Гбаць ’гнуць; складваць, скручваць, мяць’ (Нас.), ’гнуць’ (Касп., Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус. гба́ти ’гнуць’. Магчыма, сюды ж славац. hbať ’рухаць’, н.-луж. gbaś ’рабіць, выконваць’. Дзеяслоў *gъbati звязваюць этымалагічна з *gъbnǫti (> бел. гнуць, рус. гнуть і г. д.). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 187–188.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́сціцьвыконваць’, ’аддаваць узятую ці пазычаную колькасць’, ’задавальняць’, ’рабіць па чыстаму сумленню’ (Нас.), і́сціцца ’здзяйсняцца’ (Нас., Яруш.), ’выплачваць свой доўг’ (Нас.), ст.-бел. истити ’забяспечваць, выплачваць’ (1492 г.) запазычана са ст.-польск. iścić (Булыка, Лекс. запазыч., 78). Адносна семантыкі і словаўтварэння польскага слова гл. Слаўскі, 1, 471.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абавязко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які безумоўна трэба выконваць. Абавязковая ўмова. Абавязковая пастанова. // Які патрабуецца ў заканадаўчым парадку. Усеагульнае абавязковае навучанне.

2. Які заўсёды павінен быць, заўсёды прысутнічае. Абавязковы экземпляр. □ У п’есах Марцінкевіча важная роля адводзіцца куплету, які раней быў абавязковай прыналежнасцю вадэвіля. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да замясціць.

2. каго-што. Часова выконваць чые‑н. абавязкі; быць чыім‑н. намеснікам. Замяшчаць загадчыка. □ Залескі быў хворы, і Яўген часова замяшчаў яго. Шамякін. Мяснікоў выехаў у Маскву, затым у Магілёў — замяшчаць вярхоўнага галоўнакамандуючага. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпла́ч ’галашэнне па нябожчыку’ (віл., Жыв. сл.). Рус. прыпла́чка ’абрадавы вясельны плач’. Утварэнне ад *прыплакваць < плакаць з суф. ‑jь; аб суфіксацыі гл. Карскі 2-3, 23. Параўн. таксама рус. дыял. припла́киватьвыконваць абрадавыя песні-галашэнні (на вяселлях, пахаваннях), галасіць’, укр. припла́кувати ’плакаць над кім-, чым-небудзь, аплакваць’, припла́кування ’плач, галашэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасы́лка¹, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. гл. паслаць¹.

2. Запакаваная рэч (рэчы), перасланая (-ыя) каму-н. па пошце або кім-н.

Паштовая п.

Прывёз вам пасылку ад родных.

Быць на пасылках у каго (разм.) — пастаянна выконваць чые-н. дробныя даручэнні.

|| памянш. пасы́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 2 знач.; разм.).

|| прым. пасы́лачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Пасылачная квітанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Дакумент, які дае права карыстацца чым-н.

Б. у кіно.

Праязны б.

Запрашальны б.

2. Дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці каго-н. да палітычнай або грамадскай арганізацыі.

Прафсаюзны б.

3. Лісток з пытаннямі да таго, хто трымае экзамен, іспыт.

Экзаменацыйны б.

Белы білет — пасведчанне аб няздольнасці выконваць ваенную службу.

|| прым. біле́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., каго-што і без дап.

Ахоўваць што‑н., сачыць за парадкам, выконваць патрульную службу. Паліцаі ўсю ноч патрулявалі вёску, зазіралі ў вокны хат. Шамякін. Прывыклі [дзеці] да нізкіх закураных сцен, да вусатых дзядзькоў, якія днём і ноччу патрулявалі на вуліцы. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

талачы́ць, ‑лачу, ‑лочыш, ‑лочыць; незак.

Разм.

1. Талакою выконваць якую‑н. работу (вывозіць гной, вазіць бярвенне і пад.). // Адзначаць, святкаваць заканчэнне работы, якая выконвалася талакою.

2. што. Таптаць, мясіць, есці на корані (пра пасевы, траву). Конь казацкі тут ступаў І збажынку з ярынамі Талачыў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слуга́ ‘чалавек для асабістых паслуг, прыслужнік’ (ТСБМ, Ласт., Шат., Сцяшк., Жд. 1, 2, Нар. сл.), слу́га ‘пашана, якую выказваюць дзеці ручкай старэйшым’ (Нас.), сюды ж слугава́ць ‘прыслужваць’ (ТСБМ). Укр., рус. слуга́, стараж.-рус. слуга, польск. sługa, чэш., славац. sluha, серб.-харв. слу́га, славен. slúga, балг. слуга́, макед. слуга, ст.-слав. слоуга. Прасл. *sluga. Роднасныя ў балтыйскіх і кельцкіх мовах: літ. slaugýti, slaugaũ ‘падтрымліваць, дапамагаць’, slaugà ‘паслуга; слуга’, ірл. slúag ‘атрад’, teglach (< *tegoslougo‑) ‘дамачадцы’ і інш.; гл. Траўтман, 269; Буга, РФВ, 66, 248 і наст.; Махэк₂, 557; Фасмер, 3, 676 з аглядам літ-ры. З прычыны ізаляванасці слова ў славянскіх мовах і няяснасці словаўтварэння (практычнай адсутнасці суф. ‑г(а)) шэраг этымолагаў (Шахматаў, AfslPh, 33, 92; Файст, WuS, 6, 45, Мікала, РФВ, 48, 273) лічаць слова запазычаннем з кельцкай. Катэгарычна супраць Фасмер (там жа), Лер–Сплавінскі (RS, 18, 6). Слаўскі (SP, 1, 60) следам за Вондракам (Vergl. gr., 1, 400) бачыць тут стары і.-е. суфікс ‑a, які ўтвараў nomina agentis. Што датычыцца кораня слова, то на славянскай глебе яго звязвалі з *slū‑ (гл. слынуць), гл. Міклашыч (308), але наяўнасць групы sl‑ у літоўскай і кельцкай паралелях сведчыць аб немагчымасці гэтай роднасці, гл. Фасмер, там жа. Борысь (560) рэканструюе семантыку і.-е. дыял. (балтаславянскае і кельцкае) *slau̯gā ‘дружына (воінаў)’ > ‘дапамога, паслуга’ > ‘той, хто дапамагае, робіць паслугі’. Бязлай (3, 266–267) узводзіць да і.-е. *slou̯gā ‘дапамога, служба’. Ад слуга ўтвораны дзеяслоў служы́ць ‘працаваць па найме ў сферы разумовай або фізічнай працы, звязанай не з вытворчасцю, а з абслугоўваннем каго-небудзь, чаго-небудзь’, ‘выконваць воінскія абавязкі’, ‘выконваць абавязкі слугі, прыслугі’, ‘выконваць якія-небудзь абавязкі ў адносінах да каго-небудзь; выконваць чыю-небудзь волю’; прасл. *služiti; гл. Борысь, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)