніклівых вачэй, у студэнцкай тужурцы. Густы чуб непаслухмяных цёмна-русых валасоў звісаў на лоб. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)