Стро́мкі ‘круты, абрывісты’, ‘роўны, высокі, стройны’ (ТСБМ, Ласт.), ‘роўны і высокі’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘абрывісты’ (Касп.), ‘тонкі, высокі, стройны’ (Бяльк., Нар. Гом.), ‘круты (аб страсе)’ (Варл., Сл. ПЗБ), стро́мы ‘вельмі круты; круты, стромкі’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), стро́мкі ‘круты; высокі і тонкі’ (ТС), стро́мка ‘тонка і высока, стройна’ (Гарэц.), стро́мкость ‘круцізна’, стромчы́на ‘тс’ (ТС). Укр. стрімкий ‘круты, абрывісты’, стромый ‘тс’, рус. стромкийвысокі, круты’, ст.-рус. (XV ст.) стромый ‘тс’, польск. stromy ‘круты’ (з усх.-слав. моў — Борысь, 580). Прасл. дыял. *stromъ, паводле Борыся (там жа), аддзеяслоўны дэрыват ад прасл. *strъměti ‘тырчаць, выпінацца’; прыметнік страмны́ ‘круты, абрывісты’ (воран., Сл. ПЗБ), разам з рус. стрёмый, стрёмный ‘хуткі’, чэш. strmý ‘круты’, славац. strmý ‘тс’, ‘інтэнсіўны, моцны, хуткі’, славен. stŕm ‘круты, абрывісты’, балг. стръ́мен ‘тс’, макед. стрм ‘тс’, ст.-слав. стрьмъ ‘тс’, адлюстроўваюць прасл. *strьmъ, *strьmenъ, прыметнікі, што захоўваюць зыходны вакалізм дзеяслова *strьměti (Борысь, Etymologie, 180; Глухак, 589; Варбат, Этимология–1994–1996, 39). Параўн. стро́ма ‘абрыў’, гл. страміна́. Звязана чаргаваннем галосных з стрымгалоў (гл.); гл. яшчэ Фасмер, 3, 781.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґі́вяры (мн. л.) ’вянец’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з рус. ки́вервысокі, цвёрды ваенны галаўны ўбор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

астэ́нік, ‑а, м.

1. Чалавек, будове цела якога характэрны высокі рост, хударлявасць, доўгая шыя, выцягнуты чэрап, вузкі, рэзка акрэслены твар.

2. Чалавек, які пакутуе ад астэніі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крупча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Самы высокі сорт пшанічнай мукі, прыгатаванай з крупкі. Ужо цягнулі [паліцаі] са склада на машыну некалькі мяшкоў крупчаткі і цукру. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наго́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца на гарах, у гарах. Нагорная дуброва. Нагорны ручай. // Які бывае ў гарах. Нагорнае паветра.

2. Гарысты; высокі. Нагорны бераг ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бледнатва́ры, ‑ая, ‑ае.

1. З бледным тварам. Высокі і тонкі, як жэрдка, бледнатвары юнак нясмела падышоў да стала. Хведаровіч.

2. Назва чалавека белай расы (у індзейцаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракарта́віць, ‑таўлю, ‑тавіш, ‑тавіць; зак., што і без дап.

Сказаць што‑н., картавячы, неразборліва, невыразна. Высокі немец нешта незадаволена пракартавіў, і следчы падышоў да жанчыны. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і прыкметны. Лазняк быў высокі, густы. Праз яго прадзіралася вузенькая, ледзь прыметная сцежачка, якая зелянела ўжо, зарастала свежай, сакаўной травою. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вышако́міцца ’ганарыцца, лічыць сябе вышэйшым за другіх’ (Бяльк.). Магчыма, ад прысл. *вышаком хадзіць, *вышаком насіць галаву, але гэта няпэўна. Гл. высокі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вісо́зны ’вельмі высокі’ (Жд., 1). Утворана ад прыметніка вісокі (гл.) і суф. ‑озн‑ы, які выражае адценне вельмі высокай ступені якасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)